

Восенню 1942 года гітлераўцы пачалі наступление на Ліпічанскую пушчу. Выкарысталі рэгулярныя часці, якія накіроўваліся на фронт, а таксама войскі Слонімскага, Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага, Жалудоцкага і іншых гарнізонаў. Акупанты старанна распрацавалі план знішчэння партызан.
Немцы наступалі з трох бакоў, маючы намер прыціснуць партызан да Немана. Завязаліся цяжкія баі.
Адзін з іх завязаўся ў раёне вёскі Вялікая Воля. Ён працягваўся з раніцы да позняй ночы. Часам здавалася, што гітлераўцы вось-вось прарвуцца праз Шчару, але кожны раз становішча выратоўваў бронеатрад. Браневікі і танкеткі ва ўпор расстрэльвалі фашыстаў, якія выпаўзалі на тонкі лёд Шчары.
Пачынала вечарэць. У партызан заканчва-ліся боепрыпасы. Расла колькасць параненых. Пад прыкрыццем невялікай групы партызан асноўныя сілы ноччу пакінулі Вялікую Волю. Не ведалі народныя мсціўцы, што ніхто з вялікавольцаў больш іх не сустрэне, не пакладзе ў торбу кавалак сала, не засуне ў кішэню капшук з тытунём...
...У той дзень, калі немцы падышлі да Шчары і завязалі бой, усе жыхары Вялікай Волі з дзецьмі, жывёлай, хатнім скарбам падаліся ў Грабскі лес. Акрамя страху, дапякаў холад і голад. Была зіма. Снег яшчэ не выпаў, але моцны мароз скаваў зямлю. Запальваць вогнішчы было боязна. Увесь час над лесам гулі варожыя самалёты. Асабліва цяжка было тым, хто меў маленькіх дзяцей.
Дванаццатага снежня ў лес дайшла трывожная вестка: партызаны пакінулі Вялікую Волю. Сюды прыйшлі немцы.
«Што ж будзе далей? — думалі вялікавольцы. — У вёску цяпер дарога закрыта». Некаторыя прапанавалі чакаць, пакуль немцы не выберуцца. Не век жа яны будуць сядзець у вёсцы... Але неўзабаве прыйшла новая вестка, што гітлераўцы рыхтуюць аблаву і ўсіх, каго сустрэнуць на сваім шляху, забіваюць.
Людзі не ведалі, што рабіць: прабірацца ў вёску ці заставацца ў лесе. Хлапчукі нейкім чынам прабраліся ў вёску і ўстанавілі, што немцаў там няма. Вялікавольцы вырашылі вярнуцца ў вёску. На світанні яны апынуліся ў родных сценах.
Хлапчукі сказалі праўду. Немцаў у вёсцы сапраўды не было. Спаць, акрамя дзяцей, ніхто не клаўся. Каб як-небудзь замаскіраваць сваю часовую адсутнасць, трэба было распакаваць клункі, паставіць на месца жывёлу, навесці хоць які-небудзь парадак у хатах.
У сярэдзіне дня акупанты загадалі вяскоўцам сагнаць усю жывёлу ў прызначанае месца. Калі загад быў выкананы, гітлераўцы вылучылі дваццаць восем мужчын, якія павінны былі гнаць жывёлу ў Казлоўшчыну. Вядома, шкада скаціны. Ды што зробіш... Людзі спадзяваліся, што можа цяйер немцы іх больш не крануць. Забралі жывёлу, і ўсё. Але самае жахлівае іх чакала наперадзе.
Прайшла яшчэ адна пакутлівая ноч. Акупанты чамусьці затрымалі адпраўку жывёлы. Гаварылі, што недзе каля Казлоушчыны партызаны разграмілі атрад карнікаў.
Вялікавольцы паціху сталі выходзіць на вуліцу, наведвацца да суседзяў. Гітлераўцы па-ранейшаму не звярталі на іх увагі. Знайшліся смельчакі: стары Васіль Ламака, Сымон Чудзілоўскі і іншыя, якія адважыліся пайсці да немцаў, прасіць, каб тыя вяр-нулі ім кароў.
Жывёлу ахоўвала чалавек трыццаць салдат. Вялікавольцы падышлі да іх і жэстамі сталі паказваць, што ім трэба. Немец слухаў уважліва. Неяк жаласна глядзеў на замучаных людзей, і ў яго запалых вачах быў бачны смутак.
Азірнуўшыся па баках, салдат раптам за-гаварыў, звяртаючыся да Васіля Ламакі:
— Слухай, бацька. Я ёсць інтэрнацыянал... Разумееш? Вас збіраюцца страляць... Уцякайце ў лес. — Азірнуўшыся, ён яшчэ раз паўтарыў: — Уцякайце, а то будзе позна!..
«Як разумець папярэджанне немца? А што, калі тэта правакацыя?» — здагадкі не давалі спакою вялікавольцам. 3 трывогай на сэрцы чакалі дня.
