
Распірае куркулёў, як флюс,
Прага іх спрадвечная да рэчаў...
Я ганаруся, што куркуль
3 мяне пакуль не атрымаўся...
Уладзімір Папковіч
Не распёр мяне нажывы флюс.
I не трэба мне ніякіх рэчаў.
Я сабе не дзьмухаю і ў вус,
Як закіну свой рукзак за плечы.
Не загмаг і не прафесар я,
Ад набыткаў не трасуцца лыткі,
Я скажу, што ўся мая сям'я
Супраць розных гэтых перажыткаў.
У мяне работы — цэлы куль,
Я нідзе не буду тары-бары.
Так што я пакуль што не куркуль,
Жміндай, скнарай быць пакуль не мару...
_____________________________________________________________________________________________________
