Раготнаўская дзесятка у дзесятцы лепшых




Раготнаўская лыжніца-біятланістка Вольга Саўко выйграла IX этап Кубка Беларусі па лыжаролерных гонках. Вольга прабегла пяцікіламетровую дыстанцыю за 16 хвілін і 2 секунды.

Другою на гэтай жа дыстанцыі стала Іна Ашмян (16 хвілін 27 секунд). Яшчэ адно срэбра на чатырохкіламетровай дыстанцыі выйграў Сяргей Брында, яго вынік 9 хвілін 9 секунд.

Яшчэ двое раготнаўцаў — Іна Антончык і Павел Лазоўскі занялі чацвёртыя месцы. Астатнія ўдзельнікі каманды — Дзяніс Шыбаеў, Валера Пачук, Павел Канавалік, Андрэй Ляўкевіч, Юра Мацюк фінішавалі ў дзесятцы.

Такім чынам, уся раготнаўская каманда — 10 чалавек — трапіла ў дзесятку мацнейшых IX этапа Кубка. Падрыхтаваў каманду да спаборніцтваў трэнер Дзятлаўскай КДЮСШ Мікалай Анацка.

Спаборніцтвы адбыліся ў Навагрудку.

Б. ВАРНА, “Перамога”