
Як на машынках пішучых
Стракоча гімн вясна.
Марк Смагаровіч
Прачнуўся рана раніцай
I больш не мог заснуць.
Усе ідуць, спяшаюцца,
Ідуць сустрэць вясну.
I я пайшоў на вуліцу,
Скрозь раўчукі цякуць.
Гляджу, як певень з курыцай
Вадзічку важна п'юць.
А дожджык ціха крапае
Па даху праз туман,
Нібыта хтосьці кратае
Па гузіках баян.
Снег мокры пад нагамі
Ўсё хлюп, ды хлюп, ды хлюп.
Здаецца, ў бубен з намі
Ўсё хтосьці — цуп ды луп.
Гляджу, а побач, ў садзе,
Заліўся песняй шпак,
Нібыта на эстрадзе
Заслужаны спявак.
I вось мне зноў не спіцца,
Ёсць справы і ў мяне:
На пішучай машынцы
Складаю гімн вясне.
_____________________________________________________________________________________________________
