Наша газета - "Перамога"!



Свята ў яблачнай Жукоўшчыне

Сталіцай яблыкаў у Дзятлаўскім раёне можна смела лічыць Жукоўшчыну, бо КСУП "Жукоўшчына" лідзіруе па вырошчванні і рэалізацыі вялікай колькасці гатунковых яблыкаў. У аграгарадку разам з Яблычным Спасам адзначаюць і Свята яблыкаў. Ў гэтым годзе Свята яблыкаў адбылося 19 жніўня. Адкрыла канцэртную праграму Тамара Ступак песняй "Яблыні ў квецені". Меладычныя і вясёлыя кампазіцыі прадставілі гасцям Алена Штэйзёль, Гражына Антановіч, Ганна Харлінская, удзельнікі дзіцячага танцавальнага калектыву "Сунічкі".

Міні-інтэрв'ю:
— Вы ведаеце якія-небудзь песні пра яблыкі?
— Да свята не ведала, а цяпер магу падпяваць, калі дзе-небудзь яшчэ пачую.



З днём нараджэння, Наваельня!

Як і людзі, пераважная большасць паселішчаў мае дзень нараджэння. Вось і Наваельня 19 жніўня адзначала свае асабістае свята. А якая ўрачыстасць без падарункаў? I яны былі: гэта і выступленне Наваельнянскага зводнага духавога аркестра, якім самі наваельнянцы ганарацца, музыку якога любяць слухаць, і выстава карцін іх земляка Анатоля Кардаша, на якіх шмат навакольных краявідаў, і канцэрт беларускага спевака Аляксея Хлястова.

Шэраг наваельнянцаў у гэты дзень атрымалі асабістыя падарункі. Іх віншавалі калегі па працы, родныя, сябры. На свяце пасёлка былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі — за шматгадовую, плённую, творчую працу. Іх імёны занесены на Дошку гонару пасёлка Наваельня. Як паведаміла старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец, па хадайніцтве працоўных калектываў сёлета ўганараваны сямёра лепшых работнікаў. Гэта Алена Бахар (туббальніца "Наваельня"), Сяргей Галавач (камбінат хлебапрадуктаў), Алена Гранкоўская (сельгастэхніка), Аляксандр Жых (лясніцтва), Святлана Спасюк (Наваельнянская школа), Іван Шэга (міжрайагразабеспячэнне), Галіна Шэнаева (яслі-сад).



Дарагія мае землякі

Сонечным жнівеньскім днём на адной з вуліц вёскі Колкі было шматлюдна і гаманліва. У гэты дзень, 5 жніўня, сабраліся людзі, якія калісьці вучыліся ў Колкаўскай пачатковай школе.

Мы рыхтаваліся да гэтай сустрэчы загадзя. 3 дапамогай інтэрнэту і мабільнай сувязі звязаліся са многімі, хто цяпер жыве за межамі Дзятлаўскага раёна і Гродзенскай вобласці. Наш зямляк і былы вучань Колкаўскай школы Аляксандр Бараноўскі разам з кіраўніком Казлоўшчынскага сельскага Савета Аляксандрам Бяляткам дапамаглі нам падрыхтаіаць вуліцу і месца, дзе ладзілася свята.



А. Юч: маpy, каб былі шчаслівыя шасцёра сыноў і дачка

Кожны чалавек рана ці позна дае ацэнку мінуламу, нібыта зазірае ў скарбонку жыцця, каб падрахункаваць набыткі. Яны ў нас розныя: дзелавыя людзі пераглядаюць бізнэс-планы, падлічваюць прыбыткі, таленавітыя — рахункуюць дасягненні ў сферы мастацтва, а шчодрыя сэрцам — перажываюць і радуюцца за блізкіх.

Кожны дзень знаходзіцца нагода для радасці і перажыванняў у шматдзетнай прыёмнай матулі Алены Паўлаўны Юч. Яна разам з мужам Вячаславам Уладзіміравічам клапоцяцца пра чатырох сваіх і траіх прыёмных дзяцей. Алена Паўлаўна паспяхова сумяшчаё дзве прафесіі: настаўніцы матэматыкі ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе і "матулі-выхавальніцы" для траіх прыёмных сыноў.



У Казлоўшчыне ўстанавілі паклонны крыж

Крыж для хрысціян — адзін з галоўных сімвалаў веры, надзейны ахоўнік і абаронца. Крыжы ўсталёўваюцца ў кожным хрысціянскім храме, на могілках. Здаўна існуе яшчэ адна хрысціянская традыцыя — ставіць крыжы ля паселішчаў і на скрыжаваннях дарог. Такія крыжы называюць паклоннымі. Яшчэ ў старажытнасці многія вялікія гарады былі агароджаны з чатырох бакоў паклоннымі крыжамі, і хрысціяне верылі, што яны абараняюць жыхароў ад ворагаў, непагадзі, эпідэмій. Традыцыя ставіць паклонныя крыжы дайшла і да нашых дзён.

