"Зецельскі фэст"



21 кастрычніка ў Дзятлаве прайшоў фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст".

Фестываль стартуе

Праграму фестывалю пачало ўрачыстае шэсце актыўных удзельнікаў свята ад Цэнтра культуры і народнай творчасці да плошчы 17 Верасня.

— Давайце сёння разам з дзецьмі, роднымі, блізкімі і сябрамі пастараемся адпачыць на славу, — адкрываючы свята, заклікалі прысутных вядучыя Валерый Макарчык і Наталля Маліноўская. — У нашым горадзе ўпершыню стартуе фестываль умення, майстэрства, узаемаразумення і радасці, фестываль сямейнага адпачынку, а ў будучым, спадзяёмся, — брэндавае свята "Зецельскі фэст". Нягледзячы на халодна-дажджлівыя капрызы надвор'я, людзі на плошчы актыўна падтрымлівалі артыстаў. Вясёлымі танцам гледачоў павіталі самыя юныя ўдзельнікі святочнай праграмы. Вядучыя расказалі прысутным, дзе ў горадзе знаходзяцца пляцоўкі фестывалю, якія конкурсы і забавы чакаюць іх, дзе можна зарабіць бонусы, з дапамогай якіх самыя актыўныя семі стануць пераможцамі і атрымаюць прызы фэста.

Канцэртную праграму прадоўжыла выступленне творчых калектываў, сярод якіх былі народны ансамбль песні і музыкі "Ятранка", народны ансамбль песні "Зараначка", народны зводны эстрадны духавы аркестр "Акцэнт" гарпасёлка Наваельня, народны фальклорны калектыў вёскі Погіры, ансамбль песні "Суседачкі" Данілавіцкага дома культуры, народны тэатр-студыя гульні "Прымакі". Для малечы інтэрактыўную праграму роставых лялек ладзіў узорны тэатр гульні "Dalls4all".

"Tата, мама, я - спартыўная сям'я"

Мабыць, ніводная іншая інтэрактыўная пляцоўка фэста не зведала таго каманднага духу ўдзельнікаў, які панаваў на гарадскім стадыёне ў час спартыўнай эстафеты сямейных каманд. Спаборнічалі заўзята, і холад позняй восені не спраўляўся студзіць гарачыя эмоцыі ўдзельнікаў і групаў падтрымкі.

На старт эстафеты выйшлі 15 каманд: Іоды, Петрыкевічы, Альшэўскія, Макарчыкі, Міснікі, Сямёнавы, Антончыкі, Трахімовічы, Бенясы, Ганчары, Шэцікі, Глубокія, Санцэвічы, Грэбені, Белавусы. Прадстаўлялі яны Дзятлава, Наваельню, Лявонавічы, Вензавец, Казлоўшчыну, Хвінявічы, Жукоўшчыну, Дварэц. Арганізатары прапанавалі ім конкурсы спартыўнай тэматыкі (баскетболу лёгкая атлетыка, сумо) і турысцка-бытавыя (збор бульбы, складанне кастра, фігурная язда на веласіпедзе).

Па выніках шасці конкурсаў бронзавым прызёрам эстафеты стала сямейная каманда Сямёнавых з Вензаўца ў наступным складзе: мама Іра, тата Руслан, сын Андрэй. Сярэбраны прызёр — каманда Петрыкевічаў з Дзятлава: мама Каця, тата Аляксей, сын Міша. Пераможца эстафеты — каманда Шэцікаў з Дзятлава: мама Аня, тата Андрэй, сын Мікіта.

Гэтыя сем'і, урэшце, і атрымалі галоўныя прызы "Зецельскага фэста" — сертыфікаты для працэдур у аздараўленчым комплексе санаторыя "Альфа Радон".

Пляцоўкі фэста

На плошчы размясціліся шэсць пляцовак раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім". Ідэі гэтага праекта лаканічна "ўпісаліся" ў свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст". На пляцоўках можна было пазмагацца за бонусы.
Тэму хлеба і вышыванкі прадстаўляла Наваельня. Гаспадары пляцоўкі заклікалі гасцей паўдзельнічаць у конкурсах "Лыжкі", "Трапны стралок", "Вясёлыя лунцікі", "Снапок".

