З архітэктурнай спадчыны



Менавіта помнікі старадаўняй архітэктуры застаюцца тымі маўклівымі ў сваіх замшэлых мурах і сівым дрэве сведкамі, якія апавядаюць аб лёсе краіны і яе народа, ілюструюць яго творчыя здольнасці і эстэтычны светапогляд. I ў гэтых адносінах гісторыка-архітэктурная спадчына Дзятлаўшчыны дае добрую падставу для вывучэння і пазнання гісторыі і культуры Беларусі.

Найбольш старажытным мураваным архітэктурным збудаваннем краю з'яўляецца сярэдневяковы гатычна-рэнесансны замак князёў Астрожскіх пач. I ст. у Дзятлаве, які потым належаў князям Слуцкім і Сапегам. Сам жа горад Здзіцел, які быў перайменаваны ў Дзятлава ў канцы XIX ст., упершыню ўпамінаецца ў 1498 г. у атласе Рэчы Паспалітай, выдадзеным у 1772 г. у Луўры (Францыя). Дзятлава адзначана як горад, абнесены абарончай сцяной. Князь Крыштаф Канстанцін Палубінскі актам ад 17.08.1685 г. атрыманую спадчыну — Дзятлава, Явар, Вензавец перадаў гетману літоўскаму Сапегу, а той падзяліў яе паміж сёстрамі памёршага Палубінскага. Па гэтаму падзелу Дзятлава перайшло ў валоданне Ганны-Марыі — жонкі князя Дамініка Радзівіла, роду якога з гэтага часу належаў горад.

У час Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй у замку знаходзілася штаб-кватэра Пятра I.

Вось што напісана пра гэтыя падзеі ў кнізе Н. Паўленкі «Пётр Першы»: «Выехаў ён (Петр) з Масквы ў ноч на 6 студзеня, не дачакаўшыся завяршэння навагодніх свят. Не спыняўся ні ў Смаленску, ні ў Мінску, цар на тыдзень затрымаўся толькі ў Дзенцыолах, дзе на зімніх кватэрах размясціліся галоўныя сілы рускай арміі, каторымі камандаваў Меншыкаў». 3 Дзятлава ляцяць загады цара ў Маскву, Пецярбург, Пскоў, Гродна, іншыя гарады.

19 студзеня атрымана паведамленне: шведы рухаюцца ў напрамку Гродна, але канчатковая мэта іх невядома... 20 студзеня цар выехаў з Дзятлава ў Гродна. У пісьме да кароннага гетмана Адама Сяняўскага цар піша: «Мы, получив ведомость о походе неприятельском на сю сторону Вислы, намерены отсюда до кавалерии нашей поход воспринять к Гродне, для расположения войск наших к разрушению намерений неприятельских... Бого желая здравия, пребываем желаемо склонны. Петр из Дзенцол, января 19 — 20 1708». У гэты ж час шведы разбурылі і спалілі драўляную крэпасць, пабудаваную К. Астрожскім.

Пасля заканчэння Паўночнай вайны і да 90-х гадоў XVIII ст. Рэч Паспалітая ў войнах не ўдзельнічала, што садзейнічала аднаўленню і развіццю гаспадаркі. Да таго часу, калі Дзятлава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, яно моцна ўзнялося эканамічна.

У XVIII ст. замкі ўжо страцілі сваю стратэгічную абарончую значнасць. Таму на аснове старажытнай «здзіцельскай» цытадэлі ў 1751 г. князь Мікалай Радзівіл будуе новы буйнамаштабны рэпрэзентацыйны на ўзор еўрапейскіх, палац-рэзідэнцыю.

У канцы XVIII ст. у выніку шлюбу адной з дачок Радзівіла палац пераходзіць да літоўскага надворнага маршалка Станіслава Солтана. Але пасля 1831 г. (у 1836 г.) за ўдзел Солтанаў у Польскім паўстанні 1830—1831 гг. палац секвестраваны расійскай уладай і прыстасаваны пад кавалерыйскую казарму; на пачатку XX ст. выкарыстоўваецца пад школу, а зараз — пад медыцынскую ўстанову.

У параўнанні с сучасным становішчам у старажытнасці палац быў адасоблены ад горада ў маляўнічай мясцовасці на яго заходняй ускраіне, на левым беразе р. Дзятлаўка.

Дзятлаўскі палацрэдкі помнік архітэктуры барочна-ракайльнага стылю. Двух-павярховы прамавугольны будынак у камне ўзняты на высокі цокаль. Гэта надае яму прыўзнятую манументальнасць. Цэнтр галоўнага фасада, адносна якога будуецца яго сіметрыя, вылучаны трохчастковым рызалітам з плаўна выгнутым хвалістым франтонам, у тымпане якога змешчаны ляпны гербавы картуш князёў Радзівілаў (двухгаловы арол). Рызаліт раскрапаваны чатырма пілястрамі, паміж якімі на другім паверсе размешчаны арачныя нішы-экседры з рэнесанснымі ракавінамі. Па перыметры будынак апяразаны міжпавярховым і завяршальным вытанчана прафіляванымі карнізамі. Фасады рытмічна расчлянёны пілястрамі, канеліраваная форма якіх і стылізаваныя карынфскія капітэлі значна ўзбагачаюць пластыку другога параднага паверха. Воблік палаца значна сказіўся стварэннем сучасных прамавугольных вокнаў. Раней яны мелі ўрачыстую арачную форму, ад якой захаваліся пластычныя ліштвы ў выглядзе абапёртых на пілястры вытанчаных арак з фігурнымі картушамі ў завяршэнні. Менавіта самыя разнастайныя аконныя прафіляваныя сандрыкі — ад прамалінейных да лучковых, арачных і хвалістых, размешчаныя пад імі арнаментальна-геральдычныя пано і партрэтныя гарэльефныя медальёны надавалі фасаду дывановае арнаментальна-дэкаратыўнае насычэнне. Гэта ўражанне ўзмацняецца выкарыстаннем звіваў акантаванага лісця, гірлянд, драпіровак і інш. Тыя ж арнаментальныя матывы выкарыстаны ў болын сціплым дэкоры бакавога і тыльнага паркавага фасадаў. У цэнтры апошняга выступае прамавугольны рызаліт, які першапачаткова меў трохгранную форму і быў завершаны фігурным атыкам (не захаваўся). Вуглы будынка ўмацаваны контрфорсамі — верагодна, рудзіменты старажытнага замка. Планіроўка палаца традыцыйна была анфіладная. Вылучаная арачным парталам прасторная двухмаршавая лесвіца ў яе цэнтры пераўтвараецца ў важны акцэнт інтэр'ера і набывае рэпрэзентацыйную мастацкую апрацоўку. Яна вяла да параднай двухсветлавай залы, шырока раскрытай вокнамі ў парк і на сажалку. Але барочны інтэр'ер капітальна рэканструяваны ў 1831 — 1836 гг. Пад будынкам размешчаны перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі сутарэнні.

Барочныя драўляныя сядзібы меліся ў в. Курпяшы, вядомай па інвентары 1580 г., у в. Дварэц, апісанне якой вядома па інвентары 1767 г. і належалі панам Андрэйковічам.

У канцы XVIII ст. надыходзіць больш прагматычны погляд на арганізацыю

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/