Паляванне на птушку



3 13 сакавіка ў краіне пачаўся сезон палявання на гусей. Доўжыцца ён будзе па другую нядзелю мая ў светлы час сутак.

Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, здабываць будзе дазволена птушак любога полу і ўзросту, а па відах — шэрых, гуменніка, белалобых гусей. Паляваць можна зброевым спосабам, з засады, з падманваннем, з падсаднымі качкамі, профілямі, чучаламі, на пралёце. Дазволеныя прылады палявання: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 400 джоўляў і гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў са шротам.

Для пошуку і падачы здабытай птушкі можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак (тэр'ераў, таксаў, выжлаў, апортэраў, водных сабак).

3 20 сакавіка пачынаецца сезон палявання на самцоў глушца і цецерука, які працягнецца да 10 мая з 3 да 9 гадзін зброевым спосабам з падыходу, з засады на таках. Дазволеныя прылады палявання — такія ж, як і пры здабычы гусей, толькі без выка-рыстання паляўнічых сабак.

Паляўнічым варта праверыць тэрмін дзеяння іх дзяржаўнага пасведчання на права палявання, не забыць заплаціць дзяржпошліну на права палявання і набыць пуцёўку ў арандатара ці карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

Д. МАСКАЛЬ, намеснік начальніка Навагрудскай МРІ, "Перамога",№21.