
Годы за гадамі
У вечнасць бягуць,
Доўгімі радамі
Адзначаюць пуць.
Як вада у рэчцы,
Усе плывуць удаль, —
Ззаду застаецца
Радасць, сум і жаль.
Толькі часам буры
Наганяюць шум —
Успамін пануры
Чалавечых дум.
Як і мухі, людзі
Родзяцца і мруць.
Так было, так будзе...
Эх, жыццёвы пуць!
Вечнасць застаецца
У сабе сама,
3 усяго смяецца,
Што было й няма.
1922 г.