Вясновае паляванне на птушак



Навагрудская міжраенная інспекцыя аховы жывельнага і расліннага свету паведамляе, што ў адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў Рэспубліцы Беларусь ад 8 снежня 2005 года №580 (з дапаўненнямі і змяненнямі ад 14 мая 2007 года) з другой суботы сакавіка (13.03.2010) адкрыўся вясновы сезон палявання на гуся шэрага (а таксама гуменніка, белалобых гусей).

Дазволена здабываць птушку любога полу і ўзросту ў светлы час сутак па другую нядзелю мая.

Таксама ў гэты сезон палявання з першай суботы красавіка па другую нядзелю мая дазволена паляванне на самца (качара) - крыжанку (кракву), чырка-свістуна, чырка-трэспунца, чырвонаногую чэрнець, хахлатую чэрнець у светлы час сутак, а на вальдшнэпа з 18 да 22 гадзін.

Шаноўныя ўдзельнікі палявангя, нагадваем вам, што віды і спосабы палявання і іншыя дазволеныя прылады палявання ўказаны ў дадатку 11 да Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Паляваць можна зброевым спосабам, з засады, з падманваннем, з падсаднымі качкамі, профілямі, чучаламі, на пралёце. Дазволеныя прылады палявання: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 400 джоўляў і гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў са шротам. Для пошуку і падачы здабытай птушкі можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак (тэр'ераў, таксаў, выжлаў, апортэраў, водных сабак).

3 20 сакавіка пачынаецца сезон палявання на самцоў глушца і цецерука, які працягнецца да 10 мая з 3 да 9 гадзін зброевым спосабам з падыходу, з засады на таках. Дазволеныя прылады палявання — такія ж, як і пры здабычы гусей, толькі без выкарыстання паляўнічых сабак.

Паляўнічым варта праверыць тэрмін дзеяння іх дзяржаўнага пасведчання на права палявання, не забыць заплаціць дзяржпошліну на права палявання і набыць пуцёўку ў арандатара ці карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

Будзьце ўважлівыя на паляванні і выконвайце Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Намеснік начальніка Навагрудскай МРІ МАСКАЛЬ Д.В.