З газам не жартуй!



У апошні час у жылых дамах пачасціліся выпадкі пажараў, якія ўзніклі з-за парушэнняў правілаў карыстання газам у быце.

Уладальнікі жылых дамоў абавязаны ўтрымліваць індывідуальныя балонныя ўстаноўкі ў спраўным стане, пры неабходнасці рамантаваць і фарбаваць шафы, абнаўляць надпісы на пярэднім баку шафы "Газ. Вогненебяспечна", рамантаваць незгараемы фундамент, які выключав прасадку шафы.

Шафа для захоўвання балонаў павінна быць устаноўлена на незгараемы фундамент, які выключав яе ад прасадкі, з мацаваннем да гэтага фундамента або сценаў будынка. Вышыня фундамента павінна быць не менш за 0,15 — 0,2 метра ад узроўню зямлі.

Балоны са звадкаваным вуглевадародным газам (ЗВГ) у памяшканні неабходна ўстанаўліваць на адлегласці не менш за 1 метр ад радыятараў ацяплення, іншых ацяпляльных прыбораў, печак і не менш за 0,5 метра ад газавай пліты.

Звадкаваны газ цяжэйшы за паветра прыблізна ў два разы і ў выпадку ўцечкі збіраецца ў калодзежах, каналах, падвалах і іншых месцах, размешчаных ніжэй за зямную паверхню. Тэмпература ўзгарання — 500-600 градусаў. Узгараецца ад іскраў і полымя, утварае з паветрам выбухованебяспечныя сумесі.

Балоны могуць узрывацца пры награванні. Пры значных канцэнтрацыях у паветры звадкаванага газу памяншаецца ўтрыманне кіслароду, што прыводзіць да кіслароднага галадання і ўдушша. Таксама звадкаваны газ уздзейнічае на арганізм атрутна (сімптомы: раздражненне вачэй, носа, горла).

Калі вадкая фаза ЗВГ трапляе на скуру чалавека, яна выклікае халодны апёк або абмаражэнне. Пры няпоўным спальванні звадкаванага газу ў прадуктах згарання ўтрымліваецца вокіс вуглярода — моцнадзейны атрутны газ.

У сувязі з гэтым забараняецца:
- дапускаць да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў, асобаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення і не ведаюць правілы бяспечнага карыстання. гэтым абсталяваннем;
- карыстацца газавыкарыстоўваючым абсталяваннем у выпадку няспраўнасці, пры выяўленні паху газу;
- пакідаць адкрытымі вентылі балонаў (калі балон устаноўлены ў памяшканні), краны перад газавыкарыстрўваючым абсталяваннем і на ім пасля заканчэння карыстання;
- пакідаць без нагляду пліты, якія працуюць;
- выкарыстоўваць газавыя пліты для абагрэву памяшканняў;
- самавольна падключаць і адключаць газавае абсталяванне, перастаўляць і рамантаваць яго;
- сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;
- выкарыстоўваць для сну памяшканні, дзе ўстаноўлены газавыя прыборы;
- прымяняць агонь для выяўлення ўцечкі газу з газаправода і балона.

Пры з'яўленні ў памяшканні паху газу неабходна неадкладна спыніць карыстанне газавыкарыстоўваючым абсталяваннем (перакрыць вентыль балона і краны на пліце), адкрыць вокны для праветрывання памяшкання, тэрмінова паведаміць у аварыйную службу ВУ "Дзятлаварайгаз" па тэлефоне 104. Пры гэтым у памяшканні забараняецца запальваць агонь, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і электрапрыборы, карыстацца электразванкамі. Неабходна таксама вывесці з загазаванага памяшкання людзей і хатніх жывёл.

ВУ "Дзятлаварайгаз"