Дзятлаўская раённая газета "ПЕРАМОГА"

Нумар газетыМесяцГод

Курэнне вядзе да трагедыі

У 2011 годзе ў Дзятлаўскім раёне адбыліся 30 пажараў, загінулі 6 чалавек. Усе яны сталі ахвярамі агню з-за неасцярожнасці пры курэнні. У цэлым па рэспубліцы ахвярамі пажараў з-за курэння штогод
становяцца каля 70% чалавек ад усёй колькасці загінуўшых у агні.

Нядаўна з-за непатушанай цыгарэты ўзгаранне адбылося ў вёсцы Ацмінава Навагрудскага раёна. Загарэлася жылое памяшканне, размешчанае ў будынку камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва. Агонь знішчыў пасцельныя прыналежнасці, пашкоджана маёмасць у пакоі. Загінуў гаспадар жылога памяшкання — палявод СВК "Петравічы".

Курэнне вядзе да трагедыі

У 2011 годзе ў Дзятлаўскім раёне адбыліся 30 пажараў, загінулі 6 чалавек. Усе яны сталі ахвярамі агню з-за неасцярожнасці пры курэнні. У цэлым па рэспубліцы ахвярамі пажараў з-за курэння штогод
становяцца каля 70% чалавек ад усёй колькасці загінуўшых у агні.

Нядаўна з-за непатушанай цыгарэты ўзгаранне адбылося ў вёсцы Ацмінава Навагрудскага раёна. Загарэлася жылое памяшканне, размешчанае ў будынку камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва. Агонь знішчыў пасцельныя прыналежнасці, пашкоджана маёмасць у пакоі. Загінуў гаспадар жылога памяшкання — палявод СВК "Петравічы".

З газам не жартуй!

У апошні час у жылых дамах пачасціліся выпадкі пажараў, якія ўзніклі з-за парушэнняў правілаў карыстання газам у быце.

Уладальнікі жылых дамоў абавязаны ўтрымліваць індывідуальныя балонныя ўстаноўкі ў спраўным стане, пры неабходнасці рамантаваць і фарбаваць шафы, абнаўляць надпісы на пярэднім баку шафы "Газ. Вогненебяспечна", рамантаваць незгараемы фундамент, які выключав прасадку шафы.

Шафа для захоўвання балонаў павінна быць устаноўлена на незгараемы фундамент, які выключав яе ад прасадкі, з мацаваннем да гэтага фундамента або сценаў будынка. Вышыня фундамента павінна быць не менш за 0,15 — 0,2 метра ад узроўню зямлі.

Балоны са звадкаваным вуглевадародным газам (ЗВГ) у памяшканні неабходна ўстанаўліваць на адлегласці не менш за 1 метр ад радыятараў ацяплення, іншых ацяпляльных прыбораў, печак і не менш за 0,5 метра ад газавай пліты.

Адміністрацыйная адказнасць за разлік замежнай валютай

У снежні 2011 года супрацоўнікамі фінансавай міліцыі г. Слоніма праведзена праверка дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка С., які зарэгістраваны і стаіць на падатковым уліку у г.п. Зэльва.

Праверкай устаноўлена, што указаны грамадзянін пры ажыццяуленні сваёй дзейнасці неаднаразова прымаў замежную валюту ў якасці плацежнага сродку, што цягне адміністрацыйную адказнасць. прадугледжаную арт. 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь. У адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, накладзены штраф у памеры 420 тыс. рублёў.

І ажывае свет казкі

Тэатральная студыя "Мелодыя душы", якую ўзначальвае Іван Іванавіч Каско, дзейнічае пры Дзятлаўскім раённым доме культуры ўжо на працягу трох гадоў. Гісторыя студыі пачыналася з драматычнага гуртка "Вертеп", удзельнікі якога спрабавалі свае акцёрскія здольнасці ў невялікіх інтэрмедыях. Цяпер тэатральная студыя працуеў жанры моднага сёння мюзікла, які спалучае песню, танец, драматычную дзею.

Усяму гэтаму вучацца 27 юных акцёраў, якія наведваюць студыю. Яны збіраюцца разам два разы на тыдзень, каб азнаёміцца з новай роляй, "прагнаць" яе, каб дасканала падрыхтавацца да паказу чарговай прэм'еры. Апошняя з іх — мюзікл па матывах казак Аляксандра Пушкіна "Цуды ў Лукамор'і".

