А ў моладзі - асаблівы настрой



Усіх маладых, таленавітых, ініцыятыўных дзятлаўчан і гасцей раённага цэнтра 24 чэрвеня паклікала свята, прымеркаванае да Дня моладзі - свята творчасці і натхнення, запалу і энтузіязму, любові і рамантыкі, якое штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Масавы ўдзел у свяце пад адкрытым небам прынялі юнакі і дзяўчаты, іх бацькі, старэйшыя дзеці і зусім маленькія жыхары горада. Праграма мерапрыемства была цікавая і насычаная.

Адкрыў свята яркі і каляровы флэш-моб. Словы вядучых сталі свайго роду зваротам маладых людзей да сваіх равеснікаў. Яны адзначылі, што маладосць - цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час аптымізму, адкрыццяў, невычэрпнай энергіі, самых смелых планаў і іх рэалізацыі. Сёння грамадства ўскладае вялікія надзеі на сучасную моладзь. Ад працавітасці маладога пакалення, грамадзянскай пазіцыі, ад таго, наколькі кожны ўключыцца ў вырашэнне адказных і складаных задач, будзе залежаць заўтрашні дзень краіны.

Затым Святочны настрой падтрымалі эстрадныя выканаўцы, танцавальныя калектывы і артысты цыркавой студыі. На арт-пікніку размясцілася мастацкая выстава "Дуэт LAVSTORI", экспазіцыя фотаздымкаў у фармаце працэсу фотасушкі, творчая майстэрня "Дзеці - кветкі жыцця", спартыўная пляцоўка "Асілкі". Жадаючым праявіць творчыя здольнасці арганізатары прапанавалі прыняць удзел у стварэнні малюнкаў на асфальце.

Выстава-продаж з майстар-класамі народных майстроў і зоны адпачынку сабралі вакол сябе жадаючых спазнання творчых сакрэтаў і актыўнага адпачынку.

Пакінуць уласны подпіс і размясціць пажаданні можна было на крэатыўнай дошцы прывітанняў "Тут быў я!"
Таксама ўдзельнікаў спаборніцтваў чакалі віншаванні і каштоўныя падарункі, а ўсіх гасцей свята - рознакаляровы Color Fest, музыка, кіно на траве.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/