
Ёсць на свеце краіна такая,
Там лугі, нівы, рэкі і гай.
А зямля, што малітва святая,
Хоць да раны яе прыкладай.
Яе дзеці, народжаны ў горы,
Праглі звацца спрадвеку людзьмі,
Ды пад сонцам, нябесным сузор'ем
Сабе долі здабыць не маглі.
Як мне люба, як сэрца кранае
Усё чыста, што ў мілым краі:
Сонца, ранкам што ўсходзіць з-за гаю,
Колас жытні на роднай зямлі.
I зямлю, дарагую, святую,
Шчыра, верна люблю ўсёй душой,
3 мілай ласкай яе я цалую,
Так, як рукі матулі сваёй.
_____________________________________________________________________________________________________
