

Нехта ў натоўпе зацягнуў сумную песню, спрадвечную спадарожніцу навабранцаў:
Последний нынешний денечек
Гуляю с Вами я друзья...
- Чаму спазніліся амаль па суткі? - Прыняўшы па-вестку, упіўся поглядам у Ігната афіцэр. — Не ведаеш, які зараз час?
- Ведаю, але... - пачаў апраўдвацца Ігнат.
- Ніякіх але, — абарваў яго афіцэр. I звярнуўся да прапаршчыка: у вашу каманду.
Так Ігнат у маі 1915 года ўпершыпю апрануў шэры салдацкі шынель. А неўзабаве ў маршавай роце прыбыў пад Коўна на фронт.
Многія сялянскія хлопцы, як і Ігнат, былі не абучаныя вайсковай справе. Таму малодшым камандзірам і афіцэрам-франтавікам такія ваякі дастаўлялі нямала клопатаў. Аднак яны цярпліва адносіліся да "сырога матэрыялу", як называлі навічкоў, вучылі іх стральбе, хадзіць у атаку і штыкавому бою.
Ігнат заўважыў, што франтавыя афіцэры з большай добразычлівасцю адносяцца да салдат, чым падцягнутыя, выхаленыя, з да бляску начышчанымі ботамі тылавікі.
Да радавога Ігната Дварчаніна ўзводны адносіўся прыхільна з першых дзён, бо заўважыў у ім здольнага і кемлівага байца. I, сапраўды, Ігнат выдзяляўся сярод салдат узвода. Да прызыву ў армію ён закончыў школу падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ і нават настаўнічаў. Ды і вырас у сям’і настаўніка.
У вольную ад франтавых спраў хвіліну камандзір узвода запрашаў іншы раз Ігната ў сваю зямлянку. Нават частаваў гаклянкай гарбаты і вёў з ім гутаркі на розныя тэмы: распытваў пра яго жыццё, расказваў пра сваё, калі-нікалі адкрыта выказваў незадавальненьне распачатай царскім урадам вайной, беспарадкамі, якія пачыналіся ў арміі, аб чыноўніках-бюракратах...
— Колькі забітых і пакалечаных, — гаварыў ён, — і мы не ведаем, што заўтра будзе з намі, а думаеш, у вёсцы тваёй палепшае жыццё?
Такая адкрытасць камандзіра некалькі пасцярожвала Ігната. Але ён дачуўся, што ў палку існуе нейкая група рэвалюцыйна настроеных салдат і афіцэраў. Таму думаў, што і яго камандзір - аднадумец тых рэвалюцыянераў, і рашыў спытаць пра гэта, усё падбіраў зручны момант. Але пачасціліся артылерыйскія абстрэлы баявых пазіцый, усё часцей даводзілася адбіваць наступ варожых салдат.
У адзін з такіх неспакойных франтавых будняў камандзір узвода ўзняў салдат у контратаку. Ігнат заўважыў, як ён раптам пахіснуўся на бягу і ўпаў. Параненага камандзіра ён выцягнуў у тыл. А калі санітары перавязалі ўзводнага, той раскрыў вейкі, ціхім голасам падзякаваў Ігната і паведаміў, што ён хадайнічаў у штабе палка, каб у ваеннае вучылішча паслалі яго, Ігната, бо паступіла такая дырэктыва.
Афіцэр гаварыў праўду. Ігната ў хуткім часе выклікалі ў штаб палка і адкамандзіравалі ў Цвер. У Цверскім рэальным вучылішчы вытрымаў іспыты на вольнаапрадзяляючага 2-га разраду. Пасля чаго быў накіраваны ў 1-го Арыенбаўмскую школу прапаршчыкаў. Пасля заканчэння школы ў верасні 1916 г. быў накіраваны зноў на Заходпі фронт у 43 Сібірскі стралковы полк.
