Наша газета - "Перамога"!



Знізілася колькасць злачынстваў

Аналіз стану злачыннасці за 2017 год сведчыць, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна колькасць зарэп'страваных злачынстваў знізілася з 226 да 177, або на 22%. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва паменшыўся і склаў 70,6%.



I папарыцца, і чаю папіць

Карысць лазні для арганізма чалавека вядомая са старажытных часоў. Нашы далёкія продкі правільна лічылі, што рэгулярнае наведванне парыльні дазваляе ўмацаваць здароўе, пазбавіць арганізм ад шкодных рэчываў, захаваць маладосць і падоўжыць жыццё.



Вярнуцца ў гады юнацтва

Штогод у першую суботу лютага выпускнікі спяшаюцца ў свае школы, якія калісьці ў дзяцінстве сталі роднымі на ўсё жыццё.

3 лютага для сустрэчы з выпускнікамі адчыніла свае дзверы і сярэдняя школа №3 горада Дзятлава. У родную школу выпускнікі з'ехаліся з усіх куткоў Беларусі.



Дзятлаўская бальніца - лепшая!

Дзятлаўская ЦРБ узнагароджана Дыпломам I ступені галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама за 1-е месца ў штогадовым абласным аглядзе якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках дзейнасці ў 2017 годзе сярод установаў аховы здароўя раённага ўзроўню з колькасцю насельніцтва ў раён



Ці засвояць бацькі урок?

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжана пытанне аб магчымасці вяртання бацькам сына, прызнанага маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і два хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія належным чынам не выконваюць свае абавязкі.

Прадастаўлены сам сабе



Дзятлаўскі ДТСААФ зноў у лідарах

У Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ правялі справаздачна-выбарны сход, дзе абмеркавалі вынікі працы арганізацыі за апошнія пяць гадоў.



Краіна згуляе ў дзятлаўскі "Футбол у вёсцы"

Восенню 2017 года Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" правяла Адзіны тыдзень масавага футбола УЕФА, у рамках чаго было абвешчана аб тым, што вядомы футбаліст Аляксандр Глеб стаў паслом АБФФ па развіцці масавага футбола ў Беларусі.



Валейбол: Ашмяны - Дзятлава - 0:3

У суботу, 3 лютага, прайшоў другі тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе ў 1-й лізе.

Дзеючы чэмпіён каманда Дзятлава чарговы матч турніру правяла зноў на выездзе - у Ашмянах. Перамаглі без варыянтаў, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін - 3:0 (25:10, 25:5, 25:10).



Атрымаць душэўную асалоду

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбыўся канцэрт "Нараджэнне Хрыстовае", які арганізаваў дзятлаўскі араторый імя благаславёных пакутнікаў з Познані на чале з настаяцелем касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ксяндзом Здзіславам Пікулам сумесна з удзелам гурта "Боска-Бэнд".



На спатканні са школай

У суботу, 3 лютага, у сярэднюю школу №1 горада Дзятлава, як на ўрок, спяшаліся дзятлаўчане, для якіх апошні званок празвінеў некалькі гадоў таму. Яны зноў селі за парты, але цяпер ім можна было не баяцца кантрольных, ды і да дошкі настаўнікі не выклікалі.



Дзень дзятлаўчан не з Дзятлава

Калі на размеркаванні ва ўніверсітэце мне далі "пуцёўку" ў Дзятлава, я, прызнаюся, разгубілася. Чужы горад, пра які я нічога не ведала, поўная змена абстаноўкі і, натуральна, новае жыццё. Hi сваякоў, ні знаёмых у Гродзенскай вобласці ў мяне няма, таму давялося адчуць сябе па-сапраўднаму самастойнай і асвойвацца на новым месцы.



Сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

Мерапрыемствы такога фармату скіраваны на тое, каб моладзі ў нас жылося і працавалася максімальна камфортна, а праблемы, якія ўзнікаюць, вырашаліся своечасова, каб маладыя людзі ведалі: яны не засталіся сам-насам са сваімі пытаннямі, іх заўсёды гатовы выслухаць і аказаць дапамогу на такім высокім узроўні.



Лепш не хуткасць, а ўважлівасць

Лічыцца, што аўтамабіль - самы небяспечны від транспарту. Гэта пацвярджаюць статыстыкі дарожна-транспартных здарэнняў. А можа, справа не ў аўтамабілях, а ў вадзіцелях?



Багатая на гады

У Казлоўшчынскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна 31 студзеня адбылося сапраўднае свята.



Склалі каляндар - перамаглі ў конкурсе

Каляндар - рэч простая, але патрэбная дома і на рабоце. На пачатку года асабліва актуальныя пытанні, дзе прыдбаць новы каляндар і які з іх будзе найбольш зручны - насценны, настольны, перакідны. Многія выданні, у тым ліку газета "Перамога", у студзені парадавалі сваіх падпісчыкаў календарамі.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/