Наша газета - "Перамога"!



ПЕРШАЯ ШКОЛА Ў ДЗЯТЛАВЕ БЫЛА АДКРЫТА 200 ГАДОЎ ТАМУ

2017 год у Беларусі аб'яўлены Годам навукі. А навуковыя дасягненні немагчымы без актыўнага развіцця сістэмы адукацыі.



АЦАНІЛІ СТАН РАБОТЫ ІДЭАЛАГІЧНАГА АКТЫВУ РАЁНА

3 лютага 2017 года ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар-нарада, у час якога абмяркоўвалі стан работы ідэалагічнага актыву раёна за 2016 год і планы на 2017 год.



Зіма, лёд, рыбалка

Выдатная магчымасць выпрабаваць удачу ў лоўлі рыбы выпала рыбаловам-аматарам ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства падрыхтавалі для калектыву конкурс выхаднога дня, які перарос у сапраўднае свята з падарункамі, анекдотамі, дэгустацыяй юшкі.

Спаборніцтвы ладзіліся ў апошнюю суботу студзеня на возеры ў Нямковічах. У барацьбу за лідарства ўступілі чатыры каманды па чатыры чалавекі ў кожнай: "Матыль", "Мармышкі", "Шчупакі", "Юнацтва". Для ўдзельнікаў была падрыхтавана цікавая, багатая на выпрабаванні праграма, якая ўлічвала самыя папулярныя традыцыі рыбнай лоўлі.



Дом культуры на колах

Калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўжо не першы год вядзе актыўную работу ў аддаленых, маланаселеных вёсках раёна, там, дзе даўно няма ні клубаў, ні бібліятэк. Для мясцовых жыхароў гэта адзіная магчымасць ужывую паглядзець і паслухаць выступленні артыстаў. Пра тое, як склаўся 2016-ты год - Год культуры для маленькага мабільнага калектыву, расказала загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская.

— Ганна Валяр'янаўна, як часта детась выязджалі на гастролі?
— Графік у нас быў насычаны. Раз у тыдзень абавязкова выязджалі ў сельскі Савет, які вызначалі загадзя. Стараліся не абмяжоўвацца толькі адным населеным пунктам. За адзін дзень наведвалі некалькі вёсак, каб як мага больш людзей парадаваць песняй, падарыць ім добры настрой. Мы праводзілі дні адпачынку, святы вёсак, віншавалі юбіляраў. Асабліва цёпла сустракалі нашы гледачы канцэртныя праграмы "Рэцэпт даўгалецця", "Жанчына. Вясна. Каханне", "Цяпло сэрцаў мы аддаём вам, людзі", "Прыміце нашы віншаванні, юбіляры!". Шмат правялі тэматычных праграмаў: да Дня Вялікай Перамогі — "Нам дарогі гэтыя забыць нельга", да 75-годдзя з дня пачатку вайны — "Звон смутку", да святаў вёсак — "Нам гады — не бяда", да акцый за здаровы лад жыцця — "Быць здаровым — гэта выгадна". Арганізоўвалі святы для людзей, якія жывуць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых у гарпасёлку Казлоўшчына. Канцэрты, прымеркаваныя да Года культуры, ладзілі рэйдамі ў вёсках у час прыезду аўталавак па прынцыпе: куды накіроўваецца аўтамабіль спажыўтаварыства, туды і мы. Пакуль людзі набывалі неабходныя пакупкі, рабілі заяўкі прадаўцу, мы іх забаўлялі гумарэскамі, радавалі народнымі песнямі, каб не сумавалі ў чарзе.



Вас віншуем і жадаем!

Пад такой назвай у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў урачысты сход сацыяльных работнікаў, занятых надомным абслугоўваннем. У зале сабраліся жанчыны, большасць з якіх працуе ў аддаленых маланаселеных
вёсках. Кожная сацыяльная работніца абслугоўвае па 10-12 пажылых грамадзян.

У канцы месяца сацработніцы прыязджаюць у Дзятлава здаць справаздачы і пабыць на занятках, у час якіх праваахоўнікі, ратаўнікі, спецыялісты іншых адказных службаў тлумачаць, як засцерагчы пажылых людзей ад махляроў, злачынцаў, зберагчы ад пажару.



