
Сцяпан Георгіевіч Кароль нарадзіўся 2 снежня 1894 г. у в. Дварэц Слонімскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён) у сям'і селяніна-бедняка.
У пачатку імперыялістьгчнай вайны яго прызвалі ў армію. Папаў радавым у авіяцыйную эскадрыллю. Ваяваў у 29-м авіяцыйным атрадзе на Заходнім фронце, спачатку на тэрыторыі Беларусі, потым у Пры-балтыцы.
У час Кастрычніцкай рэвалюцыі Сцяпан Георгіевіч Кароль быў выбраны членам ваенна-рзвалюцыйнага камітэта авіяатрада.
3 ліпеня 1919 па сакавік 1920 г. Кароль вучыўся ў Ягор'еўскай авіяшколе пад Масквой, удзельнічаў у баях супраць Дзянікіна. Потым служыў авіяматарыстам атрада асобага прызначэння пры штабе Каўказскага фронта, быў курсантам-лётчыкам Зарайскай і Маскоўскай авіяшкол. Пасля вучобы служыў лётчыкам 3-га знішчальнага авія дывізіёна 1-й знішчальнай эскадрыллі ЛВА у Ленінградзе, тады ж стаў камандзірам 1-й авіяцыйнай эскадрыллі.
Скончылася грамадзянская вайна. Краіна бралася за мірнае будаўніцтва, за развіццё прамысловасці. Авіяцыя таксама патрабавала ўвагі. Авіяцыйных заводаў не было, самалёты даводзілася купляць за мяжой. Вясной 1924 г. С.Г.Караля і А.Я.Бадзюліна, як лепшых лётчыкаў, накіравалі кантралёрамі па прыёмцы самалётаў на завод фірмы «Фокер» у Галандыю.
У канцы 1924 г. Кароль вярнуўся ў Саюз, служыў на розных пасадах у Ленінградскай і Маскоўскай ваенных акругах.
Вясной 1933 г. Кароль быў прызначаны камандзірам і камісарам 53-й авіябрыгады Беларускай ваеннай акругі ў Бабруйску. Адначасова кіраваў будаўніцтвам аэрадрома і ваеннага гарадка.
У ліпені 1935 г. пасля заканчэння Ваенна-паветранай акадэміі імя Жукоўскага яго накіроўваюць камандзірам 65-й знішчальнай авіябрыгады ў Жытомір.
За другое месца ў аглядзе брыгад Сцяпана Георгіевіча Караля ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі і машынай «эмка».
Летам 1937 г. у палку пачаліся масавыя арышты. С. Г. Караля вызвалілі ад камандавання, выключылі з партыі. Жыццё сям'і было пад пагрозай.
Восенню 1937 г. С.Г.Караля выклікалі ў Маскву, дзе ён паступіў у распараджэнне камандуючага ВВС. Жыў у гасцініцы разам з такімі ж вызваленымі ад пасады ваенны мі. Трымаўся спакойна, стараўся не паддавацца абставінам і не кідацца ў паніку.
У пачатку 1939 г., калі рэпрэсіі крыху спыніліся, Караля выклікалі на партыйную камісію і ўзнавілі ў партыі. 3 пачатку 1940 г. стаў слухачом Акадэміі Генеральнага штаба ў Маскве. Скончыўшы акадэмію, паехаў на новае месца назначэння ў Растоў-на-Доне, дзе займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС СКВА.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны С.Г.Караля прызначылі намеснікам камандуючага Паўночна-Каўказскай зоны супрацьпаветранай абароны, у маі 1942 г.— камандзірам 148-й знішчальнай авіядывізіі супрацьпаветранай абароны. Дывізія ўдзельнічала ў бітве на Курскай дузе.
У чэрвені 1943 г. С.Г.Кароль прызначаны камандзірам авіяцыйнага корпуса, які прымаў удзел у вызваленні Кіева.
Калі баі адышлі на захад, С. Г. Кароль быў начальнікам гарнізона горада Кіева. У сакавіку 1946 г. ён камандзір 120-й знішчальнай авіядывізіі супрацьпаветранай абароны ў г. Харкаў. У 1951 г. выйшаў у запас па стану здароўя ў званні генерал-лейтэнанта авіяцыі і вярнуўся ў Кіеў.
Сцяпан Георгіевіч Кароль памёр 20 сту-дзеня 1975 г. у Кіеве. Радзіма высока адзначыла яго заслугі, узнагародзіўшы ордэнам Леніна, ордэнам Кутузава II ступені, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума — Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.
А. Голуб