Высокае званне - Настаўнік



У музей Дзятлаўскай гімназіі трапіў ліст, напісаны выпускніком першай Дзятлаўскай школы 1955 года Міхаілам Валянцінавічам Чарнецкім. Ліст пачынаецца незвычайна: "Жыхары раёна абавязаны ведаць сваіх герояў! Адзін з іх — Валуевіч Аляксандр Аляксандравіч".

Заінтрыгаваныя ўступам, мы дачыталі ліст і здзівіліся, як мала мы ведаем пра людзей, якія побач з намі! Аляксандр Аляксандравіч быў настаўнікам аднаго з аўтараў гэтай публікацыі. Але ні яна, ні яе колішнія аднакласнікі пра выпадак, апісаны ў лісце, не ведалі. Высакародны настаўнік сціпла маўчаў пра факт сваёй біяграфіі.

Аляксандр Аляксандравіч Валуевіч нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Хадасы Навагрудскага раёна ў беларускай сялянскай сям'і. За польскаю ўладаю скончыў 7 класаў польскай школы. У 1939 годзе ўлада змянілася на савецкую. Прадстаўнікі новай улады сабралі сялян на сход і аб'явілі: "Таварышы! Мы вас вызвалілі ад здзекаў палякаў, якія прымушалі вашых дзяцей вучыцца на чужой мове. Цяпер вашы дзеці будуць вучыцца на рускай мове". Бацькі незадаволена зашумелі: роднаю моваю сялян была беларуская. Шасці- і сямікласнікі польскай школы пайшлі вучыцца ў пяты клас беларускамоўнай школы ў вёсцы Дзяляцічы, рускую мову там выкладалі як прадмет.

У чэрвені 1941-га пачалася вайна. Наляцела віхураю. Чырвоная Армія адступала, кідаючы тэхніку, зброю. 3 тых дзён, акрамя бамбёжак нёманскіх пераправаў, Аляксандру запомнілася, як трое салдат з афіцэрам спрабавалі вывезці за Нёман боепрыпасы. У машыне закончыўся бензін. Мясцовыя жыхары падказалі ваенным, што ў вёсцы Вераскава ёсць спіртзавод і там можна раздабыць спірт. Спірт падвезлі, але машына ўсё роўна не завялася. Яе спіхнулі ў раку разам з боепрыпасамі. Было шмат акружэнцаў з ліку чырвонаармейцаў, яны ратаваліся па хатах. Немцы, заняўшы вёску, дапытваліся: "Ці ёсць русіш зольдатэн?" Жыхары адмоўна ківалі: няма. Але здарылася недарэчнасць: адзін з акружэнцаў сам выйшаў з хаты. Немцы яго арыштавалі. Сялянам пагрозліва аб'явілі, што іх трэба пакараць за падман. Спалох быў немаленькі: з узброенымі людзьмі у час вайны не жартуюць. Але абышлося.

Кінутай зброі ў наваколлі было нямала. Саша з бацькам знайшлі ў леcе чатыры гранаты і вінтоўку, схавалі ў гумне. Захоўваць зброю немцы пад пагрозаю расстрэлу забаранілі. Але і з сялянскай ашчаднасці: не выракацца маёмасці і з прадбачлівасці, а раптам давядзецца бараніцца ад якіх рабаўнікоў - вайна ж на свеце - зброю ўсё ж пакінулі.

У 1944 годзе акупанты аб'явілі пра набор моладзі для працы ў Германіі. Пяцёра вясковых хлопцаў, Сашыных сябрукоў, вырашылі падацца ў партызаны. Тады і спатрэбіліся прыхаваныя вінтоўка з гранатамі. Гэтак васемнаццацігадовы Аляксандр апынуўся ў атрадзе Жданава партызанскай брыгады імя Дзяржынскага, штаб якога мясціўся за чатыры кіламетры ад вёскі. У партызаны пайшлі мужчыны і хлопцы з суседніх вёсак Чарэшля, Багрова, Зенявічы. Партызанская брыгада налічвала да 1200 чалавек - была немалою сілаю. 3-за лініі фронту чакалі самалёт са зброяю, боепрыпасамі. За сямнаццаць кіламетраў ад Стоўбцаў стаяў хутар, паблізу яго партызаны зрабілі пасадачную паласу для самалёта, якую пільна вартавалі. 23 дні ахоўваў гэту паласу і Апяксандр.

Нягледзячы на тое, што ў брыгадзе была свая гаспадарка: выпякалі хлеб, гадавалі кароў, харчавацца даводзілася і за кошт жыхароў навакольных вёсак. За Нёманам мясціўся партызанскі шпіталь.

Партызанілі людзі розных нацыянальнасцяў, у іхнім ліку было 8 яўрэяў. Непадалёку мясціўся і яўрэйскі сямейны лагер, у якім ратаваліся выхадцы з Навагрудка.