За той час, пакуль Ігнат вучыўся ў ваенным вучылішчы, у дзеючай арміі адбыліся значныя змены. ІІачасцілася дызерцірства з фронту, салдаты не заўжды падпарадкоўваліся загадам камандзіраў, пачалі стварацца салдацкія камітэты, якія вялі прапаганду супраць вайны і г.д. Аб гэтым сведчаць архіўныя дакументы. Так, напрыклад, Генеральны штаб сваім загадам папярэджваў камандуючага Мінскай ваеннай акругай аб тым, што ў праязджаючых нізшых чыноў даволі часта выкрываюцца выпадкі фіктыўных праязных дакументаў і адпускных білетаў і ўсякага роду пасведчанняў на бланках і з пячаткамі часцей дзеючых армій.
Беглі з фронту не толькі на цягніках і фурманках, а яшчэ больш пакідалі салдаты акопы і прабіраліся да родных мясцін ляснымі сцяжынкамі пад прыкрыццём ночы.
Хвалявала царскіх ваенных чыноў і тое, што ў вайсковых падраздзяленнях дзеючай акругі ўсё часцей паяўляюцца агітатары-рэвалюцыянеры, падпольныя лістоўкі і пракламацыі. У адным з загадаў начальніка Мінскай ваеннай акругі гаворыцца, што ўсе лістоўкі і пракламацыі, якія тайна распаўсюджваюцца ў вайсковых часцях, збіраць і тэрмінова высылаць у штаб акругі, а старшаму афіцэрскаму саставу строга сачыць за падначаленымі ніжнімі чынамі і прымаць адпаведныя меры.
Рэвалюцыйны настрой ахапіў і байцоў 43-га Сібірскага стралковага палка. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграў і прапаршчык Ігнат Дварчанін. I ў першыя дні па фронце і потым, калі апынуўся ў цэнтры Расіі, ён пераканаўся, што царскае самадзяржаўе няшчадна эксплуатуе людзей і супраць яго трэба змагацца. Аб гэтым ён гаварыў са сваімі сябрамі і вакол яго стваралася група аднадумцаў. Перш за ўсё былі аднапалчане-беларусы. Трэба адзначыць, што паміж рэвалюцыйна настроенымі салдатамі, аб'яднанымі ў гурткі розных франтавых часцей, устанаўліваліся сувязі. Гэта давала магчымасць абменьвацца літаратурай, больш арганізавана планаваць і праводзіць агітацыйную работу сярод салдат і афіцэраў. Такім чынам, Ігнат Дварчанін пазнаёміўся з кіраўнікамі рэвалюцыйных гурткоў беларусаў-вайскоўцаў Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Аляксандрам Чарвяковым, Осіпам Дылам і іншымі.
Зацягнуўшаяся імперыялістычная вайна, разруха ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, яшчэ большае збядненне людзей, бяздарнасць вышэйшага камандавання на франтах — усё гэта выклікала гнеў працоўных мас і салдат на фронце і ў канчатковым выніку з’явілася прычынай падзення царскага самадзяржаўя. Да ўлады прыйшоў буржуазны Часовы Урад. Але і ён ужо не змог спыніць разрухі на фронце і ў краіне, хоць і выдаваліся больш лаяльныя загады і абяцанні Керанскага і яго стаўленікаў. Гэтыя напалову дэмакратычныя рашэнні Часовага Ўрада не прыносілі плёну. Вайна працягвалася і паяўляліся больш суровыя загады, як, папрыклад, вось гэты, разасланы Генеральным штабам ва ўсе воінскія часці дзеючай арміі. У ім гаварылася аб спыненні палітычнай барацьбы ў войсках, узмацненні баявой магутнасці арміі, усім вайсковым арганізацыям і камісарам прыпісвалася стаць у строгія рамкі дзелавой работы, пазбаўленай палітычнага нецярпення і падазрэння... Аднак, "палітычнага нецярпення і падазрэння" войскі не пазбавіліся.