МОЛАДЗЬ. КУЛЬТУРА. АДУКАЦЫЯ

У рамках занальнай суботы і дзейнасці хобі-цэнтра "Вектар" Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава арганізаваў і правёў сацыяльна творчую акцыю "Моладзь. Культура. Адукацыя", прымеркаваную да Года навукі ў Беларусі.
Асноўнай мэтай мерапрыемства было даказаць, што моладзь, якая чытае, — модная і сучасная.

Удзел у акцыі прынялі навучэнцы 11 установаў адукацыі раёна. Яны паўдзельнічалі ў конкурсе-прэзентацыі "Буккросінг", які праходзіў пад дэвізам "Прачытаў? Зацікавіўся? Парай іншаму". Групы навучэнцаў творча прадставілі свае любімыя літаратурныя творы, а дапамагалі ім бібліятэкары школ раёна.



ЗІМОВАЯ РЫБАЛКА

На вадасховішчы "Наваельнянскае" пад эгідай Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па рыбнай лоўлі з лёду на мармышку.

Спаборніцтвы сабралі каля 50 аматараў рыбалкі, якія спаборнічалі ў камандным і асабістым першынстве. У рыбалцы ўдзельнічалі каманды Дзятлаўскай, Карэліцкай, Навагрудскай арганізацыйных структураў таварыства паляўнічых і рыбаловаў, а таксама мясцовае ААТ "Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў".



СЕЛЬСКІ СХОД У ЛЯВОНАВІЧАХ

Народная мудрасць сведчыць: лепш вучыцца на чужых памылках, а не на сваіх. Каб зрабіць правільныя высновы і не паўтарыць
дапушчаных іншымі памылак, абмеркаваць праблемныя пытанні, сабраліся жыхары Казлоўшчынскага сельскага Савета на сельскім сходзе, які прайшоў у аграгарадку Лявонавічы. Сёлета гэта першы сельскі сход на тэрыторыі раёна.

Ратаўнікі прыбылі за гадзіну да пачатку мерапрыемства і правялі паказ пажарнай тэхнікі вучням мясцовай школы. Дзеці з вялікім інтарэсам разглядалі тэхніку і прылады пажарных, успомнілі правілы бяспекі і алгарытм паведамлення аб пажары. Ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях вучні пачатковых класаў атрымалі наклейкі, размалёўкі і кнігі аб асновах бяспечных паводзінаў.



ПАХОДЗIЦЬ АД IМЯ СЯМЁН

Веска Сямёнавічы некалі была вялікім населеным пунктам, які налічваў каля 350 жыхароў. Сёння тут жывуць толькі чатыры чалавекі.

Як сведчыць кніга "Памяць", назва вёскі пайшла ад уласнага імя Сямён. Аб мінулым i сучасным стане вёскi карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала жыхарка Сямёнавічаў Ганна Уладзіміраўна Рыбак.

Яна нарадзілася ў Сямёнавічах ў 1949 годзе. Закончыла тут васьмігодку. А вось дзясяты і адзінаццаты класы наведвала ў Раготне.



АДБЫЛОСЯ ПАСЯДЖЭННЕ КЛУБА “КАНТАКТ"

Першае ў гзтым годзе пасяджэнне клуба "Кантакт", якi дзейнiчае пры Дзятлаўскім сацыяльна-педагагічным цэнтры і скіравана на работу з падлеткамі, якія маюць праблемы ў выхаванні, адбылося ў гімназіі №1 горада Дзятлава.

Мерапрыемства прайшло з удзелам Благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэя Мікалая Пінчука, а таксама гасцей з Мінска — прадстаўнікоў саюза сястрынстваў міласэрнасці пры Беларускай Праваслаўнай Царкве, сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі, Мінскай сацыяльна-асветніцкай арганізацыі "Брыз".



ЛЫЖНЫЯ ГОНКІ: Сярэбраная каманда Раготнаўскай школы

Выдатна выступілі ў абласной спартакіядзе па месцы жыхарства, якая адбылася ў Навагрудскім раёне (біятлонна-спартыўны комплекс у Сяльцы), лыжнікі Раготнаўскай школы пад кіраўніцтвам трэнера Мікалая Анацкі.

