Забытыя храмы



На цяперашняй тэрыторыі прыхода храма Нараджэння Божай Маці вёскі Ятра, што на Навагрудчыне, некалі, больш за сотню гадоў таму, дзеючымі былі некалькі храмаў. Дакладна вядома пра тры. Гэта — храм у вёсцы Ятра, які быў знішчаны ў 1943 годзе; у вёсцы Стараельня, які быў закрыты прыкладна ў 1947 годзе; і храм у вёсцы Мілеўцы. У кожнага з іх - свой лес, свая гісторыя, найчасцей - трагічная.

Пра храм, які размяшчаўся ў Мілеўцах, я і хачу расказачь. Звесткі пра яго атрымаў ад ураджэнцаў гэтай вёскі — Сяргея Лаўрушчыка і Веры Жых. Яны помняць аповеды старажылаў пра гэтую мясцовасць.

Храм стаяў на невялікім узвышшы, як і многія цэрквы. У часы барацьбы за волю Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў у гэтых мясцінах быў жорсткі бой. На жаль, храм згарэў. Было тэта ў 1861 годзе. Месца, дзе стаяў храм, яшчэ доўга называлі "паповая зямля". Магчыма, людзі і хацелі пазней аднавіць храм, але надышоў час ганенняў на праваслаўную веру. Таму пра гэтае святое месца засталіся толькі згадкі.

Сёння, калі і верыць, і служыць не забараняецца, калі дзверы храмаў адчынены для ўсіх, аднавіць царкву ў Мілеўцах на гэтым жа месцы не атрымаецца. Праз пару гадоў веска перастане існаваць: старыя людзі паміраюць, нямоглых забіраюць да сябе дзеці. Мясцовасць пусцее. Вельмі шкада, што ў храма такі незайздросны лес, як і ў саміх Мілеўцаў.

Але ёсць памяць. I яна павінна жыць, перадавацца з пакалення ў пакаленне. Я запрашаю жыхароў Дзятлаўшчыны наведаць нашы мясціны, багатыя на гістарычныя падзеі. Можаце пабыць у храме вёскі Ятра, наведаць святую крыніцу паблізу вёскі Косічы.

Святар Алексій ЛАЎНІК, настаяцель храма вёскі Ятра Навагрудскага раёна, ураджэнец г. Дзятлава