Гісторыя поспехоў ад педагогаў Дзятлаўшчыны



Ha Дзятлаўшчыне прайшло выязное пасяджэнне школы кіравання Кастрычніцкага раёна горада Гродна па тэме "Адукацыйная прастора рэгіёна як фактар паспяховай сацыялізацыі, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання асобы".

Першымі гасцей сустрэлі педагогі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Удзельнікаў выязнога пасяджэння павіталі і ўручылі сувеніры дырэктар установы Аксана Міхайлаўна Пацыновіч і навучэнцы.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Сяргееўна Белаус расказала ўдзельнікам сустрэчы пра новыя тэндэнцыі ў развіцці сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны.

Педагогі і навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава пазнаемілі гасцей з вопытам работы сваей установы.

Пра выхаваўчую прастору раёна расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Мікалаеўна Гарановіч.

Далейшая праграма выязнога пасяджэння ўключала дэманстрацыю практыкі работы ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна па пашырэнні выхаваўчай прасторы, арганізацыі ўзаемадзеяння структураў соцыуму. Іх прадставілі Казлоўшчынская, Гезгалаўская сярэднія школы, гімназія №1 горада Дзятлава, Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства.

Пазнаёміліся госці і з вопытам работы па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Наваельнянскай сярэдняй школе. Таксама яны наведалі школьныя музеі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава і Наваельнянскай сярэдняй школы, санаторыі "Радон" і "Альфа Радон".

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/