

У апошнія гады сістэма ваеннай адукацыі ў Беларусі значна ўдасканалілася.
На дадзены момант падрыхтоўка ваенных кадраў ажыццяўляецца не толькі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, але і на сямі ваенных факультэтах грамадзянскіх установаў адукацыі, у Акадэміі МУС РБ і ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС РБ, а таксама ў 22 ваенна-навучальных установах Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Дадзеныя навучальныя ўстановы дазваляюць атрымаць спецыяльнасці, якія аднолькава запатрабаваныя як у ваеннай сферы, так і пасля заканчэння ваеннай службы.
Прыём і афармленне дакументаў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы праводзіцца толькі праз раённы ваенны камісарыят да 1 красавіка 2010 года.
Больш падрабязную інфармацыю аб паступленні ў ваенна-навучальныя ўстановы, пераліку спецыяльнасцяў, умовах і тэрмінах навучання можна атрымаць у Дзятлаўскім раённым ваенным камісарыяце па адрасе: г.Дзятлава, вул. Перамогі, 13. Даведкі патэлефонах: (8-01563)-21-1-61 або 21-1-15.
У цяперашні момант 28 курсантаў — выпускнікі нашага раёна вучацца ў ваенна-навучальных установах Рэспублікі Беларусь: ваенны факультэт БДУІР — 16 чалавек, Ваенная акадэмія РБ — 5, ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ — 5, ваенна-медыцынскі факультэт БДМУ — 1, ваенны факультэт ГрДУ-1.
Спадзяюся, вы далучыцеся да іх!
В. Абухаў, ваенны камісар Дзятлаўскага раённага камісарыяту.
“Перамога”, №2.