
На Дзятлаўшчыне пачасціліся крадзяжы як дзяржаўнай, так і асабістай маёмасці. Аналіз учыненых за апошнія тры месяцы злачынстваў паказаў, што асноўныя прычыны і ўмовы крадзяжоў з аб'ектаў спажыўкааперацыі і аграпрамысловага комплексу раёна — гэта іх недастатковая тэхнічная ўмацаванасць, адсутнасць на ведамасных аб'ектах вартавой аховы, несвоечасовае прыняцце адказнымі асобамі мераў па ахове аб'ектаў ад супрацьпраўных пасягальніцтваў і па забеспячэнні маёмаснай і асабістай бяспекі грамадзян на гэтых аб'ектах.
Галоўнай прычынай крадзяжоў асабістай маёмасці стала нядбайнасць грамадзян. Злодзеі найчасцей наведваліся ў пакінутыя на доўгі час без нагляду хаты (асабліва ў сельскай мясцовасці), кралі асабістыя рэчы, пакінутыя гаспадарамі на бачным месцы.
Вось некалькі найбольш характэрных прыкладаў крадзяжоў, якія адбыліся на Дзятлаўшчыне:
- Гэта крадзеж тавараў на 12 мільёнаў рублёў з магазіна вёскі Круцілавічы, у памяшканне якога злодзей трапіў праз разбітае акно.
- Крадзеж электракабелю і аку-мулятарных батарэй коштам 7858296 рублёў са зварачнага цэха і склада запчастак на ахоўваемай вартаўніком тэтыторыі СВК "Граніт-Агра" (з дзвярэй быў сарваны навясны замок).
- Крадзеж асабістай маёмасці з пакіну-тай без нагляду нежылой хаты ў вёсцы Цецеравец, у якую злачынец залез, зноў жа, праз акно.
У сувязі з гэтым дзятлаўская міліцыя дае слушныя парады, якія дапамогуць зберагчы маёмасць ад злодзеяу.
1. Калі вас наведалі незнаёмыя асобы, якія назваліся сацыяльнымі работнікамі або прадстаўнікамі іншых службаў, патрабуйце ў іх паказаць адпаведныя дакументы, запомніце іх прыкметы.
2. Калі ў вашай мясцовасці з'явіліся асобы цыганскай нацыянальнасці, падазроныя людзі, асобы, якія папрашайнічаюць, або вы заўважылі незнаёмцаў у двары безгаспадарнай хаты ці ў самой хаце, неадкладна паведамляйце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102.
3. Не пагаджайцеся ні на якія здзелкі з незнаемым! людзьмі, не набывайце ў іх тавар, нават калі яны спасылаюцца на вашых родных, не мяняйце грашовыя купюры.
4. Не пакідайце рэчы без нагляду.
5. Не пакідайце ў нежылых хатах рэчы, якія для вас уяўляюць якую-небудзь каштоўнасць.
Памятайце: бяспека вашай маёмасці — у вашых руках.
А. ЖАЛНЕРЧЫК, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Комментарии
Крадзяжы?....
Крадзяжы?.... Пачытайце, кали ласка казку пра казакоў-разбойнікаў і памятайце: бяспека вашай маёмасці - увашых руках!!!