У 1944 годзе партызаны ладзілі засады, узрывалі цягнікі, пашкодзілі каля трох кіламетраў чыгуначнага палатна падстанцыяй Гаўя. Нават выбілі немцаў з Любчы, але потым давялося пакінуць пасёлак, утрымаць яго не мелі магчымасці.

Аднаго разу ў засадзе напаткалі савецкіх франтавых разведчыкаў, яны і расказалі пра франтавую наступальную аперацыю "Багратыён". Пасля прыходу савецкіх войскаў з партызанаў сфарміравалі знішчальны атрад, якому даручылі адлоўліваць у лясах акружаных немцаў, паліцаяў, забіраць у мясцовага насельніцтва зброю. Аднаго разу Аляксандр з таварышамі канваіравалі да Мірскага замка каля 500 немцаў. Там палонных пераняў іншы канвой, выправіў калону на Мінск.

У канцы жніўня 1944-га Аляксандра Валуевіча ў ліку іншых партызан забралі ў армію. У Стоўбцах чакаў эшалон. Самых маладых — 1926 года нараджэння — накіравалі ў запасны атрад, старэйшых - адразу ў войска. Аляксандр трапіў у горад Шуя Іванаўскай вобласці, дзе былыя франтавікі навучалі маладых салдат. Пасля двух месяцаў навучання адпраўлялі на фронт.

Апяксандра, як аднаго з самых здольных, пакінулі ў атрадзе інструктарам. Цяпер ужо ён навучаў навабранцаў. Потым даведаўся, што многія з яго шуйскіх таварышаў трапілі ў Нарвегію, там і загінулі.

У Шуі сустрэў перамогу, дэмабілізавалі яго з арміі ў пачатку 1946 года. Вярнуўшыся дахаты, вырашыў, што пойдзе вучыцца на настаўніцкія курсы пры Навагрудскім педвучылішчы. Пашчасціла, што і бацька вярнуўся з фронта, было каму хадзіць па гаспадарцы.

У вучылішчы Аляксандр вызначыўся і стараннай вучобаю, грамадскай актыўнасцю - ладзіў з сябрамі вечарыны, старшынстваваў на сходах. Як грамадскаму актывісту яму дазволілі самастойна вызначыцца з месцам працы пасля заканчэння вучобы. Потым вучыўся ў Баранавіцкім педагагічным інстытуце, на завочным аддзяленні Мінскага педінстытута, затым — Гродзенскага.

Палітыка дзяржавы была тады такою, што да людзей, якія жылі пад польскай уладай да 1939 года — "заходнікаў" — ставіліся падазрона. Маладых спецыялістаў-заходнікаў накіроўвалі ва ўсходнія вобласці Беларусі - у Магілёўскую, Гомельскую. Але яму ўдалося застацца амаль ля дому. Прыехаў у Наваельню і зайшоў да загадчыка аддзела адукацыі з просьбаю ўладкаваць на працу. Маладога спецыяліста сустрэлі з радасцю — не хапала настаўнікаў і ў дзённай, і ў вячэрняй шкопах.

У пасляваенныя гады настаўнікі былі вельмі паважаныя людзі. I беспрытульнаму маладому хлопцу тут жа прапанавалі дзе кватараваць. Так у Наваельні з'явіўся новы настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Пасля школьных урокаў спяшаўся ў гурткі мастацкай самадзейнасці, што працавалі ў РДК. Яшчэ адным захапленнем, якое пачалося з дзяцінства, была праца з дрэвам -уласнымі рукамі рабіў мэблю, шкатулкі, іншыя патрэбныя рэчы. Выштукаваў нават балалайку. I цяпер у яго хаце шмат прадметаў, мэблі, зробленых уласнымі рукамі. 3 любімых заняткаў яшчэ рыбалка і паляванне, фатаграфія. А яшчэ любіць спяваць, доўгі час спяваў у хоры, дзе і пазнаёміўся з будучай жонкаю — Ганнай Міхайлаўнай.

Праз колькі часу маладую сям'ю ўжо радавалі дзве дачушкі: яны з прыкладу бацькоў захапляліея музыкай — вучыліся іграць на фартэпіяна, старанна вучыліся ў школе. Цяпер Алена - доктар біялагічных навук, загадчыца навуковай лабараторыі Інстытута батанікі АН Беларусі, Вольга працуе настаўніцай матэматыкі ў Гомелі.

Сорак пяць гадоў прысвяціў школе Аляксандр Аляксандравіч, восем з іх працаваў, будучы пенсіянерам. 3 цеплынёй успамінае сваіх калег - настаўнікаў першай Дзятлаўскай школы, зычлівых і надзейных людзей. Многае ў школе было зроблена яго ўмелымі рукамі — аформлены класныя кабінеты, стэнды школьнага музея.

