Нашы юныя прызёры і пераможцы



У горадзе Слоніме 25-26 лістапада 2017 геда праходзіла восеньскае першынство вобласці па лёгкай атлетыцы
сярод навучэнцаў 2004-2005 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах прыняла ўдзел і каманда Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў складзе Алёны Шапурка, Марыі Галомзік, Ягора Грыцука, Аляксандра Дзірвука. Выступілі нашы юнакі і дзяўчаты паспяхова — заваявалі трэцяе агульнакаманднае месца ў трэцяй групе раёнаў.

3 перамогай з абласных спаборніцтваў прыехала вучаніца 8 класа сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Марыя Галомзік (трэнер Аляксандр Кучынскі). У штурханні ядра Марыя паказала лепшы вынік сярод 22 удзельніц — 8 метраў 31 сантыметр. Для дзяўчынкі гэта не першая сёлетняя перамога. Месяц таму яна таксама стала лідарам у гэтай жа дысцыпліне на першынстве вобласці, якое праходзіла ў Гродне.

I. КАМАРОВА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/