АБМЕЖАВАНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ I БЯЗМЕЖНЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ



На базе цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшло дабрачыннае мерапрыемства "Дарогаю дабра", прымеркаванне да Дня інвалідаў. На яго былі запрошаны ўдзельнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчік", іх бацькі.

Старшыня раённай арганізацыі "БелТІЗ" Святлана Пятроўна Крэйдзіч павітаўшы гасцей, расказала, што Дзень Інвалідаў быў унесены ў каляндар Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый адносна нядаўна — у дзевяностых гадах мінулага стагоддзя. Ён скіраваны на тое, каб звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на праблемы інвалідаў. 3 таго часу было шмат зроблена, каб палегчыць жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Аднак інваліды таксама не застаюцца пасіўнымі. Яны імкнуцца праявіць сябе, раскрыць свае таленты і здольнасці, каб прыносіць карысць грамадству. Доказам таму можа служыць дзейнасць і дасягненні людзей з абмежаванымі магчымасцямі нашага раёна. Аднак іх памкненні наўрад ці ажыццявіліся б, каб не падтрымка спецыялістаў і валанцёраў, якія працуюць у гэтай сферы. Святлана Пятроўна падзякавала гэтым нераўнадушным людзям за іх нялёгкую, адказную, але такую патрэбную працу. Яна ўручыла невялікія падарункі ад раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ" работніцам аддзялення "Праменьчык" В. P. Саламевіч i А. П. Калюцік, кіраўніку гуртка "Пчолка" М. Г. Шэлег, якая заўсёды знаходзіць час для заняткаў з асаблівымі людзьмі. Падзячным пісьмом Гродзенскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ" за плённае супрацоўніцтва з раённай арганізацыяй была ўзнагароджана загадчыца аддзела культуры і адпачынку Тезгалаўскі дом культуры" С. А. Русак.
Да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася спецыяліст аддзялення "Праменьчык" Алена Пятроўна Калюцік. Яна назвала сваіх выхаванцаў "людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і бязмежнымі здольнасцямі". Варта зазначыць, што назвала нездарма. Актавую залу "Праменьчыка" ўпрыгожваюць работы яго наведвальнікаў, многія з іх пабылі на абласных і рэспубліканскіх выставах, нават на "Славянскім базары" ў Віцебску. Многія работы былі выкарыстаны ў якасці падарункаў для гасцей і сяброў. Можна доўга расказваць і пра поспехі інвалідаў Дзятлаўшчыны, якіх ведаюць у вобласці і рэспубліцы. А таму Алена Пятроўна пажадала ім і надалей не падаць духам і ўпэўнена ажыццяўляць свае мары. Таксама яна падзякавала сябрам і спонсарам "Праменьчыка" за маральную і матэрыяльную падтрымку. У ліку даўніх сяброў аддзялення — цэнтральная раённая бібліятэка і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Дарэчы, і на гэта мерапрыемства яны завіталі не з пустымі рукамі. Работніцы бібліятэкі ў рамках прафілактычнай акцыі прынеслі плакаты і памяткі "Як засцерагчыся ад СПІДу", а таксама расказалі, што бібліятэка распрацоўвае праект дзейнасці аматарскага аб'яднання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, таму супрацоўніцтва хутка стане яшчэ больш цесным.
Добры настрой асаблівым людзям дарылі работнікі культуры Ганна Харлінская, Марына Варган, Таццяна Загорцава, Міхаіл Майсеенка. Выступіла юная зорачка Ксенія Шыкуць. Паказалі, на што здольныя, і самі інваліды. Музычная нумары падрыхтавалі Віталь Крэйдзіч, Алег Бяляк, Ульяна Лукашэня, Анатоль Кець, Аляксандр Калодка, Таццяна Уласевіч.
Напрыканцы свята асаблівых людзей чакалі прыемныя сюрпрызы. Падарункі ад валанцёраў падрыхтавала Марына Генадзьеўна Шэлег. Спартыўныя футболкі інвалідам раёна падарыла аддзяленне тэрміновай дапамогі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Сваю прадукцыю для дэгустацыі выдзелілі хлебазавод Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/