Сяргей Калодка - чэмпіён раёна па шахматах!



Тытул чэмпіёна аспрэчвалі 10 прэтэндэнтаў. 3 першага тура завязалася вострая, часта непрадказальная барацьба.

Аўтарам першай сенсацыі стаў яшчэ дзеючы на той час чэмпіён раёна Віктар Урбановіч — у дзвюх партыях ён пацярпеў паражэнне ад Андрэя Лявончыка {паводле рэгламенту чэмпіянату, сапернікі праводзілі адразу па дзве партыі — белымі і чорнымі).

Стартавы тур увогуле выдаўся бескампрамісны: па дзве партыі прайгралі Уладзімір Трайнель, Юрый Чайкоўскі, Сяргей Буднік, Віктар Варонка.

Пасля трэцяга тура выразна абазначылася тройка лідараў: Аляксей Гульнік, Сяргей Калодка, Андрэй Лявончык. Аднак у наступных турах яна распалася.

Запаволілі рух наперад Аляксей Гульнік і Андрэй Лявончык. I толькі Сяргей Калодка не збаўляў тэмп. Аднак, інтрыга чэмпіянату дажыла-такі да апошняга тура. У ім сустрэліся Калодка з Лявончыкам, Гульнік з Буднікам.

У першай жа партыі Сяргей Калодка дамогся нічыёй і стаў недасяжны для сапернікаў. Аляксей Гульнік першую партыю выйграў і паўтарыў вынік мінулага года - другі год запар стаў віцэ-чэмпіёнам раёна. Трэці прызёр — Андрэй Лявончык, ён узняўся на дзве прыступкі.

Віктару Урбановічу не ўдалося абараніць свой тытул, ён — чацвёрты. А новы чэмпіён Сяргей Калодка дэманструе ў 2010 годзе выдатную спартыўную форму: акрамя чэмпіянату, сёлета ён выйграў і турнір па хуткіх шахматах (такім чынам на яго рахунку 100-працэнтны вынік).

М.Венславоўскі, старшыня раённай федэрацыі шахмат і шашак.
Б.Варна, "Перамога", №18.