Як паводзіць сябе на лёдзе



Пры пераходзе вадаёма па лёдзе варта карыстацца абсталяванымі пераправамі або пракладзенымі сцежкамі. Пры іх адсутнасці — упзўніцца ў трываласці лёду трэба з дапамогай пешні. Выхад на лёд, дзе ўстаноўлены забараняючыя знакі, не дапускаецца.

Ідучы па лёдзе, варта абыходзіць участкі, пакрытыя тоўстым слоем снег. Асабліва асцярожным трэба быць ля месцаў, дзе вадаём мае хуткае цячэнне, на паверхню выступаюць кусты, трава, уліваюцца цёплыя сцёкавыя воды прамысловых прадпрыемстваў. Бяспечным для пераходу лічыцца лёд зеленаватага адцення, таўшчынёй не менш за 7 сантыметраў. Для катка — не менш за 10-12 сантыметраў для масавага катания — 25 сантыметраў. Масавая пешая пераправа можа быць арганізавана пры таўшчыні лёду не менш за 15 сантыметраў.

Пераходзячы вадаём на лыжах, варта карыстацца пракладзенай лыжнёй. Пры яе адсутнасці, перш чым рухацца па цаліне, трэба адшчапіць мацаванне лыжаў і зняць петлі лыжных палак з кісцяў рук. Рукзак або ранец варта несці на адным плячы. Дыстанцыя між лыжнікамі павінна быць 5-6 метраў.

У час падлёднай лоўлі рыбы нельга прабіваць шмат лунак на абмежаванай плошчы і збірацца вялікімі групамі. Калі ж чалавек праваліўся ў палонку, яму трэба пастарацца шырока раскінуць рукі па краі лёду, утрымацца ад пагружэння з галавой. Стараючыся не абламваць краі, без рэзкіх рухаў, неабходна выбрацца на лёд. Галоўная тактыка тут — прыстасаваць цела да найбольшай плошчы апоры. Выбраўшыся, пацярпеламу трэба рухацца ў той бок, адкуль ён ішоў, і дзе трываласць лёду праверана.

Ратуючы чалавека, які праваліўся пад лёд, трэба набліжацца да палонкі толькі паўзком, шырока раскінуўшы рукі. Будзе лепш, калі вы зможаце падкласці пад сябе лыжы, дошку, фанеру, тым самым павялічыўшы плошчу апоры, і паўзці на іх.

Выцягнуць пацярпелага дапамогуць рамень або шарф, любая дошка або жэрдка — ад палонкі яны павінны быць размешчаны за 3-4 метры. Падаўшы пацярпеламу дапаможны сродак выратавання, трэба выцягнуць чалавека на лёд, паўзком выбрацца з небяспечнай зоны. Затым пацярпелага варта ўкрыць ад ветру, як можна хутчэй даставіць у цёплае месца, расцерці, пераапрануць у сухое, напаіць цёплым чаем.

А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС
У. БАРАВІК, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД

_____________________________________________________________________________________________________
В разных погодных условиях требуется разная обувь. Это понятно. Думаю, никто не будет спорить и с тем, что женская обувь или мужская обувь, приобретенная через интернет магазин обуви, обойдется значительно дешевле приобретенной в обычном магазине. Посетив интернет-магазин, вы сможете приобрести такие товары как итальянская обувь, немецкая обувь, обувь мировых брендов по приемлимым ценам. Как говорится, дёшево и сердито.