Якое застолле можа абысціся без алкаголю? Адзінае пытанне ў яго колькасці. Для кагосьці досыць выпіць фужэр, каб адчуць святочны настрой. Іншыя ж не абмяжоўваюцца лёгкім шампанскім, аддаюць перавагу мацнейшым напоям. 3 гэтага і пачынаецца мноства праблемаў, галоўная з якіх прыходзіць раніцай — пахмелле. Жудасны стан арганізма, галаўны боль, нядужанне — гэта толькі пачатак наступстваў, якія здараюцца пасля багатага ўжывання алкаголю.
Вось некалькі простых парадаў, як правесці свята без наступстваў.
- Ёсць вядомае правіла — перад тым, як прыступіць да застолля, страўнік не павінен быць пустым. У гэтым выпадку ап'янець можна вельмі хутка. Таму для пачатку варта з'есці што-небудзь лёгкае: бутэрброд, салат з алеем, каб страўнік «запрацаваў».
- Імкніцеся не змешваць розныя алкагольныя напоі. Калі вы пачалі ўжываць каньяк, не варта пераходзіць на гарэлку, і наадварот. I не варта паніжаць градус выпітага, гэта значыць пераходзіць, скажам, ад моцнага віскі на больш слабыя напоі тыпу віна ці шампанскага.
- Большасць імпартных напояў — на сінтэтычнай аснове. Таму ўжывайце як мага больш кіслых сокаў, яны дапамогуць хутчэй вывесці з крыві алкаголь.
- Калі вы шмат выпіваеце, паспрабуйце менш курыць. Алкаголь у спалучэнні з тытунём дзейнічае на арганізм з падвоенай сілай. У гэтым выпадку цяжкае пахмелле вам гарантавана,
- I не менш важная парада — добры сон.
Скарыстаўшыся ўсімі вышэйпералічанымі парадамі, вы змо-
жаце злёгку палепшыць сваё ранішняе самаадчуванне, а зрабіць яго выдатным — дапаможа толькі поўнае ўстрыманне ад алкаголю.
Падрыхтавала да друку Н. ВЕНСКАЯ. “Перамога” , №3.