6-га сакавіка. Сход акцыянераў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

6 сакавіка 2012 года ў 14.00 у раённым Доме культуры (г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 7) адбудзецца чарговы сход акцыянераў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

ПАРАДАК ДНЯ:

1. Аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства ў 2011 годзе і асноўных накірунках развіцця таварыства на 2012 год.

Дастойна выканалі інтэрнацыянальны абавязак

Словамі павагі распачаў традыцыйны мітынг памяці ў Дзятлаве старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі. Ён падкрэсліў, што гэтае мерапрыемства прысвечана ўшанаванню тых, хто годна выканаў свой воінскі абавязак на паўднёвых межах Савецкага Саюза. Іх ратны гераізм заўжды будзе дастойным прыкладам патрыятызму для беларусаў-сучаснікаў.

Да яго словаў далучыўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама I. I. Крахмальчык:
— Менавіта ў гэты дзень 23 гады таму савецкія салдаты і афіцэры пакінулі Афганістан. Памяць аб гэтай вайне застанецца назаўжды ў сэрцах усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выконваў свой воінскі абавязак на тэрыторыі іншай дзяржавы, каго не пашкадавала вайна, адняўшы жыцці родных і блізкіх. У чужой краіне ваявалі 130 ураджэнцаў Дзятлаўшчыны. Не усе нашы землякі вярнуліся дамоў жывымі.

Забытыя храмы

На цяперашняй тэрыторыі прыхода храма Нараджэння Божай Маці вёскі Ятра, што на Навагрудчыне, некалі, больш за сотню гадоў таму, дзеючымі былі некалькі храмаў. Дакладна вядома пра тры. Гэта — храм у вёсцы Ятра, які быў знішчаны ў 1943 годзе; у вёсцы Стараельня, які быў закрыты прыкладна ў 1947 годзе; і храм у вёсцы Мілеўцы. У кожнага з іх - свой лес, свая гісторыя, найчасцей - трагічная.

Пра храм, які размяшчаўся ў Мілеўцах, я і хачу расказачь. Звесткі пра яго атрымаў ад ураджэнцаў гэтай вёскі — Сяргея Лаўрушчыка і Веры Жых. Яны помняць аповеды старажылаў пра гэтую мясцовасць.

Храм стаяў на невялікім узвышшы, як і многія цэрквы. У часы барацьбы за волю Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў у гэтых мясцінах быў жорсткі бой. На жаль, храм згарэў. Было тэта ў 1861 годзе. Месца, дзе стаяў храм, яшчэ доўга называлі "паповая зямля". Магчыма, людзі і хацелі пазней аднавіць храм, але надышоў час ганенняў на праваслаўную веру. Таму пра гэтае святое месца засталіся толькі згадкі.

Як паводзіць сябе на лёдзе

Пры пераходзе вадаёма па лёдзе варта карыстацца абсталяванымі пераправамі або пракладзенымі сцежкамі. Пры іх адсутнасці — упзўніцца ў трываласці лёду трэба з дапамогай пешні. Выхад на лёд, дзе ўстаноўлены забараняючыя знакі, не дапускаецца.

Правілы пажарнай бяспекі - гарант жыцця

У рамках абласнога месячніка пажарнай бяспекі адбыўся чарговы рэид раеннага аддзела па надзвычаиных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога". Увага надавалася праверцы стану пажарнай бяспекі ў дамах, дзе выхоўваюцца дзеці.

За прайшоўшы перыяд бягучага года ў Беларусі ахвярамі агню сталі чацвёра дзяцей. Як сведчыць статыстыка, вельмі часта віной трагедый становяцца дарослыя: пакідаюць дзяцей у хаце без нагляду, парушаюць правілы эксплуатацыі электраправодкі, пячнога ацяплення.

І не палохае цішыня...