А сёлета гэтую добрую хрысціянскую традыцыю падтрымалі работнікі ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь". У дырэктара нашага прадпрыемства Валерыя Яўгенавіча Гузеня даўно была задумка зрабіць што-небудзь добрае, памятнае для гарадскога пасёлка Казлоўшчына, дзе знаходзіцца наша прадпрыемства, жывуць і працуюць амаль усе члены калектыву.



Любімая праца на ўсё жыццё

Адзін мудрэц сказаў: "Настаўнік — гэта ахвярная прафесія". Сапраўды, не кожнаму чалавеку, які мае дыплом педагога, пад сілу гэта праца. Некаторыя, не вытрымаўшы яе складанасцяў, ідуць у іншую прафесію. Але большасць, наадварот, не можа расстацца са школай, не ўяўляе сябе без школьнага гоману, цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дораць педагогу сапраўдны стымул да творчасці і самаразвіцця.

Цёплыя словы варта сказаць пра былую настаўніцу і сацыяльнага педагога сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якая сорак гадоў жыцця прысвяціла любімай справе і сёння лічыць сябе шчаслівай, бо рэалізавалася ў прафесіі. Гэта — Яўгенія Яўгенаўна Конюх.



Вясковы сход у Міроўшчыне: цікава і павучальна

21 ліпеня ў вёсцы Міроўшчына на пляцоўцы каля мясцовага дзіцячага сада прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў
суб'ектаў прафілактыкі раёна.



Свята рыбака ў Гезгалах - 2017

29 ліпеня на беразе Гезгалаўскага возера праходзіла Свята рыбака ў рамках раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім -весела час бавім". Славілі самых умелых і ўдачлівых рыбаловаў, весела праводзілі час жыхары аграгарадка Гезгалы і госці свята.

...Закінуў стары сетку трэці раз і выцягнуў залатую рыбку. Такім казачным сюжэтам распачалася тэатральная дзея Свята рыбака. А злавіў стары не простую залатую рыбку, а такую, што і спяваць можа, і танцаваць — Наталлю Бузук. Я на ды карагод мясцовых русалак-дзяўчат прадоўжылі святочную праграму "Рыбка залатая".

"Рыбная" тэма прысутнічала і ў вершаваных радках, і ў песенных нумарах, і ў танцевальных. Віншавальны песенны марафон прадоўжылі Эльвіра Задзярэй, Дар'я Вараб'ёва, Ксенія Шыкуць — мясцовыя юныя зорачкі эстрады.



Дзень Дзятлаўскага сельскага Савета

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, дабраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 28 ліпеня.

У ім прынялі ўдзел старшыні сельскіх выканкамаў раёна, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў. 3 сацыяльна-эканамічным
становішчам Дзятлаўскага сельскага Савета і работай па яго развіцці і добраўпарадкаванні ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў
яго старшыня А. Маркушэўскі.

Плошча Дзятлаўскага сельскага Савета складае 239 квадратных кіламетраў. На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 32 паселішчы, 985 гаспадарак. Колькасць жыхароў — 2019 чалавек: 1171 (54 працэнты) — працаздольныя, 660 (33 працэнты) — пенсіянеры, не дасягнулі працаздольнага ўзросту — 188 (13 працэнтаў). Сярод жыхароў 5 былых малалетніх вязняў, 34 — адзінокія жыхары, 349 — жывуць адзінока, 17 шматдзетных сем'яў, 14 няпоўных сем'яў, 82 чалавекі маюць першую і другую фупы інваліднасці.



Спяваў бард Зміцер Бартосік

Каб ведаць беларускую кнігу, трэба ведаць не толькі родную мову, але і аўтараў, творцаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэтаму спрыяюць сустрэчы з пісьменнікамі, якія адбываюцца ў бібліятэках.

3 ініцыятывы былога настаўніка Валерыя Міхайлавіча Петрыкевіча, 26 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла цікавая сустрэча чытачоў з пісьменнікамі. На яе былі запрошаны бард, журналіст і пісьменнік Зміцер Бартосік, а таксама беларускі паэт, літаратуразнаўца, гісторык, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Мерапрыемства было прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.



Яўген Аляксеевіч Мацвееў: імя ў Кнізе Славы

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца Кніга Славы. На яе старонках знаходзяцца звесткі пра Яўгена Аляксеевіча Мацвеева, доктара-фтызіятра вышэйшай кваліфікацыі, узнагароджанага ў 1972 годзе значком "Выдатнік аховы здароўя", паэта і таленавітага майстра, які працаваў з дрэвам.

