

3 6-га класа дзяўчына сур'ёзна займаецца лёгкай атлетыкай. Магчыма, гэта ёй перадалося ў спадчыну: тата Тані працуе настаўнікам фізкультуры ў СШ №1 г. Дзятлава. Па словах самой дзяўчыны, заняткі спортам ёй падабаюцца, і гэта нягледзячы на нагрузкі. А яны, сапраўды, нялёгкія: шматразовыя трэніроўкі, шматлікія спаборніцтвы.
Як прызнаецца Таня, удзел у іх дае магчымасць пазнаёміцца з новымі сябрамі. Гэтаму спрыяе і штогадовы адпачынак у раённым аздараўленчым лагеры "Алімпіец": Трэніроўкі, мэтанакіраванасць даюць пэўныя вынікі.
Напрыклад, у мінулым навучальным годзе Таццяна Райдзюк і яшчэ адна вучаніца СШ № 1 г. Дзятлава Моніка Асіпук сталі прызёрамі абласной спартакіяды сярод школьнікаў 1995 года нараджэння.
А вось для Аляксея Касцюка і Сяргея Белавуса захапленнем з'яўляецца валейбол. У складзе раённай зборнай па гэтым відзе спорту яны сталі прызёрамі ( 2-е месца) у абласных спаборніцтвах па валейболе.
Максім Камароў і Вераніка Чыгір захапляюцца шашкамі і шахматамі, уваходзяць у раённую зборную па гэтых відах спорту. На нядаўніх абласных спаборніцтвах па шашках і шахматах яны паказалі някепскія вынікі.
У час абласнога злёту патрыятычных клубаў вучань СШ №1 горада Дзятлава Віталь Казлянкоў стаў лепшым у вобласці па стральбе.
Спартыўным гонарам школы з'яўляецца і Наталля Вінцукевіч. Цяпер дзяўчына ўжо трэці год займаецца ў школе алімпійскага рэзерву г. Гродна, узмоцнена асвойвае лёгкую атлетыку.
А. Гоман. “Перамога”, №9