КСУП "Русь-Агра" і аграгарадок Раклевічы летам ладзілі Свята мёду. Менавіта гэты прадукт у шырокім асартыменце быў прадстаўлены на іх пляцоўцы. Сем'ям тут прапанавалі вясёлы конкурс "Злаві блінок", дарэчы, вельмі няпросты.
Яблычную тэму прадстаўляла Жукоўшчына. На яе пляцоўцы і гандлявалі, і частавалі, і бонусы лепшым сем'ям раздавалі.
Аграгарадок Дварэц сёлета ладзіў Свята лёну. На пляцоўцы Дварца сем'ям прапанавалі "льняны" конкурс.

Не так даўно Свята гарбуза прайшло ў Казлоўшчыне. Цяпер частка казлоўшчынскага аранжавага ўраджаю прыехала на дзятлаўскі фэст.

3 ААТ "Граніт-Arpa" завітала царыца палёў — кукуруза. Работнікі Данілавіцкага дома культуры выпрабоўвалі сем'і інтэлектуальным конкурсам "Што вы ведаеце пра кукурузу?".

Удзельнікі фэсту назапашвалі бонусы. Асабліва актыўнымі былі дзеці — Ягор Барук, Серафім Каско, Іван Орсік, Арцём Матвіенка, Анжэліка. Стырнік, Ягор Ерамейчык, Дар'я Мясаед, Раман Ігнатовіч.

Товары на розны густ

Ha фестывалі сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" быў прадстаўлены горад майстроў. Латкі і палаткі размяшчаліся на вуліцы Міцкевіча. Тут можна было набыць вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці: ад цёплых шарсцяных шкарпэтак, шалікаў і рукавіцаў да гліняных збаночкаў, сувеніраў з бісеру, шкла, вышываных ручнікоў, карцін. Свае работы прадстаўлялі майстры са Шчучына, Маладзечна, Гродна, Навагрудка, Дзятлава, Наваельні.

На свяце таксама гандлявалі таварамі лёгкай прамысловасці, харчовымі прадуктамі, былі латкі з папкорнам, салодкай ватай і іншымі ласункамі для малечы.

Да скарбаў Радзівілаў

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей праводзіў касцюмаваную квэст-гульню "Скарбы Радзівілаў". Актыўны ўдзел у ёй прынялі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Каля музея ўдзельнікаў гульні сустрэў "князь Радзівіл". Ён прапанаваў дзецям адшукаць скарбы Радзівілаў па старой карце, аднак спачатку неабходна было знайсці фрагменты гэтай карты, якіх не хапала.

Першая падказка прывяла ўдзельнікаў гульні да касцёла, дзе за адказы на пытанні Радзівіла яны атрымалі фрагмент карты. Другі кавалак карты каля свайго дома ім аддаў яўрэй, у якога дзеці "купілі зерне". Затым усе адправіліся на млын, каб "змалоць" гэтае зерне. Млынар правёў з дзецьм! гульню, задаў пытанні — і вось яшчэ адзін фрагмент карты ў шукальнікаў скарбаў.

Апошні фрагмент карты, выканаўшы няпростыя заданні, удзельнікі гульні атрымалі каля палаца Радзівіла. Сабраўшы карту, нарэшце знайшлі доўгачаканы куфар са скарбам.

Святочныя мерапрыемствы ладзіліся і ў кінатэатры "Спадарожнік". Дзеці, якія прыйшлі сюды, трапілі ў краіну Мультылэндзію, дзе іх сустракалі роставыя лялькі гульнявога тэатра "Dal!s4all". Любімыя мультыплікацыйныя героі Маша і Мядзведзь, Спанч Боб запрасілі дзяцей паспяваць разам у караоке. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі бонусы-купоны. Напрыканцы мерапрыемства дзяцей запрасілі паглядзець мультфільмы.

Канцэрт гурта "Фрыстайл" і дыскатэка на плошчы

Яркім дадаткам свята стаў канцэрт украінскага музычнага гурта "Фрыстайл" у Цэнтры культуры і народнай творчасці.
Выступления артыстаў чакалі многія, а доказ гэтаму — поўная зала гледачоў.