Абедзве каманды (хлапечая і дзявочая) сталі сярэбранымі прызёрамі ў эстафетных гонках на 3 (хлопцы) і 2 (дзяўчаты) кіламетры.



3IMOBAE ШМАТБОР'Е

Дзмітрый Татарынаў - віцэ-чэмліён абласной спартакіяды

У Лідзе ў праграме абласной зімовай спартакіяды школьнікаў "Абаронца Айчыны" (лыжная гонка на 5 км, падцягванне на перакладзіне, стральба) спаборнічалі 19 камандаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Паспяхова выступіла зборная каманда Дзятлаўскага раёна — заняла 6-е каманднае месца (летась, для параўнання, было 16-е месца).



СЦІПЛАЯ, ДРУЖАЛЮБНАЯ, ВЕТЛІВАЯ ЖАНЧЫНА

Настаўнікі пачаткоеых класаў. Бацькі давяраюць ім самае дарагое, што ёсць у жыцці, — сваіх дзяцей. Працаваць з вучнямі пачаткоеых класаў складана і адказна. Ад першага настаўніка залежыць, як дзеці далей будуць вучыцца ў школе, якія ўзаемаадносіны складуцца з аднакласнікамі, наколью вучоба будзе для іх радаснай і карыснай.

Аднойчы выбраўшы прафесію педагога, чалавек застаецца адданым ёй на працягу ўсяго свайго жыцця. Так атрымалася і ў Анастасii Канстанцінаўны Дзявойна. Устудзені 2017 года Анастасія Канстанцінаўна адзначыла свой 80-гадовы юбілей.



КАРАТЭ КІАКУШЫНКАЙ

Арцём Урбановіч, Анселм Асіпук, Ягор Лазута - прызёры рэспубліканскага турніру.

У Мінску адбыўся Калядны дабрачынны турнір па спартыўна-баявых адзінаборствах. Удзельнічалі ў ім больш за 700 прадстаўнікоў розных відаў спартыўна-баявых адзінаборстваў, у тым ліку каратэ, таэквандо, рукапашнага бою, барацьбы. Абласны спартыўны клуб кіакушынкай каратэ "Барс" прадстаўлялі і трое дзятлаўчан — Ягор Лазута, Анселм Асіпук, Арцём Урбановіч. Усе трое выступілі паспяхова. Арцём Урбановіч стаў пераможцам турніру, Анселм Асіпук і Ягор Лазута — бронзавыя прызёры.



К.Дуброўская: "Працаваць было цікава"

Удзельнікі гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава любяць сустракацца з цікавымі людзьмі. Нядаўна вырашылі сустрэцца з былой настаўніцай матэматыкі нашай школы Кацярынай Адамаўнай Дуброўскай, якая сёлета адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. Кацярына Адамаўна пражыла цікавае жыццё і згадзілася расказаць юным журналістам пра асноўныя яго моманты.

— Нарадзілася я на Віцебшчыне, у вёсцы Кобызева, якая знаходзіцца за 20 кіламетраў ад Оршы. Гзта вельмі прыгожыя мясціны: рака, сенажаць, зусім побач — лес. Бацькі працавалі ў калгасе: бацька — кавалём, маці — паляводам. Да бацькі часта звярталіся па дапамогу аднавяскоўцы: то плуг паправіць, то граблі, то сякач зрабіць. Ён ніколі не адмаўляў і грошай за работу не браў. У вёсцы ўсе дапамагалі адзін аднаму. Мяне і маіх сясцёр (іх у мяне было тры) з дзяцінства прывучалі да працы. Бацькі вярталіся з работы позна, таму хатнія абавязкі мы дзялілі на чатырох, згодна з узростам кожнай. Зарплата калгаснікаў на той час была нязначнай, таму і дзеці старался дапамагаць дарослым, чым маглі. Мы з сёстрамі ўлеткў збіралі ягады і грыбы, вазілі іх у Оршў на базар. На заробленыя грошы набывалі сабе падручнікі да новага навучальнага года і школьную форму. Працаваць было цікава. Я і цяпер вельмі люблю хадзіць па грыбы і ягады, добра арыентуюся нават у незнаемым лесе.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/