З планам справіліся паспяхова



Жыхары раёна выпісалі 24 768 экзэмпляраў газет і часопісаў: індывідуальная падпіска склала 22 597 экзэмпляраў, ведамасная - 2 171.

Асабліва паспяхова правялі падпісную кампанію аддзяленні сувязі вёсак Сачыўляны (начальнік З.Сіняк), Хвінявічы (начальнік Н.Гулей), пасёлка Гезгалы (начальнік) С.Понік.

Сярод паштальёнаў, якія паспяхова правялі падпіску на раённую газету "Перамога", асабліва вызначыўся Аляксандр Болтак. Ён працуе ў аддзяленні сувязі г. Дзятлава.