Вакцынацыя супраць грыпу



Грып з'яўляецца адзінай інфекцыяй, якая штогод выклікае эпідэмію. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 11 ліпеня 2009 года аб'яўлена чарговая пандэмія ў сувязі з распаўсюджаннем новагагрыпуА/Н1N1.

У 2009 годзе некалькі адрознівалася ад мінулых гадоў эпідэмічная сітуацыя ў Дзятлаўскім раёне. Сезонны пад'ём захваральнасці на грып і ВРВІ пачаўся ў кастрычніку— лістападзе. У сувязі з гэтым у некалькіх школах раёна быў прыпынены навучальны працэс. Чарговы пад'ём узроўню захваральнасці на грып і ВРВІ чакаецца ў сярэдзіне лютага. Асаблівую трывогу ў свеце і ў нас у краіне выклікае грып А/Н1N1. [/justify]

Урадам Беларусі былі выдзелены грошы і закуплена вакцына супраць грыпу, якая знізіць колькасць захварэўшых, дасць магчымасць пазбегнуць цяжкіх ускладненняў.

У Дзятлаўскі раён паступіла 3 тысячы дозаў вакцыны "Інфлювір" расійскай вытворчасці. Прышчэпкі праводзяцца бясплатна.

Вакцынацыя праводзіцца інтраназальна (каплі ў нос), двухразова з інтэрвалам у 10 дзён. У першую чаргу прышчапляцца будуць медыцынскія работнікі, работнікі сістэмаў жыццязабеспячэння:энергетыкі, вода-і газазабеспячэння, сувязі, аховы гра-мадскага правапарадку і іншыя. Супрацьпаказаннямі да прышчэпкі з'яўляюцца алергічныя рэакцыі на курыны бялок, рэакцыі на папярэдняе ўвядзенне вакцыны, імунадэфіцытнае становішча, новаўтварэнні.Таму перад вакцынацыяй абавязкова праводзіцца агляд доктара.

Пасля ўвядзення вакцыны могуць з'явіцца лёгкія агульныя рэакцыі на працягу 2-5 сутак: насмарк, закладзены нос, пачырваненне нёбных дужак, сухі кашаль, непрацяглае павышэнне тэмпературы да 37,5-38 градусаў. Па дадзеных расійскіх вучоных выпадкаў цяжкіх ускладненняў пасля вакцынацыі не назіралася. Дарэчы, у Расіі вакцынай "Інфлювір" ужо прывіты больш за 200 тысяч чалавек. Абарона ад захворвання фарміруецца ўжо на дзесяты дзень пасля другой прышчэпкі. Адзначым, што вакцына ўтрымлівае толькі спецыяльны вакцынны варыянт так званага "свінога грыпу". Прышчэпку супраць грыпу можна будзе зрабіць ва ўсіх паліклініках і амбулаторыях раёна. Зрабіўшы прышчэпку, тым самым вы захаваеце сваё здароўе, сваё жыццё.

М.ДЗЯДОВІЧ, загадчык аддзела эпідэміялогіі Дзятлаўскага райЦГЭ.
М. ГАЙДЗЕЛЬ, загадчыца Дзятлаўскай раённай паліклінікі.
"Перамога", №6.