Рэспубліканская алімпіяда



Команда Гродзенскай вобласці - бронзавы прызёр спартакіяды

У спартакіядзе удзельнічалі работнікі апарата Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Міністэрства сельскай гаспадаркі i харчавання, канцэрна Белдзяржхарчпрам. Спаборніцтвы прайшлі з 16 па 18 лютага на базе санаторыя "Нарачанка" ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Спартыўная праграма была насычаная i ўключала дзевяць відаў спорту: лыжныя гонкі, валейбол, плаванне, дартс, настольны тэніс, стральбу, баскетбол, більярд. Гродзенцы за яўнаю перавагаю выйгралі лыжную эстафету 3 па 1000 метраў. Перамаглі ў дартсе i баскетболе. Занялі другое месца ў плаванні, трэцяе — у валейболе, чацвёртае — у настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

I ў саперніцтве дзевяці каманд фінішавалі ў агульным заліку на трэцім месцы, мінімальна адстаўшы ад віцэ-чэмпіёна — каманды Магілёускай вобласці. У рамках спартакіяды знайшлося месца i для культурнай праграмы. Удзельнікі спаборніцтваў наведалі памятныя мясціны у Смаргонскім i Астравецкім раёнах — музей-сядзібу М. К. Агінскага у Залессі, касцёл у Гервятах, мемарыяльны комплекс Першай сусветнай вайны у Смаргоні.

У. КАЗАК, старшыня Дзятлаўскага РК прафсаюза работнікау АПК, удзельнік спартакіяды

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/