
У птушак спяваць падвучуся...
Алег Салтук
Я ў птушак спяваць падвучыўся
I вось на здзіўленне сябрам
Салоўкам за рэчкай заліўся,
Спяваю то тут я, то там.
А потым, ці чулі вы потым,
Запеў я шпаком, жаўруком,
Сініцай, драчом і удодам,
Сарокай і цецеруком.
Цяпер жа — і сам я не знаю,
Ці пець мне яшчэ й індыком?
Ат, можа, крыху пачакаю,
Зноў буду спяваць Салтуком.
_____________________________________________________________________________________________________
