
Моцарт, Бах, Рахманінаў, Пракоф'еў.
Шастаковіч, Глінка, Брамс і Ліст...
Іх усіх памалу ды па кроплі
Ўваскрашаў праслаўлены саліст.
Павел Пруднікаў
Песень іх заўжды матыў напеўны
Чую я і зблізку і здалёк.
Семяняка, Тырманд і Захлеўны,
Цесакоў, Ханок і Лучанок.
Як іду ці лесам я, ці лугам,
Ўспамінаю нашых мастакоў.
Кашкурэвіч, Гоманаў і Гугель,
Волкаў, Ціхановіч, Чысцякоў.
А ў кнігарні я стаю натхнёна,
Прада мною — кнігі рад у рад:
Барадулін, Лукша і Зуёнак,
Пруднікаў, Прануза і Пянкрат...