
Хто толькі трапляе ў Руда-Яварскую, міжвольна звяртае ўвагу на прыгажосць вёскі. 3 поўначы да самых будынкаў падступаюць кучаравыя сосны, з поўдня вёску падковай агібае рачулка Пад'яварка — забава руда-яварскіх хлапчукоў. Скінуўшы штонікі, яны рукамі цягаюць з-пад караг вусатых слізкіх ментузоў, чырванапёрых плотак. Адсюль рачулка, віхляючыся ў розныя бакі, бяжыць да Вялікай Волі, дзе і ўлівае свае чыстыя воды ў Шчару. Асаблівую прыгажосць вёсцы надаюць вуліцы. Шырокія, чыстыя, роўныя. Дамы тут прыгожыя, са светлымі на вуліцу вокнамі. Руда-Яварская нагадвае гарадскі пасёлак. Тут сярэдняя школа, бальніца, сельпо, магазіны, сельсавет. У Руда-Яварскай знаходзіцца праўленне калгаса імя Кірава. Любімым месцам моладзі, вядома, з'яўляецца клуб і бібліятэка. Тры разы на тыдні ў прасторным клубе дэманструюцца мастацкія фільмы, у суботу і нядзелю пад залівістыя галасы баяна моладзь танцуе імклівую беларускую польку, павольныя вальсы, спявае песні.
У вёскі ёсць і свая выдатная гісторыя. Руда-Яварская з'яўляецца радзімай праслаўленага генерала Парыжскай Камуны Валерыя Урублеўскага.
Сваю прыгажосць Руда-Яварская набыла ў пасляваенныя гады. У дні акупацыі яна выглядала зусім інакш. Шырокія вуліцы былі перакапаны траншэямі, амаль на кожным двары ўзвышаліся варожыя бліндажы. У тры рfды вёску ахутваў калючы дрот. Палавіна будынкаў была спалена ці разбурана на ўмацаванні.
Гітлераўцы ўсімі сіламі дамагаліся ўтрымаць гарнізон у Руда-Яварскай. Яны добра ўсведамлялі, што знаходжанне гарнізона амаль у цэнтры партызанскага раёна скоўвае дзеянні народных мсціўцаў, стварае своеасаблівыя цяжкасці ў сувязі атрадаў, маральна падрывае аўтарытэт лясных салдат, іх уплыў на мясцовае насельніцтва. Партызаны не маглі згадзіцца, каб у іх пад бокам тырчаў варожы гарнізон. Ён павінен быць знішчаны. Гэтым самым пашыраўся раён дзеяння народных мсціўцаў, адпадала пастаянная насцярожанасць.
Восеньскай раніцай 1942 года атрад Булака бясшумна паблізіўся да Руда-Яварскай і заняў баявую пазіцыю. Па сігналу (выстрал з гарматы) партызаны павінны прадпрыняць моцны рывок на варожы гарнізон, не даць гітлераўцам апамятацца.
Доўгімі і пакутлівымі здаюцца апошнія мінуты перад боем. Павел Іванавіч падбадзёрвае хлопцаў, дае парады. Вось ён узіраецца на гадзіннік і шэптам аддае Пішчуліну і Валетаву загад. Тыя хуценька залазяць у бранявік. ...Бу-ух!—аглушана грымнула 122-міліметровая партызанская гармата. Ударылі дзве саракапяткі. Артылерыя павяла агонь па гарнізону. Трывожна адгукнуўся варожы кулямёт, суха трэснула некалькі мін. Партызаны з воклічамі «ўра!» кінуліся на штурм умацаванняў праціўніка. Моцная страляніна абудзіла ружовы ранак, напоўніла чыстае паветра пахам пораху...
Першыя групы народньіх мсціўцаў ужо ўварваліся ў Руда-Яварскую, пусцілі ў ход гранаты. Апамятаўшыся, немцы раптам павялі знішчальны агонь з кулямётаў і мінамётаў. Націск партызан стаў прыкметна аслабяваць. Бой пагражаў прыняць зацяжлівы характар, што не ўваходзіла ў планы наступаючых. На падмогу акупантам маглі падысці свежыя сілы з другіх гарнізонаў.
— Дзе Пішчулін! — выходзіў з сябе Булак.— Няўжо што-небудзь сталася з машынай?..
У гэты момант, нібы які прывід, з-за дамоў вынырнуў бранявік. Не збаўляючы хуткасці, ён імчаўся прама на варожыя ўмацаванні.
— Куды ён, дурань, папёрся! — захваляваўся Павел Іванавіч.— Падаб'юць...
Сціхлі кулямёты. 3 радаснымі воклічамі немцы кінуліся насустрач браневіку...
— Што ён надумаў? — не зводзячы вачэй з машыны, устрывожыўся Уладзімір Чудзілоўскі.
— Пішчулін ведае, што робіць,— супакоіў аднавяскоўца Іван Ламака.
Гітлераўцы позна зразумелі сваю памылку, прыняўшы партызанскую машыну за сваю. Бранявік урэзаўся ў гушчу фашыстаў. Валетаў паліваў разгубленых ворагаў свінцовым дажджом. Чалавек дзесяць зваліліся пад калёсы браневіка, астатнія зноў запаўзлі ў акопы.
У Руда-Яварскай знаходзіліся часці так званай беларускай вызваленчай арміі, якіх фашысты выкарыстоўвалі для барацьбы з народнымі мсціўцамі. Некалькі гэтых ваяк паспелі ўскочыць на бранявік. Пішчулін адчуў, што на машыне знаходзяцца няпрошаныя пасажыры. Ён перадаў упраўленне Валетаву, а сам, раптоўна адчыніўшы люк, стаў ва ўпор расстрэльваць здраднікаў. Тыя з дзікімі выкрыкамі зляталі з браневіка. Адзін з іх яшчэ паспрабаваў запусціць ў люк гранату, алё нё паспеў і скаціўся на зямлю.
...Партызаны зноў падняліся ў атаку. Ворагі яшчэ абараняліся. Але перамога была на баку народных мсціўцаў. Гарнізон быў разгромлен. Дзевяноста сем немцаў і іх наймітаў былі забіты. Партызанам дасталіся багатыя трафеі зброі. Руда-Яварская стала партызанскай.