
Заўсёды у прыгаршчах
Сэрца нясу.
Уладзімір Скарынкін
Ці шчасце, ці гора,
Ці радасць, ці сум,—
Заўсёды я ў прыгаршчах
Сэрца нясу.
Куды я імкнуся,
Не ведаю сам:
Анюце ці Нюсі
Я сэрца аддам,
Інэсе ці Каці?..
Якая з іх тая?
У жонкі і ў маці
Пайду запытаю.