Прэс-тур і ўзнагароды лепшым СМІ



Урачыстасць для журналістаў Гродзеншчыны прайшла ў Астраўцы.

Журналісты друкаваных выданняў і тэлерадыёкампаній вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных прафесійным святам - Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Іx цёпла вітаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Свілло, які адзначыў актуальную ролю і значэнне СМІ ў жыцці людзей.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Шумейка падзякаваў журналістам за працу, перадаў самыя цёплыя віншаванні ад намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча і начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Вярсоцкага.

Лепшым журналістам і калектывам былі ўручаны Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і іншыя ўзнагароды.

У ліку ўзнагароджаных Ганаровымі граматамі - Дзятлаўская раённая газета "Перамога".

Таццяна ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/