ПА МАТЫВАХ "АПОШНЯГА ГЕРОЯ"



У Пятрэвіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна праходэіў конкурс "Апошні герой" — своеасаблівы аналаг вядомага тэлевізійнага шоу. Удзел у мерапрыемстве прымалі прадстаўнікі чатырох школаў щ Гродзеншчыны.

Дзятлаўскі раён прадставілі вучні Круцілавіцкага і Раготнаўскага дзіцячых садоў-сярэдніх школ. "Апошнім героем" па выніках конкурсу стала прадстаўніца Круцілавічаў Дар'я Буча. Яна атрымала своесаблівы татэм бессмяротнасці, сертыфікат на наведванне салона прыгажосці, а таксама майку і кепку з лагатыпам конкурсу.

Як адзначае сама Дар'я, перамагчы ёй дапамаглі сіла характару, мэтанакіраванасць, аптымізм.

Перамога ў конкурсе стала яшчэ адным жыццёвым дасягненнем Дар'і. Яна з маленства спявае, малюе, захапляецца спортам, з'яўляецца ўдзельніцай школьнай каманды па валейболе. Акрамя гэтага, дзяўчына іграе на флейце, марыць навучыцца іграць на скрыпцы.

У марах Дар'і — паспяхова закончыць школу і паступіць у ВНУ, стаць настаўніцай пачатковых класаў, пазнаёміцца з многімі адметнымі мясцінамі Беларусі.

Сярод школьных прадметаў дзяўчыне найбольш даспадобы гісторыя і літаратура. Ёсць любімы аўтар — Марына Цвятаева.
А вось жыццёвы дэвіз Дар'і заключены ў наступных словах: "Усё будзе добра, галоўнае — верыць у гэта".

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/