Наша газета - "Перамога"!



Свята мёду ў Раклевічах - 2017

У суботу, 22 ліпеня, у аграгарадку Раклевічы адбылося Свята мёду. Яно праводзілася ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта "Дбайных людзей славім - весела час бавім". Мэта праекта - папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскагаспадарчых прафесій і быту, арганізацыя культурнага адпачынку вясковых жыхароў. Цэнтр КСУП "Русь-Агра" Раклевічы для Свята мёду быу абраны не выпадкова. Сельгаспрадпрыемства займаецца пчалярствам: мае 68 пчоласем'яў і атрымлівае штолета да тоны мёду. Яшчэ 148 пчоласем'яў маюць 17 жыхароў Дзятлаўскага сельсавета, забяспечваюць салодкай і лекавай прадукцыяй сябе і тых, хто любіць мёд.

Свята пачала тэатралізаваная дзея, галоўнымі персанажамі якой выступілі працалюбівыя "пчолкі". Са сцэны пра нястомных працаўніц-пчол распавялі гаспадыні свята Аляксандра Маленчык і Кацярына Каліноўская.



Свята ў Казлоўшчыне

У нядзелю, 23 ліпеня, у гарадскім пасёлку Казлоўшчына прайшло свята да Дня вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Казлоўшчына была вызвалена ў ліпені 1944 года ў час Беластоцкай наступальнай аперацыі войскамі 129-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Панчука 3-й арміі 2-га Беларускага фронту.

Сёння ў Казлоўшчынскім сельсавеце жывуць толькі чатыры ветэраны вайны. Гэта Іван Іосіфавіч Зелянеўскі, Аляксандра Пятроўна Савельева, Фёдар Васільевіч Шалесны, Васіль Мікалаевіч Аліменка. Найперш ім былі адрасаваны пажаданні здароўя і даўгалецця, з якімі звярнуўся старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка.



"Пажарнай службе лёс прысвяціўшы..."

Людзі na-рознаму прыходзяць у прафесію. Адны знаходзяцца ў пастаянным пошуку, пераходзяць з адной сферы ў іншую.
I нават пасля выхаду на пенсію не могуць зразумець, чаму так і не змаглі знайсці справу па душы. Іншыя... А іншым няма калі
аддавацца разважанням. Яны проста добрасумленна працуюць, радуюцца кожнаму дню, на працягу якога зрабілі штосьці добрае
і карыснае для людзей.

Напярэдадні Дня пажарнай службы я сустрэлася менавіта з такім чалавекам - пазітыўным, дабрадушным, пры гэтым, граматным і прынцыповым спецыялістам, чый лёс — пажарная служба. Ей Сяргей Саламевіч аддаў дваццаць адзін год.



Анатоль Раманенка. Дваццаць гадоў бездакорнай службы

Сёлета спаўняецца 20 гадоў, як на працу дыспетчарам цэнтра аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў прыняты Анатоль Раманенка. Сюды ён прыйшоў не "зялёным" хлопцам: за плячыма была тэрміновая служба ў войсках супрацьпаветранай абароны, а пасля дэмабілізацыі - служба прапаршчыкам у гезгалаўскай ракетнай часці. Так што пра адказнасць, дысцыпліну, таварыскасць ведаў не па кінастужках ці кніжках.

Але служба ў войску — гэта адно, а быць ратаўніком — зусім іншае. Таму апекавацца над новенькім стаў Сяргей Іванавіч Чыгір, начальнік каравула. I сёння Анатоль Раманенка з удзячнасцю прыгадвае яго навуку.



Уладзімір Іосіфавіч Мацюк - разьбяр па дрэве

Вакол нас шмат цікавых людзей. Аб некаторых з іх здымаюць фільмы, пішуць кнігі і нават складаюць легенды. Гэта людзі, прафесіі або род заняткаў якіх звязаны з космасам, навукай, палітыкай, грамадскай дзейнасцю, культурай. Але колькі, яшчэ тых, хто жыве побач з намі, чыя праца таксама каштоўная, але незаўважная. Ці шмат мы ведаем пра іх? Як вядома, гісторыю ствараюць людзі. Гісторыю раёна пішуць яго знакамітыя людзі.

У рамках абласнога праекта "Наша культурная спадчына" ў Дзятлаўскім раёне з 12 па 18 чэрвеня 2017 года прайшоў тыдзень мерапрыемстваў пад тэматычнай назвай "Знакамітыя землякі", прысвечаны жыццю і творчасці знакамітых землякоў раёна.



