ЖЫХАРКА ХВІНЯВІЧАЎ УЗНАГАРОДЖАНА ОРДЭНАМ МАЦІ



Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей былі ўзнагароджаны 14 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай
і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 снежня. У ліку ўзнагароджаных — жыхарка Дзятлаўшчыны, жывёлавод КСУП Хвінявічы Ганна Муха.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароду шматдзетнай маці ўручыў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

— Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі дазвольце ўручыць вам ордэн Маці і павіншаваць вас з гэтай высокай дзяржаўнай узнагародай, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.

Да словаў віншавання далучыўся старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка, які пажадаў вялікай сям'і здароўя, дабрабыту і цярпення. Настаяцель храма святых Барыса і Глеба ў вёсцы Накрышкі іерэй Аляксей Сцепановіч:
— 3 даўніх часоў лічылася, што Гасподзь спрыяе той сям'і, благаслаўляе тую сям'ю, якой дорыць шмат дзяцей. Жадаю вам заўжды дзякаваць Богу і ва ўсіх сваіх справах і памкненнях спадзявацца на яго благаславенне і дапамогу.

Святар уручыў шматдзетнай матулі абраз Маці Божай Казанскай - апякункі ўсіх маці. Ад імя калегаў — працаўнікоў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Хвінявічы". Ганну Муха павіншавала галоўны заатэхнік прадпрыемства Марыя Слушко.

Дзеці Ганны Муха падрыхтавалі для мамы пранікнёныя вершы, расказалі пра сваю матулю і любоў да яе.

— Я люблю цябе, мілая мама, і хачу, каб ты побач была... — расчулілі Ганну Васільеўну і ўсіх прысутных простыя дзіцячыя словы.

Багата цёплых пажаданняў прагучала на адрас шматдзетнай мамы ад яе родных і блізкіх — мамы, дзядулі і мужа.
А мясцовыя работнікі культуры — фальклорны калектыў "Сузор'е" — падарылі гасцям урачыстасці доорыя песні.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/