Паклон роднай зямлі



19 жніўня сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізаваў і правёў свята вёскі Міроўшчына "Паклон роднай зямлі".

У гэты сонечны дзень вяскоўцы сем'ямі, са сваякамі, сябрамі, дзецьмі спяшаліся на свята. Радасныя ўсмешкі і добры настрой былі на тварах і ў душах усіх прысутных.

На свята прыйшлі і ганаровыя госці: дырэктар ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка" Віталь Шулейка, старшыня прафсаюзнага камітэта Дзятлаўскай сельгастэхнікі Яўген Рагойжа, старшыня Вензавецкага сельвыканкама Іван Шымко, які адкрыў свята. У сваім віншаванні ён адзначыў вялікае значэнне Радзімы для кожнага вяскоўца, выказаў гонар за сваіх землякоў.

Веска жыве, бо жывуць у ёй выдатныя, моцныя духам людзі. Тут шмат годных людзей, якія сваей працай, неабыякавымі адносінамі да справы ўвайшлі ў гісторыю вёскі. На свяце ў гонар такіх жыхароў вёскі Міроўшчына запальваліся зоркі. Новая зорачка, самая маленькая, у дружным сузор'і вёскі - гэта цудоўная дзяўчынка Мілана Жыбарт. А зорку "Мудрасць гадоў" запалілі ў гонар Валянціны Абрамчык, якой споўнілася 94 гады. Ушанавалі ў гэты дзень і шматдзетныя сем'і - Ермаловічаў, Дубаневічаў і Паўлоўскіх.

Для маладой сям'і Ігара і Наталлі Вайчыкаў запалілася зорка па імені "Каханне", а зорка па імені "Вернасць" - для сям'і Міхаіла і Жанны Кавальчукоў, якія адсвяткавалі сярэбранае вяселле.

Зорку "Вучэнне - святло" назвал! ў гонар выхавальнікаў дзіцячага сада Наталлі Шарстабітавай і Антаніны Сцяпура. 3 юбілейнай датай - 50-годдзем - павіншавалі Аляксандра Вайчыка. За здароўем вялікай сям'і вёскі Міроўшчына сочыць уважлівы доктар Алена Дзьячэнка. У яе гонар была названа зорка "Здароўе".

Павіншавалі ў гэты святочны дзень і работнікаў сферы абслугоўвання: мілых жанчын, якія працуюць у паштовым аддзяленні сувязі, у магазіне "Вікторыя". Для іх запалілася зорка "Добрага настрою".

За любоў да сваёй малой радзімы, за шматгадовую добрасумленную працу і ўкараненне наватарскіх адносінаў да добраўпарадкавання свайго падворка зорку "Самы ўтульны двор" прысвяцілі тром сем'ям: Кавальчукоў, Гульнікаў, Каспяровічаў.

Пэўна, самая вялікая зорка запалілася пад назвай "Дзякуй спонсарам" - у гонар дырэктара ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка" Віталя Шулейкі, які зрабіў усё, каб свята для міроўшчынцаў было яшчэ больш цікавым і прыемным, бо ён прадаставіў падарункі, якія ўручаліся ў гэты дзень.

Віншавалі жыхароў Міроўшчыны са святам вёскі і артысты Дзятлаўскага раёна. Усе прысутныя ахвотна падпявалі "народнаму" ансамблю песні і музыкі "Ятранка", а таксама Валерыю Макарчыку, Аляксандры Маленчык, Ільі Панько, Чэславу Свібу, Таццяне Шостка, Аксане Кашляк, Наталлі Бузук, Але Чарняўскай, Марыне Варган, Ірыне Бакшук, Ганне Харлінскай.

Канцэрт прайшоў з вялікім поспехам. Не абышлося свята і без кветак. Падрыхтаваць выдатныя букеты для артыстаў дапамагалі жыхарам вёскі Вольга Чэнтук і Марыя Сасінская.

На свяце была прадстаўлена і выстава рукадзельніцы Алены Жыбарт. Разнастайнасць яе работ дзівіць, разумееш, якая праца стаіць за гэтым.

Не засталіся без увагі і маленькія жыхары Міроўшчыны. Для іх працавалі атракцыёны, прадаваліся сувеніры, прысмакі. Гулялі і весяліліся дзеці разам з Машай і Мядзведзем - героямі ўзорнага тэатра гульні роставых лялек "Лялькі для ўсіх".

Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/