Штрафы - за піва і спазненне

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 7 пытанняў: 4 адміністрацыйныя праташлы і 3 хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх.

Позна гуляць нельга

Праблема становіцца асабліва актуальней у час канікулаў і дзяржаўных святаў, калі падлеткі без суправаджэння дарослых гуляюць да ночы. Норма заканадаўства, якая абмяжоўвае да 23 гадзін вечара час знаходжання дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў на двары, уведзена, каб абараніць непаўналетніх ад супрацьпраўных замахаў і небяспекі. Пра гэта патрабаванне ведаюць і дарослыя, і дзеці, але не ўсе яго выконваюць. Калі дзіця затрымліваецца ў сяброў ці родных доўга, можна папрасіць, каб хто-небудзь з дарослых праводзіў яго дахаты або патэлефанаваць бацькам, каб забралі яго. На жаль, так адбываецца не заўжды, таму на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама часта выклікаюць юных парушальнікаў і іх бацькоў, на якіх міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы.



Свята Пеўня ў Белагурне

15 ліпеня ў аграгарадку Белагурна ладзілі свята Пеўня. Яно праводзілася ўпершыню ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта "Дбайных гаспарароў славім — весела час бавім". Мэта праекта — папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскагаспадарчых прафесій і быту, арганізацыя культур нага адпачынку восковых жыхароў. Сімвал 2017 года — Певень - стаў нагодай, каб прыгадаць традыцыі, пахваліцца пеўнямі, паспяваць, пажартаваць, паўдзельнічаць у "пеўневых баях".

Менавіта певень стаў галоўнай узнагародай "Вясёлай сельскай эстафеты". Праўда, тут яе назвалі крыху інакш — "Вясёлы курачнік". Спартыўная эстафета традыцыйна з'яўляецца галоўнай дзеяй свята. На яе прыязджае моладзь з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Селета на свята Пеўня сабралася шэсць каманд КСУПаў "Хвінявічы", "Слава працы", "Дварэц-Агра", "Войневічы", "Белагурна" i AAT "Граніт-Агра". Хлопцам і дзяўчатам прапанавалі "курына-пеўневыя" конкурсы.



Мелодыі лета

Агагарадок Круцілавічы з канцэртнай праграмай "Мелодыі лета" наведалі артысты з Навагрудскага раёна. Апладысментамі прысутныя сустрэлі сямейны дуэт Таццяны і Генадзя Аліевічаў. Перад гледачамі выстумлі саксафаніст Ігар Мягкоў і баяніст Алег Ралло, а таксама вясёлыя дзяўчынкі дарылі свае музычныя падарункі.

Гумарыстычныя замалёўкі чытаў Уладзімір Журко. Канцэртная праграма спрыяла добраму настрою прысутных. Людзі не шкадавалі апладысментаў, падпявалі, а таксама танчылі пад рытмічную музыку. Канцэртная праграма прайшла ў аддзеле культуры і адпачынку "Данілавіцкі дом культуры".



Канцэрт у вёсцы Клішавічы

Для жыхароў вёскі Клішавічы аддзелам культуры і адпачынку "Данілавіцкі дом культуры" разам з сельскім філіялам-клубам вёскі Ахонава была арганізавана і праведзена канцэртная праграма "Шануйце спадчыну сваю", прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Ансамбль народнай песні "Суседачкі" запрасіў гледачоў паслухаць беларускія народныя песні з іх гумарам, весялосцю, рамантыкай і пяшчотай. Самымі малодшымі ўдзёльнікамі канцэрта былі Алеся Адамчык, Яўгенія Анушкевіч і Анастасія Бортнік. Дзеці спявалі і танцавалі так заўзята і эмацыянальна, што і хацелася пусціцца з імі ў скокі. Пад апладысменты гледачоў музычныя нумары дарыла Іна Анушкевіч. Гледачы спявалі разам з артыстамі.



Аб дзецях паклапоціцца дзяржава

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны два хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія неналежным чынам выконваюць свае абавязкі. Хадайніцтвы на адрас камісіі паступілі з Баранавіцкага ліцэя і адной з дзятлаўскіх школ.

