За шырокiмi плячыма пажарнага



Шырокія мужчынскія плечы не проста візуальна "гавораць" аб фізічнай сіле, але і могуць быць знакам таго, што за імі, за гэтымі плячыма, хаваюцца адвага, высакароднасць, самаадданасць і смеласць. Адкуль бяруцца такія якасці ў чалавека? Магчыма, добрае выхаванне. Быць можа, уласная праца над сабой. Нават можа паўплываць жыццёвы вопыт. Так ці інакш, наўрад ці няўпэўнены ў сабе чалавек пачне служыць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

- Якiя ў вас ёсць страхі? - пытаюся ў пажарнага Дзятлаўскага РАНС Дзяніса Русіна.

Задуменны твар суразмоўцы дазволіў зразумець, што пытанне аказалася складаным. Значыць, страхаў у маладога мужчыны няма. Хіба такое бывае?

- Калі выязджаю на пажар, баюся, каб людзі не загінулі, - прызнаўся Дзяніс.

Усё ж такі ён не робат, жывы чалавек, з пачуццямі і эмоцыямі. Галоўнае - умець устойліва трымацца, паспяваць "патушыць" сябе, перш чым тушыць пажары.

Быць заўсёды стрыманым Дзянісу Русіну ўдаецца ўжо 8 гадоў службы, бо праца дае шмат магчымасцяў выпрабаваць сябе і свой характар. А жыццё спрабавала весці маладога мужчыну іншымі шляхамі. Адзін з іх - спартыўная кар'ера. Як варыянт, Дзяніс мог выкладаць фізкультуру, паколькі пасля заканчэння школы паступіў на факультэт фізічнай культуры.

- Там я адвучыўся год, а потым вырашыў, што трэба працаваць, - расказвае пажарны. Ён імкнуўся да самастойнасці i адчуваў, што зацікаўлены ў прафесіі іншага накірунку: таго, дзе шмат рызыкі, спрыту і нават адказнасці. Так трапіў зусім юны, але не па гадах сур'ёзны Дзяніс Васільевіч у Дзятлаўскі РАНС. Спорт, вядома, нікуды не знік з яго жыцця, проста набыў больш важнае значэнне, бо пажарны абавязаны быць у выдатнай фізічнай форме. I справа зусім не ў лрыгажосці і эстэтыцы.

Спрабаваў Дзяніс сябе і ў юрыдычнай сферы, скончыў юрыдычны факультэт. Але хіба з сабой паспрачаешся? Усё роўна нешта невядомай сілай цягнула да прафесіі, дзе трэба праяўляць шмат мужнасці і адвагі.

Важна і тое, што блізкія людзі - бацькі, сябры - падтрымлівалі маладога пажарнага ў выбары яго справы. I ён не падвёў: на працы спраўляецца з усім на "ўра", ды яшчэ і паспявае ўдзельнічаць у спаборніцтвах па валейболе за зборную каманду МНС Гродзенскай вобласці.

- Мы 4 гады запар эаймаем 1-е месца, - са сціпласцю гаворыць Дзяміс Русін. Ён не задзірае нос ад сваіх дасягненняў, а проста папаўняе калекцыю заслужаных грамат і медалёў.

Магчыма, адным з рэцэптаў поспеху можна назваць любоў да сваёй справы. Калі яна выконваецца ад душы, то абуджаецца асаблівы азарт, адольвае жаданне не ісці, а бегчы наперад. А хуткасць, між іншым, для пажарнага таксама вельмі неабходная.

- Пры пажары трэба дзейнічаць аператыўна, а яшчэ не забываць пра тэхніку бяспекі, быць увесь час напагатове. Ратаваць пацярпелых - абавязкова, але і аб калегах памятаць важна, мы ж як ад на сям'я, - дзеліцца малады пажарны. - Я, дарэчы, яшчэ і дыспетчараў падмяняга. Гэта вучыць мець зносіны з
людзьмі, бо паступаюць розныя званкі, i тут не атрымаецца працаваць па схеме. Да кожнага чалавека трэба ўмець знаходзіць падыход, асабліва калі людзі тэлефануюць у паніцы.

Атрымліваецца, што за шырокімі плячыма пажарнага хаваецца і маральная сіла. Дзяніс Русін ведае, што асабістая дысцыпліна, устойлівая псіхіка і хуткая рэакцыя - надзейныя памочнікі для таго, каб адчуваць сябе на сваім месцы, выконваць свой прафесійны абавязак э гонарам, радавацца чарговым перамогам над агнём і разумець, наколькі важна своечасова прыняць на сябе чужую бяду.

Юлія БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/