Заўсёды акуратна апрануты, ураўнаважаны настаўнік і не дазваляў непаважлівых адносін ні да сябе, ні да іншых людзей, умеў знайсці падыход да "цяжкіх" вучняў, карыстаўся ў іх аўтарытэтам.

М. Чарнецкі, выпускнік 1955 года, прыгадаў: "Я вучыўся ў пятым класе (1949 год), і як большасць хлапчукоў, хацеў хутчэй стаць дарослым. Шчыра лічыў, што сталасць наблізіцца, калі пачну курыць, як дарослы мужчына. 3 адкласнікамі мы зашыва ліся ў закінуты будынак і там пускалі дым. Аляксандр Аляксандравіч неяк празнаў пра нашы паходы і аднаго дня грозна аб'явіў, што будзе ставіць пытанне на педсавеце аб выключэнні курыльшчыкаў са школы. Страху нагнаў на нас вялікага. Я нічога бацькам не сказаў і адчайна чакаў, калі іх паклічуць у школу. Мінуў дзень, другі, яшчэ колькі дзён. Бацькоў не клікалі. Урэшце мы, курыльшчыкі, упэўніліся, што Аляксандр Аляксандравіч нас не выдаў і запаважалі свайго настаўніка яшчэ больш. Страх мінуў, але і па сёння я ніводнага разу больш не ўзяў у рукі цыгарэту".

А здарэнне, з напамінку пра якое пачынаўся ліст, адбылося ў прадзім'е таго ж 1949-га. Ужо выпаў снег, рэчку пакрысе каваў мароз. 3 правага боку ад парку быў масток над плацінаю. За мастком стаяў драўляны будынак, у якім вучыліся мы, пяцікласнікі — тры класы больш як па трыццаць чалавек. Аднаго разу школу ўзарваў крык: "На рацэ топяцца дзеці!". Усе кінуліся на бераг, разгублена тоўпіліся, не ведалі, што рабіць. Аляк сандр Аляксандравіч скінуў з сябе верхняе адзенне, валёнкі і асцярожнымі крокамі рушыў па лёдзе да палонкі, у якой валтузіліся трое хлапчукоў. Раптам лёд пад настаўнікам гучна трэснуў і ён праваліўся па грудзі ў ваду. Абломваючы перад сабою лёд, рушыў да палонкі. Вада па шыю. Вось дацягнуўся рукамі да першага тапельца, выхапіў з вады, амаль выкінуў на лёд бліжэй да берага. Рушыў да наступнага. Адратаваў. А да трэцяга хлапца ледзьве паспеў - той, знясілены, ужо апускаўся пад ваду. Сам замерзлы, настаўнік не адважыўся ныраць у ледзяную ваду, але неяк злаўчыўся нагою прыўзняць тапельца, падхапіў на руку і выцягнуў за каўнер.

Тым часам надарыліся запрэжаныя сані. Каня спынілі, паклалі дзяцей, укрылі тым, што трапіла пад руку, і пагналі сані ў бальніцу. Усе трое хлопцаў - Козел, Цыгель і Хілевіч - выжылі. А настаўнік адаграваўся і абсушваўся пасля ледзянога купання ў настаўніцкім пакоі. Пра смелы ўчынак настаўніка была нататка ў раённай газеце, а на вяселле ён атрымаў у падарунак кашулю.

3 таго часу мінула шэсцьдзесят гадоў. Але дабро помніцца. I ад таго, што яно не выхваляецца, становіцца яшчэ больш прыгожае. Сярод выпускнікоў першай Дзятлаўскай школы 1985 года (у іх сёлета 25-гадовы юбілей) нямала педагогаў. Думаем, многія з іх выбралі прафесію з прыкладу Апяксандра Апяксандравіча Валуевіча. Роля настаўніка ў жыцці чалавека вельмі значная. Таленавітыя, неабыякавыя да чужога гора і несправядлівасці людзі выхоўваюць гэткіх жаталенавітых і неабыякавых вучняў.

Жанна НАГАВОНСКАЯ, настаўніца Дзятлаўскай гімназіі.
Вольга АБРАМЧЫК, вучаніца гімназіі.
“Перамога”, №17.

_____________________________________________________________________________________________________

Если вы еще до сих пор не выучили английский язык, то пора бы уже начать. Теперь без знания английского языка даже в интернете не обойтись. В нашу речь уже постепенно входят иностранные слова, поэтому это облегчает их изучение. Изучать английский в Англии намного лучше, ведь там вы общаетесь с носителями языка. Но и сами вы тоже в состоянии выучить иностранные языки. Было бы ваше желание.