Удзельнікі мабыць ужо легендарнага гурта парадавалі прысутных жывой музыкай, а людзі ў зале танцавалі, дарылі артыстам апладысменты, кветкі і дзякавалі за добрыя эмоцыі.

Пасля канцэрта жадаючыя адправіліся туды, дзе і пачыналася раніцай сямейнае свята, — на гарадскую плошчу. Там завяршыўся "Зецельскі фэст" ханцэртна-забаўляльнай праграмай "Моладзь крэатыўная".

Турыстычная паласа перашкодаў, юшка і песні

А што адбывалася ў гарадскім скверы? Самыя адважныя на канаце пераадольвалі паласу турэкстрыму і прызямляліся з палёту амаль каля... кацялкоў з юшкай! Гарачым, што было вельмі дарэчы ў гэты дзень, смачным рыбным супам, які гатавалі на адкрытым вогнішчы, частаваліся ўсе жадаючыя.

Дзяцей забаўлялі казачныя персанажы, праводзілі конкурсы і гульні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымлівалі бонусныя купоны.
На танцавальнай пляцоўцы Цэнтра культуры праходзіла танцавальна-забаўляльная праграма "Успомнім маладосць сваю". Вакальна-інструментальны ансамбль "Арэал" выконваў добра вядомыя хіты розных гадоў, а гледачы каля сцэны падпявалі і прытанцоўвалі.

Удзельнікі свята дзеляцца ўражаннямі

Вікторыя Лазоўская:
— Мы прымалі ўдзел у квэсце "Да скарбау Радзівілаў". Уражанні станоўчыяў дзеці таксама задаволены. Нам прапанавалі арыгінальныя заданні, дзеці бегалі па горадзе, шукалі падказкі. Напрыканцы атрымалі падарункі, але галоўнае — радасць ад гульні.
Мне спадабалася, што было шмат гандлёвых кропак, можна было пачаставацца смачнымі стравамі, набыць што-небудзь для сябе. На жаль, падвяло надвор'е, але свята цікавае.

Валянціна Іода:
— Уражанні добрыя, усё цудоўна, усё спадабалася. Заўважна, што арганізатары пастараліся: і сцэна выдатная, і выступленні.
У горадзе майстроў я захаплялася тою прыгажосцю, тымі цудамі, якія людзі ствараюць сваімі рукамі. Мая сваячаніца набыла сабе вязаны берэт ручной работы. Я дапамагала ей выбіраць.

Сям'я Шэцікаў (мама Ганна, тата Андрэй, сын Мікіта):
— На жаль, сёння мы не ў поўным складзе: захварэў малодшы пяцігадовы сын Лёша, які застаўся дома з бабуляй.
Мы прымалі ўдзел у сямейнай эстафеце "Тата, мама, я — спартыўная сям'я" і занялі першае месца, за што атрымалі бонусы. Аказалася, што і пераможцамі свята па іх колькасці стала наша сям'я. Падарункам задаволены, як і сямейным фэстам. Лічым, што падобныя мерапрыемствы патрэбны для нашага города, але хацелася больш спрыяльнага надвор'я.

Сям'я Петрыкевічаў (тата Лёша, мама Каця, сын Міша, дачка Даша):
— Прымалі ўдзел у сямейнай эстафеце "Тата, мама, я — спартыўная сям'я". Прыемна было заняць другое месца па выніках фэсту. У нашай сям'і сёння яшчэ адно вялікое свята — 12 гадоў сумеснага жыцця. Таму жадаем усім выйграваць, займаць прызавыя месцы. Нягледзячы на надвор'е,
"Зецельскі фэст" вельмі спадабаўся.
Дзякуем за падтрымку класнаму кіраўніку Іне Дзедавай і дырэктару школы Аксане Пацыновіч. Не зважаючы на холод і дождж, яны дзве гадзіны актыўна за нас "хварэлі".

Б. ВАРНА, I. КАЎКЕЛЬ, Ю. БАКУНОВІЧ, С. ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/