Жніво ў КСУП "Русь-Агра"



Адмашка нябеснай канцылярыі - і камбайны масава выходзяць на палеткі. На некалькі гадзін скончыўся дождж - і гаспадаркі раёна поўнай хадою працягваюць убіраць рапс.

На палетках КСУП "Русь-Агра" ва ўрочышчы Панюшкі побач з вёскай Яцвезь працуюць тры адзінкі зернеўборачнай тэхнікі. На камбайнах маркі КЗС-1218 працуюць Міхаіл Кармільчык, Андрэй Калодка, Iгар Варэйка і Дзмітрый Славіцкі, на камбайне "Lexion-580" - экіпаж Руслана Міклаша і Леаніда Лукоткіна.

Па словах загадчыка участка КСУП "Русь-Агра" Юрыя Лабарэвіча, усяго ў гаспадарцы давядзецца ўбраць 300 га рапсу. На сёння сабрана 73 тоны алейнай культуры з тэрыторыі 66 га. 3 кожнага гектара збіраюць у сярэднім па 15 цэнтнераў масланасення. Пасля азімага рапсу прыступяць да ўборкі трыцікале.

На транспарціроўцы рапсу заняты тры адзінкі тэхнікі. За рулём ГАЗ-53 працуюць вадзіцелі Уладзімір Ціхан, Вячаслаў Малаед, Мечыслаў Рэйба. Пры слрыяльных умовах надвор'я канвеер працуе бесперапынна.

Аператары апрацоўваюць дастаўлены ўраджай на зернесушыльным комплексе СЗК-10 у вёсцы Пенчыцы. На тэхніцы пажарнага прыкрыцця маркі МЖТ-6 кантроль ажыццяўляе Уладзімір Грыб, у абавязкі якога ўваходзіць забеспячэнне супрацьпажарнай бяспекі ў час жніва. Усе камбайны абсталяваны кандыцыянерамі, укамплектаваны медыцынскімі аптэчкамі, сродкамі тушэння пажару.

Дажджы, якія нядаўна прайшлі, палепшылі сітуацыю на палетках: "павесялелi, як кажуць аграномы, цукровыя буракі, кукуруза, бульба, цяпер яны будуць набіраць вагу. Станоўча сказаліся дажджы і на росце травы. Але доўгачаканая вільгаць апошніх дзён наўрад ці станоўча адаб'ецца на паляпшэнні ўраджэйнасці зерневых.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/