Так, да сярэдзіны 1917 года адбыўся I з'езд беларусаў-воінаў Заходняга фронту, на якім у парадак дня было унесена і пытанне аб кандыдатурах у члены Устаноўчага Сходу Расіі. Актыўны ўдзел у рабоце з'езда прыняў Ігнат Дварчанін. Ён быў выбраны членам Выканаўчага Камітэта. На пасяджэнні Выканаўчага Камітэта Заходняга фронту прадстаўнікі іншых франтоў выбіралі членаў Цэптральнай беларускай вайсковай Рады (ЦБВР). Бурна абмяркоўваліся кандыдатуры ва Устаноўчы Сход. Пасля доўгіх спрэчак і дэбатаў былі зацверджаны кандыдатуры 14 найбольш актыўных дзеячоў, сярод іх: Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч, Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч, Дыла Осіп Лявонавіч, Мамонька Іосіф Аляксандравіч і іншыя. Крыху пазней Ігнат Дварчапін прадстаўляў ад імя I з'езда беларусаў-воінаў Заходняга фронту і Беларускай сацыялістычнай грамады гэты спіс на зацвярджэнне выбаршчыкаў выбарчай акругі Заходняга фронту.
Вылучаныя кандыдатуры ў дэпутаты і ва Устаноўчы Сход ад БСГ і іншых беларускіх органаў на выбарах, якія нраходзілі ў сярэдзіне лістапада 1917 года, не прайшлі. Яны яшчэ не карысталіся ў той час падтрымкай шырокіх народных мас, бо нацыяналыіая свядомасць беларусаў была нізкай.
Нягледзячы на нялёгкую вайсковую службу і палітычную дзейцасць, Ігнат знаходзіў час, каб павысіць сваю адукацыю. Ёп самастойна вывучаў нямецкую мову, алгебру і іншыя прадметы за курс сярэдняй школы. Яго імкненне да ведаў не толькі здзіўляла афіцэраў, але і прыцягвала да яго, як чалавека сур'ёзнага і мэтанакіраванага.
У ліпені 1917 года Ігнат Дварчанін як кіраўпік гуртка беларускіх вайскоўцаў быў абраны на з'езд беларускіх арганізацый і партый, які праходзіў у Мінску. Гэты з'езд абраў Цэнтральную Беларускую Раду, якая стала начале беларускага нацыяналыіага руху. Выкарыстаўшы момант развала арміі ў ліпені 1917 года, Ігнат пакідае свой полк у чыне падпаручніка і на гэтым скончылася яго вайсковая кар'сра.
Пасля звяржэння царызму актывізавала сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. Узмацніліся сувязі паміж асобнымі гурткамі не толькі ў гарадах і вёсках, але і ў войску. Ішат Дварчанін удзельнічаў у рабоце з'езда Беларускай сацыялістычнай грамады, які праходзіў з перапынкамі 14-25 кастрычніка 1917 года. Як актыўнага члена партыі, з'езд зацвярджае яго сакратаром. Ігнат на з'ездзе далучаецца да левага крыла, ідэйнымі кіраўнікамі якога былі Д.Ф. Жылуновіч, А.Р. Чарвякоў і іншыя.
3 моманту свайго ўзнікнення БСГ ніколі не была аднароднай. У ёй былі розныя сацыяльныя накірункі ад буржуазна-нацыяналістычнага да рэвалюцыйна-дэмакратычнага. Усе яны маглі ўжывацца толькі да той пары, пакуль не наспеў рэвалюцыйны крызіс. К моманту гэтага з'езда, калі ўзмацнілася рэвалюцыйная барацьба, працэс размежавання ўзрос. Прадстаўійкі левай плыні асудзілі контррэвалюцыйную дзейнасць буржуазных нацыяналістычных груповак і рэзка крытыкавалі згодніцкую палітыку ЦК БСГ, які стаў на пазіцыі прымірэння канфліктуючых бакоў. Рознагалоссі былі таксама па праграмных патрабаваннях: аграрнаму, нацыяналыіаму, рабочаму; аб нацыянальных фарміраваннях.
Рэвалюцыйна-дэмакратычны кірунак у БСГ усё бліжэй і цясней злучаўся з рабочым рухам.
І.С. Місарэвіч, М.Д. Каралёў.