Баграм. Ён знаходзіцца за 70 кіламетраў ад Кабула — сталіцы Афганістана. Гэта горная мясцовасць з пясчанай глебай. Ёсць у ёй свая суровая прыгажосць. Тут у цёмна-сіняе неба ўразаюцца маладыя горы Гіндукуш. Яны настолькі высокія, што белыя шапкі леднікоў на вострых піках не растаюць нават улетку. У далінах месцяцца паселішчы. Вабяць вока сакавітай зелянінай кучаравыя вінаграднікі...

Толькі падманная гэтая велічная прыгажосць. Апоўдні пяскі награюцца, як патэльня, нават разрэджанае горнае паветра пачынае здавацца густым і гарачым, слупок тэрмометра паказвае 50-55 градусаў. Калі ж пачынае дуць вецер-сухавей — яго тут называюць "афганец" — то і ўвогуле няма куды дзецца ад дробнага пылу, які забіваецца ў любую шчыліну, набіваецца ў нос і рот, не ратуе нават марлевая павязка. А не дай Бог, пачынаецца землетрасенне (яны тут нярэдкія — сейсмаактыўная зона), і глеба ходзіць пад нагамі, як жывая, пачынае здавацца, што будынкі хутка рассыплюцца, як картачныя домікі. А яшчэ тут і камяні могуць страляць...

Новыя таленты шчыра запрашае арт-кафэ

Арганізацыя адпачынку — галоўная задача ўстановаў культуры. Як яна вырашаецца? Якія планы і перспектывы культурнай дзейнасці? Гэтыя пытанні сталі тэмай размовы карэспандэнткі газеты з Аляксеем Клімовічам, дырэктарам Дзятлаўскага раённага дома культуры.

— Аляксей, у культуры вы чалавек новы. Таму на пачатку раскажыце крыху пра сябе.
— Я ўраджэнец Ліды. Пасля заканчэння школы паступіў і скончыў Мінскі інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва, атрымаў спецыяльнасць палітолага-юрыста. Аднак так склалася, што працоўную дзейнасць сваю пачынаў сацыяльным педагогам у Лідскім каледжы. Затым працаваў намеснікам старшыні па ідэалогіі СВК "Бердаўка". Цяпер асвойваю сферу культуры, у якой, дарэчы, працуе і мой брат Дзяніс. Ён кіраўнік духавога аркестра "Акцэнт", дырэктар Наваельнянскай дзіцячай школы мастацтваў.

Чэмпіён раёна - Масляк

Чэмпіёнам раёна 2012 года па шахматах стаў Аляксандр Масляк.

Тытул дастаўся яму ў вострым саперніцтве з Андрэем Лявончыкам. Дуэт Лявончык — Масляк захапіў лідарства з першага тура. У вочным паядынку перамогу атрымаў Лявончык. Шанцы Масляка адрадзіліся пасля паражэння Лявончыка ад Віктара Урбановіча. У выніку першы раўнд першынства лідары завяршылі з аднолькавым наборам ачкоў — па 8. На ачко адстаў Віктар Урбановіч. Апошнюю — чацвёртую — пуцёўку ў фінальньі раўнд здабыў Аляксей Гульнік.

Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэраў

У сваім жыцці мы вельмі часта сутыкаемся з сітуацыямі, якія адбываюцца з-за якой-небудзь дробнай памылкі або звычайнай няўважлівасці. Паспешліва збіраючыся на работу, можна недаглядзець за прарванай на кухні трубой. Ды і проста няякасны кран, які лопнуў у ванне, можа ў час вашай адсутнасці нарабіць шмат бедаў.

Былі выпадкі, калі з-за гэтага заліваліся ўсе ніжнія паверхі. I кампенсаваць даводзіцца са сваёй кішэні. А гэта вельмі і вельмі нятанна. Што ж рабіць, калі сямейны бюджэт не можа дазволіць непрадбачаных расходаў? Адказ вельмі просты — страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэраў. Страхавы поліс — гэта "запасныя грошы", пра якія не думает і не ўспамінаеш, пакуль усё добра. Гэта — спакой сёння і заўтра.

Что бы там не говорили о пластиковых окнах, но лучше деревянных окон пока никто еще ничего не придумал. От них нету такого эффекта парника, как от ПВХ окон. К тому же деревянные окна намного экологичнее, чем из всяких других материалов. Ваш дом будет дышать и не будет поражаться всевозможными грибками из-за повышенной влажности.