УЗНАГАРОДЫ АД ФОНДУ MIPУ



У гімназіі №1 горада Дзятлава і Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе сустракалі гасцей.
У навучальныя ўстановы з узнагародамі для адораных вучняў завіталі старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" Марыя Вікенцьеўна Жыдко і метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама
Людміла Міхайлаўна Канавалік.

У час школьных лінеек за высокія поспехі ў вучобе, выніковы ўдзел у прадметных алімпіядах, актыўную жыццёвую паэіцыю Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Беларускі фонд міру", аднаразовымі стыпендыямі і значкам! "Стыпендыят Фонду мі]ру" былі адзначаны навучэнка 11 класа гімназіі №1 горада Дзятлава Дар'я Сарока і навучэнка 11 класа Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Юлія Валанцэвіч.

Сёлетнія стыпендыяткі заканчваюць 11-ы клас, хутка ім давядзецца здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне, паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Аднак дзяўчаты знаходзяць час, каб актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, прадметных алімпіядах. У сваіх навучальных установах яны лепшыя.

Кароткія характарыстыкі навучэнкам, якія ўдастоіліся ўзнагародаў, далі іх педагогі.

Дырэктар гімназіі №1 горада Дзятлава I. I. Гецэвіч:
— Дар'я Сарока займаецца ў 11 класе гімназіі. Яна выдатніца, яе бал 9-10. Даша неаднаразова прадстаўляла нашу навучальную ўстанову на раённых алімпіядах па матэматыцы. Два гады запар Дар'я Сарока станавілася ўладальніцай дыплома трэцяй ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Яна актыўная ўдзельніца многіх мерапрыемстваў і конкурсаў. Гэта вельмі адказная дзяўчынка, ёй можна даручыць любую справу і быць упэўненым, што Даша не падвядзе.

Дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Г. I. Франюк:
— Юлія Валанцэвіч з 1 па 11 клас вучыцца толькі на выдатна. Гэта вельмі актыўная, крэатыўная, камунікабельная дзяўчынка. Сваю ўзнагароду Юля заслужыла, бо заўжды ва ўсім была першай. Сёлета яна стала раённай пераможцай алімпіяды па нямецкай мове, а на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды была адзначана дыпломам другой ступені. Выпускніца сур'ёзна і адказна адносіцца да вучобы, і я ўпэўнена, што ў далейшым Юлія Валанцэвіч атрымае вышэйшую адукацыю і стане добрым спецыялістам.

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/