Раніцай у Вялікую Волю зноў наехалі гітлераўцы. Сярод іх было шмат карнікаў у чорных шынялях з намаляванымі на рукавах чарапамі. Яны соўгаліся па вуліцах, нешта гаргаталі паміж сабой.
...Займалася пахмурная раніца 16 снежня 1942 г. Вырашылі перачакаць ноч, а раніцай параіцца, як быць. Сабраліся вяскоўцы ў хаце Івана Павачкі. Папярзджанне немца, вестка з Капцей не выходзілі з галавы. Як быць, што рабіць? Адны прапаноўвалі застацца ў вёсцы, чакаць, што будзе. Другія настойвалі — пакуль няма немцаў, кідаць усё і ўцякаць у лес.
Слова ўзяў Васіль Ламака, старэйшы і паважаны чалавек. «Раздумваць і спрачацца тут няма чаго. Пакуль не позна, трэба падавацца ў лес. Перачакаем там некалькі дзён, а пасля будзем бачыць, што рабіць», — сказаў ён.
3 ім пагадзіліся астатнія, сталі разыходзіцца. Марыя Ламака зірнула ў акно і абамлела... Вёску акружалі гітлераўцы. Нібыта зграя галодных сабак, фашысты ўрываліся ў хаты, выганялі людзей на вуліцу і пад канвоем зганялі на плошчу да царквы. Не пакінулі ў спакоі ніводнай душы. Яны звалаклі з печы 109-гадовую Ганулю Чудзілоўскую. У старой не ставала сіл ісці самой. Фашысты прымусілі Ігната Ламаку і Пятра Шалеснага несці яе на руках. Канстанцін Пузач быў вельмі хворы. Які дзень не ўставаў з ложка, але і яго пацягнулі. Марыя Чудзілоўская хацела непрыкметна пакінуць у калысцы сваё дзіцё. Гэта заўважылі салдаты, пачалі збіваць жанчыну.
Карнікі злавілі Андрэя Шалеснага, Аляксандра Рагіновіча, Вікенція Пузача, 15-гадовых хлопчыкаў Маціеўскага і Урбановіча, якія хаваліся ў хмызняку за вёскай, расстралялі.
Сярод вялікавольцаў выпадкова аказалі-ся дзве дзяўчынкі з іншых вёсак — Ніна Траневіч з
Комментарии
тронут до
тронут до глубины души. Представил как бы меня вели на расстрел с моим сыном.
Да. Читать
Да. Читать тяжело. Сердце кровью обливается.
Там мои корни. И
Там мои корни. И половина кладбища на Великой Воле - могилы с нашей фамилией. И кресты,поставленные партизанами,уже упали, все три и лежат на земле. Только памятник стоит. И порох еще можно найти в тех местах среди травы и песка. И гильзы. И самое страшно е- неприметные серые обломки - кости. Но больно не это, а то что деревянная церковь еще двадцать лет назад стоявшая гордо, уже обсыпалась и уронила маковку на землю. И то, что мало кому есть память до тех времен и до тех событий. А мне есть. И отцу моему оттуда. А деда и прадеда уже нет. Только память есть, ребята. Есть. DP
Фядотау. Мертвыя застаюцца живыми.
Ребята, если есть у кого скан,выложитедосуге пожалуйста - Федотов. Мертвые остаются живыми. Фядотау. Мертвыя застаюцца живыми. Признателен буду безмерно. dp-sub (sobako) rambler.ru .Думаю, этот текст оттуда
Думаю, это
Думаю, это выполнимо...
Вопрос только во времени... Займусь...
А что за храм?
А что за храм? Расскажите, пожалуйста, подробней. В таких местах нужно сохранять храмы хотя бы как памятники
с. Г.
Фядотаў. Надзея ёсць!
Книга заказана. Подождем. Посмотрим.
Фядотаў В.М. "Мёртвыя застаюцца жывымі"
Книга Фядотава В.М. "Мёртвыя застаюцца жывымі" уже у меня. Ждите публикации.
Читайте на
Читайте на портале Федотов В.Н. "Мертвые остаются жывыми"
ЗА КНИГУ ФЕДОТОВА ПРЕОГРОМНЕЙШЕЕ СПАСИБО !!!! (DP)
ЗА КНИГУ ФЕДОТОВА ПРЕОГРОМНЕЙШЕЕ СПАСИБО !!!! (DP)
Всё, что можем...
Всё, что можем... Долго же Вы сюда не заглядывали :)
грешен... (DP)
грешен... тем более огромное спасибо .
на эту книгу нигде в инете больше ссылок не нашел. надеюсь, не мне одному пригодится.
(DP)
конечно и мне
конечно и мне бы пригодилась, да жаль, язык сломаеш читаючи.
значит,
значит, придется переводить ... :) эх...