Наша газета - "Перамога"!



"100 ідэй для Белаpyci". Занальны этап у Дзятлаве

Занальны этап рэспубліканскага праекта "100 ідэй для Беларусі" сабраў маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў з Карэліцкага, Навагрудскага, Слонімскага, Дзятлаўскага раёнаў. У сярэдняй школе №1 горада Дзятлава яны прэзентавалі свае праекты перад экспертам! і равеснікамі.



"Школа будучыні" - дзелавы стыль

3 2016 года сярэдняя школа №1 горада Дзятлава прымае ўдзел у рэспубліканскім праекце "Школа будучыні".

Яго арганізатарамі з'яўляюцца канцэрн "Беллегпрам", Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, Па заказе ўстановаў адукацыі беларускія вытворцы прапаноўваюць калекцыі адзення для ўніфікацыі дзелавога стылю ў той ці іншай школе.

У рамках рэалізацыі праекта адміністрацыя і педагогі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава вывучылі меркаванне бацькоў. Адзіную школьную форму пажадалі заказаць бацькі навучэнцаў 1-4 класаў і 5 "Б" класа. Вырашылі, што гэта будуць жылеты бардовага колеру з лагатыпам установы адукацыі. Заказ на такую школьную форму атрымала фабрыка "Палессе".



Аптэкі да сезона грыпу і ВРВІ гатовыя

Прастудзіцца ў такое надвор'е, як цяпер — дождж, моцны вецер, высокая вільготнасць, — вельмі проста. Разам з нізкімі тэмпературамі актывізуюцца нязваныя "госці" — інфекцыі і вірусы. Аднак фармацэўты падрыхтаваліся да павелічэння захворванняў загадзя. Падрабязней пра гэта расказала загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №55 Дзятлаўскага раёна Гродзенскага РУП "Фармацыя" Лідзія Баравік.

— Лідзія Віктараўна, ці дастаткова ў аптэцы лекавых сродкаў для прафілактыкі, лячзння грыпу і вострых вірусных шфекцый?
— Хвалявацца няма прычыны. Цяпер у аптэцы створаны неабходны запас супрацьвірусных і супрацьгрыпозных лекавых прэпаратаў, антыбіётыкаў, імунамадулятараў як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці.



Ад роднай зямлі

Так можна сказаць пра жыццё і навуковую дзейнасць прафесара Алены Іванаўны Ківейшы, якой 5 снежня споўнілаcя б 85 гадоў. Алена іванаўна наша зямлячка, нарадзілася на хутары Львоўшчына непадалёк ад вёскі Явар у сялянскай сям'і. Некалькі гадоў таму яе не стала.



Папярэджанні і накіраванне дакументаў у суд

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 5 пытанняў. Чатыры — адміністрацыйныя пратаколы, па адным з якіх спынена вытворчасць з-за адсутнасці саставу адміністрацыйнага правапарушэння, па трох — вынесены папярэджанні.



Дзятлаўчан праводзілі ў армію

Провады ў армію - асаблівы дзень для маладых людзей, прызваных на службу ва Узброеныя Сілы. Для іх ён становіцца мяжой паміж юнацтвам і дарослым жыццём. Гэта дзень, калі будучыя салдаты ўсведамляюць асабістую адказнасць за бяспеку дзяржавы і рэальную неабходнасць на працяглы перыяд апынуцца ў далечыні ад роднага дома.



Каратэ. Лістапад

Дзятлаўскія каратысты пасля міжсезоннай падрыхтоўкі распа чалі сезон спаборніцтваў і паўдзельнічалі ў трох турнірах. Bа ўсіх турнірах занялі прызавыя месцы.

У адкрытым першынстве Навагрудка перамог Эдуард Рафікаў. Яшчэ чацвёра нашых сталі сярэбранымі прызёрамі - Дзмітрый Самахвал, Ганна Жыбко, Вольга Жыбко, Артур Лянцэвіч.



Погляд скрозь гады

У суботў, 4 лістапада, каля помніка Леніну ў Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг "Погляд скрозь гады" да 100-годдзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.



"Калі мы разам - мы мацнейшыя!"

На Дзятлаўшчыне прайшоў IX абласны фестываль творчасці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі "Калі мы разам — мы мацнейшыя!".



Фізік з крылатай душой

Не будзем весці дыскусіі на тэму, хто важнейшы ў жыцці — фізікі ці лірыкі. Патрэбныя і тыя, і другія. I людзей з крылатай душой, і з матэматычным складам мыслення на нашай дзятлаўскай зямлі шмат. Ёсць у нас і вучоныя-фізікі, прычым знакамітыя не толькі у Беларусі, але і далёка за яе межамі.



Як жывеш, дзіцячы дом-сям'я?

У снежні 2014 года ў Дзятлаве быў адкрыты дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 5 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.



Школа маладых педагогаў у Дзятлаўскім раёне

Бягучы навучальны год стаў першым працоўным для многіх выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. Для іх дзейнічае раённая "Школа маладых педагогаў".



Сельскі сход у Вензаўцы

Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Вензавец. На ім былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.



У вёскі едзе бібліобус

Пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з 2007 года працуе бібліобус — "бібліятэка на колах". У чым асаблівасці работы такой бібліятэкі, наколькі яна запатрабавана, хто карыстаецца яе паслугамі? На гэтыя і іншыя пытанні адказала бібліятэкар Марына Крупіца.



Шумеў-гудзеў кірмаш

Дождж накрапаваў, але раэысціся з ранку ў суботу не адважыўся. Дзякуй яму, што дзею не сапсаваў. I, безумоўна, велізарны дзякуй нашым сельгаспрадпрыемствам. Гаспадарчых клопатаў у іх большую частку года шмат, а восенню - не абтрэсціся! Але на традыцыйны сельгаскірмаш у Дзятлава прыехалі ўсе.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/