
30-га сакавіка 2010 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь", які рэгулюе праваадносіны, што ўзнікаюць у сувязі з выездам з Рэспублікі Беларусь і ўездам у Рэспубліку Беларусь грамадзян, устанаўлівае агульныя правілы выезду з Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падставы і парадак часовага абмежавання права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь, а таксама вызначае агульныя пытанні афармлення пастаяннага пражывання грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь.
Законам істотным чынам рэфармаваны парадак выезду непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў. Грамадзяне, якія не дасягнулі васемнаццаці гадоў, могуць выязджаць з Рэспублікі Беларусь па сваіх дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь пры прад'яўленні супрацоўніку пагранічнай службы дакументаў, якія пацвярджаюць статус законных прадстаўнікоў непаўналетняга:
- у суправаджэнні абодвух законных прадстаўнікоў;
- у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў;
- без суправаджэння законных прадстаўнікоў пры прад'яўленні пісьмовай згоды абодвух законных прадстаўнікоў;
- пры згодзе аднаго: для аздараўлення (пры прад'яўленні спісу дзяцей, заверанага арганізацыяй, якая мае права ажыццяўляць дзейнасць, што звязана з аздараўленнем дзяцей за мяжою; з дазволу Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае гуманітарны характар паездкі); для лячэння ці кансультацыі; калі выязджаюць па дыпламатычных ці службовых пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь; а таксама маючыя статус дзяцей-сірот ці дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
У выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў не згодны з парадкам выезду непаўналетняга, устаноўленым Законам, ён мае права звярнуцца ў суд з заяваю аб вызначэнні іншага парадку.
У выпадку адсутнасці аднаго з законных прадстаўнікоў ці немагчымасці атрымання яго згоды непаўналетні можа выязджаць з Рэспублікі Беларусь пры прад'яўленні аднаго з наступных дакументаў:
- копіі рашэння суда аб магчымасці выезду з РБ непаўналетняга без згоды другога законнага прадстаўніка, аб прызнанні яго недзеяздольным, аб пазбаўленні яго бацькоўскіх правоў, аб прызнанні яго адсутным без звестак, аб аб'яўленні яго памерлым;
- копіі пастановы (вызначэння) суда ці органа крымінальнага пераследавання аб аб'яўленні вышуку другога законнага прадстаўніка;
- пасведчання (копіі) аб смерці другога законнага прадстаўніка;
- даведкі органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, пра тое, што запіс пра бацьку дзіцяці ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні зроблены на падставе заявы маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, ці копіі даведкі;
- шлюбнага дагавору ці пагаднення аб дзецях, у якіх прадугледжана магчымасць выезду з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без згоды другога законнага прадстаўніка, ці копіі названых дакументаў.
Пісьмовая згода законнага прадстаўніка на выезд непаўналетняга павінна быць засведчана натарыусам ці іншай службовай асобай, якая мае права выконваць такое натарыяльнае дзеянне, ці службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных справаў па месцы жыхарства законнага прадстаўніка ці непаўналетняга, ці кампетэнтным органам альбо службо-вай асобай замежнай дзяржавы.
Для інфармацыі грамадзян: Трэба адзначыць, што з 16-га мая 2010 года пачаў дзейнічаць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года №200 "Аб адміністратыўных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян". 3 уступленнем у сілу названага Указа адбыліся, да прыкладу, наступныя змены: грамадзянам, якія не дасягнулі ўзросту 16 гадоў, упершыню пашпарт вырабляецца бясплатна пры прад'яўленні ўсіх патрэбных дакументаў. Тэрмін дзеяння такога пашпарту — 5 гадоў, аднак, яго дзеянне не перасягае дасягнуты асобаю 16-гадовы ўзрост; памер платы за паскоранае афармленне пашпарту з 16-га мая 2010 года складае 17500 рублёў; максімальны тэрмін адміністрацыйнай працэдуры складае 15 дзён з дня падачы заявы.
В. Ламака, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама, “Перамога”, №49
_____________________________________________________________________________________________________

Это только в сказках рыба умеет разговаривать, а если надо, то и наколдует все, что пожелаешь. Но сказками сыт не будешь. Поэтому, если вам на крючок попался сом, то не стоит с ним разговаривать. Поищите перед рыбалкой хорошие рецепты рыбных блюд. Тогда и рыбалка будет проходить веселее.
Комментарии
У выпадку, калі
У выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў не згодны з парадкам выезду непаўналетняга, устаноўленым Законам, ён мае права звярнуцца ў суд з заяваю аб вызначэнні іншага парадку.
Пока суд решит этот вопрос, ребенок со вторым родителем успеют съездить за границу
Не, ну право-то
Не, ну право-то обжаловать дали. А там хоть трава не расти :)))