Наша газета - "Перамога"!



Дармовы атракцыен

Вось, ужо каторы дзень у Дзятлаве коўзка. Працуюць работнікі ЖКГ: разбіваюць лёд, пасыпаюць спецыяльнымі сумесямі, але, на жаль, так не ўсюды.

У школу, на работу ці проста ў краму дабрацца апошні тыдзень стала сапраўдным выпрабаваннем на трываласць. Зразумела, у Дзятлаве забаўляльных атракцыёнаў амаль няма. Хіба хто вырашыў, няхай галалёдзіца стане такім дармовым атракцыёнам?



Весткі з сельсаветаў

УТРЫМАННЕ ДАРОГ—НА КАНТРОЛІ ВЫКАНКАМА

Пачатак гэтай зімы быў з вялікім снегам. Частыя снегапады стваралі перашкоды для руху транспарту. Аднак кіраўніцтва СВК "Вензавец", ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка", выканкам Вензавецкага сельсавета не пакідалі вяскоўцаў сам-насам з праблемамі: ачыстка дарог ад снегу праводзілася пастаянна. Жыхары аддаленых вёсак удзячныя кіраўнікам і калектывам названых арганізацый за тое, што дарогі ўтрымліваліся ў належным парадку, да іх маглі даехаць прадстаўнікі любой службы.



Зімовы прызыў: У добры час, салдаты!

На задніку сцэны раённага Дома культуры - эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гучыць марш... Так у мінулую суботу распачыналіся ўрачыстыя провады ў армію 32 юнакоў з Дзятлаўшчыны.

— Гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага прызыўніка, час, калі пачынаецца праверка яго самастойнасці, адказнасці, ужыўнасці ў калектыве. Выконвайце свой доўг з гонарам і сумленнем, — пажадаў прызыўнікам ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята Валянцін Абухаў.

Паабяцалі маліцца за здароўе прызыўнікоў і іх блізкіх святары айцец Казімір Мурава і пратаіярэй Мікалай Пінчук. Па даўняй традыцыі на ўрачыстае мерапрыемства яны прынеслі для заўтрашніх салдат іконкі з лікамі святых, каб з божай дапамогай перамаглі юнакі складанасці воінскай службы.



19 студзеня - Дзень выратавальніка!

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Мужная і высакародная прафесія выратавальніка заслужана лічыцца адной з самых паважаных у нашай краіне. Вы ў любы час гатовы адправіцца на выкананне самых складаных задач, неаднаразова прыкладамі даказвалі бездакорнае выкананне свайго службовага абавязку.



Чытаюць газеты и часопісы

На першы квартал і першае паўгоддзе 2011 года жыхары Дзятлаўшчыны выпісалі 21968 экзэмпляраў перыядычных выданняў. З гэтай колькасці — 10148 рэспубліканскіх газет, 7038 — часопісаў, 576 экзэмпляраў абласной газеты, 3455 — "раёнкі", а таксама 751 газету і часопіс краін СНД.

Найбольш арганізавана і паспяхова правялі падпісную кампанію на першае паўгоддзе 2011 года ў СВК "Русь-Агра", "Жукоўшчына", "Хвінявічы".

В. РАДЗЮК, інструктар па падпісцы раённага вузла паштовай сувязі.



19 студзеня - Вадохрышча

Апошняе свята каляднага цыкла — "Святое Хрышчэнне — Калядам прашчэнне". У гэты дзень, калі згодна з праваслаўным календаром святкавалася хрышчэнне Ісуса Хрыста, асвячалася вада.

Народ верыў у цудадзейную сілу такой вады і выкарыстоўваў яе пры розных бытавых выпадках і здарэннях: давалі выпіць хвораму, апырсквалі новую хату перад тым, як засяліцца, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы. Вадохрышчынскай вадою асвячалі поле перад сяўбой і труну, перш чым пакласці туды нябожчыка.



Як сябе паводзіць, калі ў доме што-небэдзь загарэлася?

  • Пераклад(перевод): RU

Галоўнае правіла — не панікаваць. Аднак, акрамя спакою, вам неабходна выканаць некалькі важных дзеянняў:
- патэлефанаваць у пажарную аварыйна-выратавальную службу па нумары 101 і паведаміць адрас, па якім адбыўся пажар;
- адключыць электраэнергію ў памяшканні і вывесці дзяцей і пажылых людзей за межы кватэры (калі ў вас задыміўся тэлевізар, яго трэба адключыць ад сеткі і накрыць тоўстай тканінай);
- паведаміць суседзям аб надзвычайным здарэнні і прыняць меры па ліквідацыі агню.



Асаблівасці рэгулявання працы жанчын

  • Пераклад(перевод, translate): RU

1. Як трактуецца вызначэнне "адзінокая маці ў працоўных адносінах?

