1000 тон экіпажа Уладзіміра і Івана Чарняўскіх



Кожны з тых, хто на працягу апошніх тыдняў з ранку да вечара шчыраваў у полі, каб хутчэй і без стратаў сабраць ураджай, дастойны самых цёплых
і самых удзячных слоў. Рэхам напружаных дзён жніва з'яўляецца заслужанае ўшанаванне працавітых людзей.

Чарговы раз адпраўляемся ў ААТ "Граніт-Агра", каб павітаць камбайнераў, якія ў час сёлетняга жніва перасягнулі тысячны рубеж па намалотах, - сямейны экіпаж Уладзіміра і Івана Чарняўскіх (працуюць на камбайне Джон-Дзір-9640)

Яшчэ на пачатку тыдня на рахунку экіпажа Чарняўскіх была намалочана 991 тона зерня. 31 ліпеня экіпаж намалаціў 34 тоны збожжа, і тым самым камбайнеры размянялі запаветны тысячны рубеж.

3 працоўным дасягненнем хлебаробаў павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Аляксандр Міхайлавіч падзякаваў камбайнерам за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі, за пленную працу, пажадаў добрага здароўя і новых перамог, годных ушанавання.

Старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак узнагародзіў перадавікоў раённага спаборніцтва на жніве, адзначыў працоўнае дасягненне хлебаробаў Падзячнымі лістамі, падарункамі і вымпеламі. Любая праца ў летні сезон, як адзначалі работнікі сельгаспрадпрыемства, выказваючы падзяку за ўзнагароды і падарункі, вельмі нялёгкая. Але калі адчуваецца клопат і ўвага, тады ёсць стымул працаваць з яшчэ большай аддачай.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/