Першая даўрачэбная дапамога пры клінічнай смерці



Правільная гаворыцца: беражонага і бог беражэ. Гэта датычыцца і падрыхтаванасці чалавека да экстрэмальных сітуацый: няшчасных выпадкаў, вострых захворванняў і іншых пагражаючых для здароўя і жыцця абставін. У такіх выпадках кожны павінен умець яшчэ да таго, як выклікаць урача, сам аказаць хвораму (пацярпеўшаму) першую медыцынскую дапамогу.

Для выратавання жыцця чалавека ў многіх няшчасных выпадках і пры раптоўных захворваннях, якія суправаджаюцца спыненнем дыхання, робяць штучнае дыханне. У пачатку неабходна вызваліць цела пацярпеўшага ад сціскання вопраткі: расшпіліць каўнер (у жанчын — бюстгальтар), зняць гальштук, пояс і г.д. Пальцам, абкручаным насоўкай, з поласці рота выдаліць слізь, кавалачкі ежы, згусткі крыві, зубныя пратэзы — усе тое, што можа быць механічнай перашкодай дыханню. Затым спосабам "рот у рот" ці "рот у нос" удзімаць паветра ў дыхальныя шляхі пацярпеўлага. Пад яго плечы кладуць скрутак вопраткі ці падушку, галаву задзіраюць падбародкам угору, высоўваючы наперад ніжнюю сківіцу, каб паветра, якое ўдзіма-ецца, трапляла ў легкія, а не ў страўнік. Той, хто аказвае дапамогу, знаходзіцца збоку ад пацярпеўгала, адной рукой заціскае нос, другой адкрывае рот, злегку націскаючы на падбародак (рот пажадана накрываць марляй ці бінтам), робіць глубокі ўдых, шчыльна прыціскае губы да адкрытага рота пацярпеўлага і праз марлю энергічна выдыхае, затым свой твар адводзіць убок, чакаючы "выдыху" пацярпеўшага. Пры спосабе "рот у нос" адпаведна заціскаюць далонню рот пацярпеўлага ці пальцам прыціскаюць ніжнюю губу да верхняй. За 1 хвіліну неабходна рабіць 12-15 энергічных удзіманняў. Штучнае дыханне трэба рабіць доўга і настойліва, пакуль у пацярпеўлага не адновіцца самастойнае дыханне ці не прыбудзе медыцынская дапамога.

Непрамы масаж сэрца праводзіцца рэзкім націсканнем прамымі рукамі на ніжнюю частку грудзіны пацярпеўлага: адну руку кладуць на другую далонямі ўніз і пры націсканні выкарыстоўваюць масу свайго цела. Гэта перамяшчэнне грудзіны выклікае сцісканне (на некалькі сантыметраў) грудной клеткі, а адначасова і сцісканне сэрца паміж грудзінай і пазванком. Націск (штуршок) неабходна паўтараць 50-60 разоў за мінуту. Зазначым, што хворага кладуць на любую цвердую паверхню-зямлю, падлогу, дошкі. Калі штучнае дыханне неабходна спалучыць з непрамым масажам сэрца, гэта робяць папераменна: 4-5 націсканняў на грудную клетку ў момант выдыху, потым адно ўдзіманне паветра ў легкія. Меры па ажыўленню неабходна праводзіць да таго часу, пакуль не з'явіцца самастойнае дыханне і сардэчныя скарачэнні, якія забяспечваюць кровазварот. Правядзенне непрамога массажу сэрца і штучнага дыхання патрабуе вялікага фізічнага і псіхічнага напружання, таму лепш, калі дапамогу аказваюць 2-3 чалавекі. Нельга адначасова рабіць удзіманне ("удых") і націскаць на грудзіну: можа быць разрыў лёгкага. Пры рэанімацыі пажылых людзей трэба ўлічваць крохкасць касцей у гэтым узросле і націскаць на грудзіну больш асцярожна.

Неабходна помніць, што своечасова прынятыя прасцейшыя меры па ажыўленню арганізма, нават калі і не вернуць самастойнага сэрцабіення і дыхання, падоўжаць стан клінічнай смерці і аддаляць біялагічную смерць, а гэта можа мець вырашальнае значэнне для эфектыўных дзеянняў брыгады хуткай дапамогі.

Загадчык аддзялення рэанімацыі С.В.Салаш

_____________________________________________________________________________________________________

Не хотите тратить деньги на покупку новых дисков с фильмами? Не надо. Интернет вам поможет экономить деньги, которые вы потратите лучше на хорошие колонки к компьютеру. Как? Просто такая услуга, как торрент поможет вам скачать любой понравившийся фильм и тут же его просмотреть. Вам не надо больше бегать по магазинам в поисках новинок. Достаточно просто ввести в поисковик название фильма, и вы можете приступать к его скачиванию.