Сыну будзе лягчэй

Не так даўно на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама выклікалі маці падлетка, які вучыцца ў Баранавіцкім ліцэі. Адміністрацыя навучальнай установы паведамляла, што хлопец мае запазычанасці па аплаце за інтэрнат, пазычае грошы ў майстра і не вяртае, у яго няма прадуктаў харчавання і грошай на білеты, з-за чаго навучэнец затрымліваўся дома, прапускаў заняткі. Тады маці абяцала з'ездзіць у Баранавічы, разабрацца з сітуацыяй. Яе пад роспіс азнаёмілі з патрабаваннямі Дэкрэта №18, папярэджвалі, што, калі сітуацыя не выправіцца, сына прызнаюць маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.



Дзятлаўчане - пераможцы абласнога турысцкога злёту

3 6 па 8 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт сярод працоўнай моладзі "Здаровы я - здаровая краіна!", прысвечаны Году навукі.



Велапрабег дзятлаўскіх сыраробаў: ад помніка да помніка

Правядзенне велапрабегаў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - добрая традыцыя ў нашай краіне. Сёлета да яе ўпершыню далучыліся работнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Больш за тры дзясяткі работнікаў на чале з дырэктарам прадпрыемства Вадзімам Палюховічам сабраліся 1 ліпеня каля прахадной завода з веласіпедамі. Магчыма, удзельнікаў велападарожжа было б значна больш, але на прадпрыемстве няспынны вытворчы працэс, многія жадаючыя адправіцца ў вандроўку заступілі на змену.

Тыя ж„ каму пашанцавала правесці гэты дзень у дарозе, мужна адолелі 15 кіламетраў і поўным складам даехалі да канчатковай кропкі маршрута — вёскі Кашкалы.



Палубачкі

Калі з дарогі на Дварэц скіраваць управа і па гравійцы праехаць тры кіламетры, то вачам адкрыецца цудоўны краявід узгоркаў, размежаваных лагчынкамі, што ўтвораны ручаінамі і безназоўнымі рачулкамі, ахоўна зарослых кустамі і дрэўцамі. Тут утульна схавалася ў нізінцы паміж пагоркамі разараных палёў вёска Палубачкі. Паводле архіўнага дакумента "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой вол. Слонимского уезда 1886 года", вёска пазначана пры ўрочышчы "Середнее". Назва ўрочышча паказвае на яго размяшчэнне паміж іншых урочышчаў. Што ёсць праўда.

У тым жа "Анімалістычным слоўніку Гродзеншчыны" зафіксавана каля Палубачак "поле Селішча". I гэта ёсць яшчэ адно пацвярджэнне даўняга пасялення каля вёскі. Ізноў прасочваецца тэндэнцыя навасёлаў будавацца каля старога месца з раней апрацаванай зямлёй.



Каханне, мацнейшае за брыльянт

Брыльянт — самы трывалы мінерал у прыродзе. Паспрабуеце разбіць яго малатком — нічога не атрымаецца. Акрамя таго, гэты камень вельмі прыгожы і каштоўны. Нездарма 60-гадовы юбілей сумеснага жыцця называюць брыльянтавым вяселлем. Калі трывалую сямейную сувязь, заснаваную на глыбокай павазе і каханні, удаецца зберагчы і пранесці праз многія-многія дзесяцігоддзі — гэта шчасце.

60 гадоў таму, 2 ліпеня 1957 года, клятву маладажонаў далі мае прадзядуля і прабабуля — Валянцін Канстанцінавіч Папоў і Ядвіга Антонаўна Матусевіч, а сёлета яны рыхтуюцца адсвяткаваць сваё брыльянтавае вяселле. Для мяне прабабуля і прадзядуля — яскравы прыклад мудрасці, кахання, дабрыні.



Штрафы і папярэджанні

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 4 пытанні. Тры — адміністрацыйныя пратаколы, два з якіх — на бацькоў дваіх непаўналетніх за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, адзін — на непаўналетняга за парушэнне правілаў дарожнага руху. Таксама разгледжаны паводзіны навучэнкі мінскага каледжа, якая прапускае заняткі, парушае правілы пражывання ў інтэрнаце.

Іншыя інтарэсы

Адміністрацыя аднаго з мінскіх каледжаў звярнулася з хадайніцтвам на адрас камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама аб тым, што ўраджэнка раёна, якая вучыцца ва ўстанове, прапускае шмат заняткаў, парушае правілы пражывання ў інтэрнаце, не рэагуе на заўвагі педагогаў.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/