Нарадзіўся Яўген Аляксеевіч Мацвееў 2 снежня 1937 года ў вёсцы Ракітня, цярер Пыталаўскага раёна Пскоўскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны страціў бацьку. Голад і холад ваеннага ліхалецця выклікалі ў Яўгена Мацвеева цяжкую хваробу. Нягледзячы на яе, хлопец паспяхова скончыў школу і Мінскі медінстытут. Затым Яўген Аляксеевіч усё сваё жыццё працаваў доктарам у рэспубліканскім санаторыі "Наваельня" ў г. п. Наваельня Дзятлаўскага раёна.



Адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу

Ha базе Наваепьнянскага лясніцтва прайшоў раённы этап галіновага конкурсу прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу. Удзел у спаборніцтвах прынялі 28 канкурсантаў. Гэта работнікі Вензавецкага, Гезгалаўскага, Дзям'янавіцкага, Казлоўшчынскага, Лявонавіцкага, Наваельнянскага, Ахонаўскага, Раготнаўскага, Рудаяварскага лясніцтваў і лесанарыхтоўчага пункта ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас". Па-за конкурсу ў прафесійных спаборніцтвах удзельнічалі лепшыя каманды Лідскага, Слонімскага, Навагрудскага лясгасаў. Суседзі тут адточвалі сваё прафесійнае майстэрства перад абласнымі спаборніцтвамі і задавалі тон камандам Дзятлаўшчыны.

У праграму раённага конкурсу былі ўключаны 5 відаў спаборніцтваў: мантаж новага ланцуга, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка, абрэзка сучкоў (ладзіліся на пляцоўцы каля лясніцтва) і валка дрэваў, якую канкурсанты ажыццяўлялі непасрэдна на лесасеках. На ўсіх этапах улічваліся дакладнасць, якасць, хуткасць выканання работ, захаванне стандартных параметраў апрацоўкі драўніны, выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Вынікі падводзіліся ў індывідуальным і камандным заліках.



Свята мёду ў Раклевічах - 2017

У суботу, 22 ліпеня, у аграгарадку Раклевічы адбылося Свята мёду. Яно праводзілася ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта "Дбайных людзей славім - весела час бавім". Мэта праекта - папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскагаспадарчых прафесій і быту, арганізацыя культурнага адпачынку вясковых жыхароў. Цэнтр КСУП "Русь-Агра" Раклевічы для Свята мёду быу абраны не выпадкова. Сельгаспрадпрыемства займаецца пчалярствам: мае 68 пчоласем'яў і атрымлівае штолета да тоны мёду. Яшчэ 148 пчоласем'яў маюць 17 жыхароў Дзятлаўскага сельсавета, забяспечваюць салодкай і лекавай прадукцыяй сябе і тых, хто любіць мёд.

Свята пачала тэатралізаваная дзея, галоўнымі персанажамі якой выступілі працалюбівыя "пчолкі". Са сцэны пра нястомных працаўніц-пчол распавялі гаспадыні свята Аляксандра Маленчык і Кацярына Каліноўская.



Свята ў Казлоўшчыне

У нядзелю, 23 ліпеня, у гарадскім пасёлку Казлоўшчына прайшло свята да Дня вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Казлоўшчына была вызвалена ў ліпені 1944 года ў час Беластоцкай наступальнай аперацыі войскамі 129-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Панчука 3-й арміі 2-га Беларускага фронту.

Сёння ў Казлоўшчынскім сельсавеце жывуць толькі чатыры ветэраны вайны. Гэта Іван Іосіфавіч Зелянеўскі, Аляксандра Пятроўна Савельева, Фёдар Васільевіч Шалесны, Васіль Мікалаевіч Аліменка. Найперш ім былі адрасаваны пажаданні здароўя і даўгалецця, з якімі звярнуўся старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка.



"Пажарнай службе лёс прысвяціўшы..."

Людзі na-рознаму прыходзяць у прафесію. Адны знаходзяцца ў пастаянным пошуку, пераходзяць з адной сферы ў іншую.
I нават пасля выхаду на пенсію не могуць зразумець, чаму так і не змаглі знайсці справу па душы. Іншыя... А іншым няма калі
аддавацца разважанням. Яны проста добрасумленна працуюць, радуюцца кожнаму дню, на працягу якога зрабілі штосьці добрае
і карыснае для людзей.

Напярэдадні Дня пажарнай службы я сустрэлася менавіта з такім чалавекам - пазітыўным, дабрадушным, пры гэтым, граматным і прынцыповым спецыялістам, чый лёс — пажарная служба. Ей Сяргей Саламевіч аддаў дваццаць адзін год.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/