Паводле пункта 22 Пастановы пленума Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2001 года "Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства аб працы" (са зменамі і дапаўненнямі) да адзінокіх маці, на якіх распаўсюджваюцца гарантыі, прадугледжаныя артыкулам 268 Працоўнага кодэкса (надалей — ПК) (у частцы прыёму на работу і звальнення з работы) належыць адносіць жанчын, якія не знаходзяцца ў шлюбе і маюць дзяцей, у актавым запісе аб нараджэнні якіх запіс пра бацьку зроблены па ўказанні маці, а таксама ўдоваў, якія не ўступілі ў новы шлюб і выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.



Ліцэнзаванне ў сферы рознічнага гандлю і грамадскага харчавання

3 1 студзеня 2011 года дзейнічае новы парадак ліцэнзавання, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года №450 "Аб ліцэнзавакні асобных відаў дзейнасці".

Згодна з Указам значна скарацілася колькасць ліцэнзуемых работ і паслугаў у складзе іншых відаў дзейнасці. Так, адменена ліцэнзаванне ў сферы рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, акрамя ліцэнзавання рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі.



Ствараецца летапіс школ

У школьным музеі Дварэцкай сярэдняй школы ствараецца новая экспазіцыя "Летапіс адукацыі на Дварэччыне". Сёмы клас атрымаў заданне сабраць звесткі аб Цяцейскай васьмігадовай школе. Гэта стала нагодай наведаць вёску.

Яна сустрэла цішынёй. Мы ішлі па старадаўняй брукаванцы, любаваліся наваколлем. Сапраўды, прыродны асяродак тут цудоўны: высокія дрэвы, што спляліся ўверсе голлем, балоцінкі і палянкі. Напэўна, увесну тут квітнее шмат першацветаў.



Наша агульная мэта - забеспячэнне бяспечнага функцыянавання вытворчых аб'ектаў

(Заканчэнне. Пачатак у № 2,3 газеты).

Выяўлена, што сярод вытворчага абсталявання найболей траўманебяспечнымі з'яўляюцца аўтатранспартныя сродкі, дрэваапрацоўчае, кавальска-прэсавае і пад'ёмна-транспартнае абсталяванне, сельскагаспадарчыя машыны і тэхніка. Таму важную ролю ў забеспячэнні бяспечных умоваў працы маюць мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі вытворчага абсталявання, механізмаў і інструментаў, а менавіта:
- скарыстанне і выраб вытворчага абсталявання і інструментаў, якія задавальняюць патрабаванні аховы працы;
- мадэрнізацыя эксплуатуемага вытворчага абсталявання, механізмаў і прыладаў;
- выманне з эксплуатацыі вытворчага абсталявання, механізмаў і прыладаў, якія не адпавядаюць патрабаванням аховы працы;
- правядзенне тэхнічных аглядаў, засведчанняў, выпрабаванняў і дыягностыкі вытворчага абсталявання.



Калядны турнір па валейболу

У Наваельнянскім пассавеце адбыўся Калядны турнір па валейболу.

У ім удзельнічалі каманды ААТ "Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў", ААТ "Наваельнянская міжрайсельгасхімія", ААТ "Наваельнянскае міжрайагразабеспячэнне", зборная пасялковага савета.

Першае месца занялі валейбалісты Наваельнянскага КХП. Ім дастаўся пераходны кубак.

I. МІХАЙЛОЎСКАЯ.



З павагай да старасці

3 музыкай, кветкамі, цёплымі словамі работнікі ўстановаў культуры Вензавецкага сельсавета частыя госці ў дамах састарэлых грамадзян. Віншуюць іх са святамі, асабістымі юбілеямі.

Вось і нядаўна ў сельвыканкам ад імя жыхароў Міроўшчыны звярнулася Тамара Міхайлаўна Васільчыкава.



Дэмаграфія

  • Пераклад(перевод): RU

Рэгістрацыя шлюбаў, нараджэнняў, смерці грамадзян

На працягу 2010 года аддзелам ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама, а таксама выканкамамі сельскіх і пасялковых Саветаў зарэгістравана 198 шлюбаў — на 19 шлюбаў менш, чым у 2009 годзе.

Менш, чым у папярэднім годзе, нарадзілася дзетак: калі ў 2009-ым — 256, то ў 2010-ым — 252. Найбольш пасведчанняў аб нараджэнні выдадзена Дзятлаўскім ЗАГСам — 117, Казлоўшчынскім пасвыканкамам — 26, Наваельнянскім — 25. Толькі два пасведчанні аб нараджэнні выдадзены ў Рудзе-Яварскай на працягу 2010 года, чатыры — у Белагурне, пяць — у Войневічах.



Новая мінімальная заработная плата

Для ўзмацнення сацыяльнай абароны нізкааплатных катэгорый работнікаў усіх арганізацый галін эканомікі (незалежна ад форм уласнасці) з 1 студзеня 2011 года ў Беларусі ўстаноўлена месячная мінімальная заработная плата ў памеры 460 000 рублёў.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2010 года №1844. Названай пастановай таксама ўстаноўлена пагадзінная мінімальная заработная плата ў памеры 2 710 рублёў.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/