Стараста вёскі Міроўшчына



У кожнай вёсцы ёсць свая непаўторная гісторыя, свае звычаі і традыцыі і ёсць людзі, якія берагуць гэту гісторыю. У вёсках такія людзі - гэта старасты.

Пра сваё жыццё, дасягненні і абавязкі расказала стараста вёскі Міроўшчына Марыя Сасінская:
— Нарадэілася я ў вёсцы Яхноўшчына. Скончыла Раготнаўскую школу і паступіла ў Мінскае тэхнічнае вучылішча №93 на спецыяльнасць швачка-матарыстка. Працавала на Навагрудскай швейнай фабрыцы, у Дзятлаўскім яслі-садзе, надомнай рабочай на заводзе "Металіст". Шаснаццаць гадоў адпрацавала паштальёнам, мяне і сёння памятаюць многія жыхары вёсак Нямковічы, Труханавічы, Пацаўшчына, Міроўшчына, дзе я разносіла пошту.

— Пэўна, мавце ўзнагароды за шматгадовую работу?
— Так. Маё імя двойчы было занесена на паштовую Дошку гоиару - на раённую і абласную. Не раз узнагароджвалі граматамі і падзякамі за добрасумленную працу і высокія паказчыкі. Двойчы я атрымлівала граматы Гродзенскага аблвыканкама.

— А чаму памянялі месца работы?
— Зараз я працую санітаркай у Дзятлаўскай раённай бальніцы. Прыйшлося перайсці на другое месца работы з-за праблемаў са здароўем. На пошце працаваць падабалася, але цяжка, калі працуеш з людзьмі, на сябе часу зусім не застаецца.

— Як дaўно з'яўляецеся старастай сваей вёскі?
— Ужо васямнаццаць гадоў я стараста вёскі Міроўшчына Вензавецкага сельскага Савета. На гэту пасаду мяне прызначыў старшыня Вензавецкага сельсавета, якога падтрымалі жыхары Міроўшчыны.

— Што ўваходзіць у ваты абавязкі як старасты?
— Я ўдзельнічаю ва ўсіх суботніках і розных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў нашай вёсцы. Дапамагаю работнікам культуры арганізоўваць канцэрты, святы, бо ведаю, што людзям гэта будзе цікава.
Прымаю актыўны ўдзел у арганізацыі паездак, напрыклад, экскурсій па святых мясцінах нашага раёна.

— А часта звяртаюцца да вас з просьбамi аднавяскоўцы?
— Часта. Напрыклад, калі няма святла, калі па вуліцах бегае шмат бадзяжных сабак, што прайсу немагчыма. Телефануюць мне, прыходзяць. Неяк прасілі, каб пасадзейнічала ў рамонце дарогі. Часта разам праводзім суботнікі, асабліва каля інтэрната. Я сачу, каб было чыста ў вёсцы, калі зауважаю, што трэба прыбрацца, прашу аб гэтым гаспадароў падворкаў. А ўвогуле, наша Міроўшчына вельмі чыстая веска, усе жыхары ў гэтым плане дысцыплінаваныя.

— Цi лічыце пасаду старасты адкаэнай, важней?
— Так. Адказнасць ёсць, і немалая. Але, думаю, што спраўляюся. Пэўна, і аднавяскоўцы, і кіраўніцтва мною зада-волены, бо ўжо столькі гадоў з'яўляюся старастай. Неяк гаварыла старшыні сельсавета, што трэба было б ужо іншага чалавека выбраць, эле не хочуць.

— Цэняць?
— Ну, пэўна ж (усміхаецца). Я стара-юся, усё раблю па добрай ініцыятыве. Да старасты ў вёсцы асаблівыя адносіны - усе паважаюць, давяраюць, і прыходзіцца гэтыя адносіны апраўдваць.

— Ці дапамагаюць вам родныя ў вашай дзейнасці як старасты?
— Сям'я ў нас дружная, ва ўсім адзін аднаму дапамагаем, заўжды падтрымліваем. Разам з мужам мы выгадавалі траіх цудоўных дзетак і аднаго прыёмнага. Дзеці ўжо дарослыя.

— У вольны ад работы i клопатаў час чым любіце займацца?
— Вельмі люблю чытаць. Вязаць люблю, але часу не хапае. Шмат у мяне пакаёвых кветак, якія старанна даглядаю.

— Што б вы пазкадалі сваей вёсцы?
— Росквіту і каб будавалася ў нас пабольш дамоў, каб пашыралася. расла веска, каб прыязджала моладзь, тады і будзе жыць наша малая радзіма. А сваім аднавяскоўцам зычу здароўя - гэта, лічу, самае галоўнае.

Ірына БАКШУК, культарганізатар сектара пазастацыянарнага абслугоўвання
насельніцтва Цэнтра культуры і народней творчасці
Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/